Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 7

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Дапаможныя сродкі

Артыкулы, напісаныя 16 сьнежня—...[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, напісаныя 1—15 сьнежня[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, напісаныя 16—30 лістапада[рэдагаваць крыніцу]

Тэндэнцыя[рэдагаваць крыніцу]

« Найлепшым варыянтам будзе, калі прапановы будуць падрыхтаваныя да вечара суботы. Удзельнікі павінны мець магчымасьць на працягу некалькіх гадзін прачытаць прапановы і, у выпадку неабходнасьці, палепшыць або дапоўніць іх. »

Шаблён:Ці ведаеце вы/Інструкцыя

-- Renessaince 15:39, 9 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Артыкулы, напісаныя 1—15 лістапада[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, напісаныя 15—31 кастрычніка[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, напісаныя 1—15 кастрычніка[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы, напісаныя 1 — 31 жніўня[рэдагаваць крыніцу]

Дэйнатэр гіганцкі (Deinotherium giganteum)
U.S.S. Nautilus (SSN-571)

Камэнтары[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную з гэтых артыкулаў абраць 8-10 для зьмяшчэньня на галоўнай старонцы, каб занадта не расьцягваць блёк (то бок, як звычайна робім). Проста за ўвесь час занадта многа цікавых артыкулаў назьбіралася. -- Renessaince 15:00, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Склаў топ-9 артыкулаў, якія прапаную зьмясьціць на галоўную старонку. -- Renessaince 18:01, 4 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]
Пярэчаньняў не было. -- Renessaince 21:41, 4 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]

Артыкулы, напісаныя 13 — 27 красавіка[рэдагаваць крыніцу]

  • што беларуска-амэрыканскі гурт стаў вядомы праз падтрымку расейскіх праваабаронцаў і патрапленьне ў топ прадпрымальнікаў Беларусі?
  • што партыя Латвіі, якая ў вялікай ступені спрычынілася да незалежнасьці краіны, страціла папулярнасьць праз 2 гады па аднаўленьні сувэрэнітэту?

Артыкулы, напісаныя 28 сакавіка — 12 красавіка[рэдагаваць крыніцу]

  • што чацьверты мэтрапалітэн СССР быў пабудаваны ў горадзе, які фармальна ня мог атрымаць такі від транспарту?
  • што дзякуючы ўдзелу ў палітыцы азэрбайджанскі літаратар здолеў праявіць сябе таксама ў дасьледчай галіне?
  • што ўварваньне СССР у Чэхаславаччыну выразілася ў самагубствах 26 чалавек?
  • што рэльефная выява ў Баўгарыі можа адлюстроўваць постаці розных эпох і пры гэтым утрымлівае надпіс на грэцкай мове?
  • што да руху супраць улады краіны Варшаўскага блёку маглі спрычыніцца і афіцыйныя дамовы, падпісаныя гэтай дзяржавай?
  • што два рэфэрэндумы сучаснай краіны, скліканыя з ініцыятывы выбарцаў, былі прысьвечаныя пытаньням незалежнасьці і аднаплоцевых шлюбаў?
  • што адно з нацыянальных рамёстваў каўкаскае краіны першапачаткова ня мела вялікае значнасьці, але дасягнула вялікага росквіту ўжо ў Сярэднявеччы?
  • што найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт (на выяве) сьвету сыходзіць у часы пачатку прамысловага росту ў краіне, што актыўна падтрымліваўся іншаземнымі ўладамі?

Артыкулы, напісаныя 13 — 27 сакавіка[рэдагаваць крыніцу]

  • што беларускія жыхары вёскі на Падляшшы, у сярэдзіне ХХ ст. выказаліся за далучэньне да Польшчы, хоць вёску прапаноўвалася падзяліць між Польшчай і СССР?
  • што балцкае племя, будучы ўпершыню згаданым у ХІІІ ст, было ў гэты ж час асымілявана сваімі суседзямі?
  • што псэўданім клясыка армянскае паэзіі ўтвораны дзякуючы ружам Ірану?
  • што ў апошняй краіне Эўропы, дзе адбылося падзеньне камуністычнага рэжыму, на першых вольных выбарах зноў перамаглі камуністы?
  • чаму аб’ект (на выяве) сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО набыў статус трансгранічнага аб’екту толькі праз 13 гадоў па атрыманьні першага?
  • што пранацысцкая арганізацыя міжваеннае Летувы была створана пры ўдзеле прэм’ер-міністра і прэзыдэнта краіны, але неўзабаве ўступіла ў канфлікт з апошнім?
  • што Ўсходнюю ды Заходнюю Эўропы могуць аддзяляць ня толькі культурна, але і геалягічна?
  • што герой твору Шэксьпіра і пэрсанаж кельцкай міталёгіі ўвасоблены ў спадарожніку Ўрана?

Артыкулы, напісаныя 27 лютага — 12 сакавіка[рэдагаваць крыніцу]

  • што ўтварэньне Ўралу і гораў сярэдняй Эўропы прыпадае на пэрыяд (на выяве), калі дзель тлену была большай на трэць, а Эўропа складала адзінае цэлае з Амэрыкай і Гандванай?
  • што кампутарная гульня канца ХХ ст. зьмяніла назву на адну літару, каб пазьбегнуць праблемаў з аўтарамонтнай кампаніяй?
  • што экранізацыя, якая прыўзносіць добрыя ўчынкі рэлігійнае грамады, была праігнараваная аўтарамі арыгінальнага твору празь іх павагу да гэтае грамады?
  • што сьвята ў гонар бітвы раньняга ВКЛ адзначаецца нават у Тыбэце і фіна-вугорскімі народамі?
  • што баявая машына, якая выкарыстоўвалася ў савецкім уварваньні ў Чэхаславаччыну, выпускаецца дагэтуль і прымяняецца ў 47 краінах сьвету?
  • што адзін з выканаўцаў ролі рымскага тырана меў этыёпскія карані, выступаў за сусьветны ўрад, а ягоныя бацькі перасьледваліся за сувязі зь Нямеччынай?
  • што ў гонар аднаго з прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў існуе сьвята, якое больш за 400 гадоў афіцыйна адзначаецца царквой?
  • што падчас правапіснае канфэрэнцыі савецкае Беларусі фактычна было дазволенае выкарыстаньне сымбаляў, ужываных прыхільнікамі незалежнасьці краіны?

Артыкулы, напісаныя 12 — 26 лютага[рэдагаваць крыніцу]

  • што падляскі Вэрсаль (на выяве) ужо праз паўстагодзьдзя пасьля сваёй будовы знаходзіўся ва ўладаньні прускіх і расейскіх манархаў?
  • што асаблівасьці рамяства могуць спрычыніцца да ўзьнікненьня асобнае мовы, якую плянавалася ўключыць у сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО?
  • што нацыянальная арганізацыя Менскае губэрні паўплывала на прызначэньне рэктара аднаго зь першых беларускіх інстытутаў і мела пляны па стварэньні нацыянальнага ўнівэрсытэту?
  • што адным зь першых удзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі супраць ісламскіх фундамэнталістаў стала дзяржава, дзе іслам зьяўляецца дзяржаўнай рэлігіяй?
  • што мовы глухіх могуць ня мець нацыянальных межаў, але характарызавацца тым жа наборам элемэнтаў і мець нават адпаведнікі гукаў?
  • што адно з эканамічных таварыстваў Беларусі ХХ ст. падтрымлівала ня толькі эканамічную дзейнасьць, але падтрымлівала этнаграфію на ўсходзе беларускай этнічнай тэрыторыі?
  • што разьдзелы Вікіпэдыі могуць складацца ня толькі на мёртвых мовах, але і на афіцыйных мовах, што мелі статус мовы толькі дзякуючы дзяржаўнай палітыцы?
  • што тэхнічныя дасягненьні могуць быць атрыманыя ў выніку няўдалай інтэрвэнцыі ў суседнюю краіну?

Артыкулы, напісаныя 28 студзеня — 11 лютага[рэдагаваць крыніцу]

  • што беларускі нацыянальны камітэт у Горадні, нягледзячы на адмоўную пазыцыю як да Польшчы, так і да Расеі, праз два гады існаваньня распаўся на групы прарасейскіх і прапольскіх дзеячоў?
  • што першы дакладна вядомы кіраўнік адной зь першых славянскіх дзяржаваў быў васалам сваіх суседзей, якія ўрэшце яго зрынулі?
  • што дакладная арбіта ўпершыню была вымераная не для Зямлі?
  • што кілбаса атрымала блізкі да сучаснага выгляд ужо ў часы Старажытнай Грэцыі?
  • што адно з азёраў Азіі (на выяве) мае прэсную і салёную частку, апошняя зь якіх глыбейшая амаль у два разы?
  • што амаль кожныя беларускія школы амэрыканскага кантынэнту пры заснаваньні мелі ўласныя выдавецкія цэнтры?
  • чаму апошні ордэн, зацьверджаны ва Ўкраіне, быў нададзены толькі грамадзянам іншых краінаў?
  • чаму адзін з валуноў Беларусі нават у ХІІ стагодзьдзі меў сымбалі, што прапагандавалі хрысьціянства?

Артыкулы, напісаныя 14 — 28 студзеня[рэдагаваць крыніцу]

  • што амэрыканскі закон, названы ў гонар ягоных аўтараў, быў заменены на практычна падобны ж акт, названы ў гонар адной з ахвяраў судовага расьсьледваньня ў Расеі?
  • што рэнэсансавы манастырскі комплекс Менску (на выяве) амаль поўнасьцю зьмешчаны ў значна ранейшых будынках?
  • чаму адзін з найбольш знакамітых расейскіх гісторыкаў Усходу быў выключаны з Інстытуту ўсходазнаўства АН СССР усяго праз дванаццаць гадоў свайго навучаньня?
  • што галакост у Харватыі спрычыніўся да таго, што ў гэтай фармальна незалежнай краіне быў заснаваны адзін з найбольшых канцэнтрацыйных лягераў Другой сусьветнай вайны?
  • што адна з грамадзкіх кампаніяў па байкоце тавараў, выкліканая цяпер агрэсіўнай палітыкай суседняй краіны, распачалася ў выніку ўсяго толькі эканамічнага эмбарга зь яе боку?
  • што першыя віды прадпрымальніцтва ў Беларусі ўзьніклі ў выніку розьніцы між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі?
  • што харчовыя зерневыя культуры маюць аднолькавую будову з прыроднымі структурамі, маса якіх хістаецца ад тысячнай міліграму да некалькіх дзясяткаў кіляграмаў?
  • што пасьля ўзьнікненьня першых гасьцінных двароў у краінах Эўропы праз два стагодзьдзі яны існавалі ў шэрагу буйных гарадоў сучаснай Беларусі?

Артыкулы, напісаныя 1 — 14 студзеня[рэдагаваць крыніцу]

  • што дом Інбелкульту спачатку меў функцыі аптэкі, а пасьля і кінатэатру? (на выяве)
  • што беларускі тэатар, створаны ўсяго за восем гадоў да Другой сусьветнай вайны, быў расфармаваны за ўдзел актораў у пастаноўках акупаванага Менску?
  • чаму касьмічны аб’ект, які зьнік шэсьць тысячаў гадоў таму, быў уганараваны асобнай паштовай маркай карыбскае краіны?
  • што аўтар летувіскага тэрміну для гербу ВКЛ атрымаў дыплём магістра толькі празь некалькі гадоў праз свой удзел у руху філяматаў і філярэтаў?
  • што цягам больш як сарака гадоў існуюць публікацыі, прысьвечаныя сусьветна прынятым наборам фізычных канстантаў і каэфіцыентаў?
  • што аднаму з найбольш слыўных дзеячоў дзяржаўнасьці на тэрыторыі Ўкраіны прысьвечаная манэта наміналам усяго ў 1 грыўну?
  • што неўпарадкаваныя плоцевыя сувязі могуць спрычыніцца да хваробы суставаў, у 9 разоў часьцейшай у маладзёнаў, чым у дзяўчынаў?
  • што прэм’ера аднаго зь фільмаў пра Ісуса Хрыста адбылася ў горадзе, адкуль цягам доўгага часу дасылаліся распараджэньні аб ганеньні хрысьціянаў?