Ненцы
Не́нцы (саманазва: ненэй ненэчьэ, хасово, нещанкг; састарэлае — самаеды, юракі) — народ у Расеі, што жыве на ўзьбярэжжы Паўночнага ледавітага акіяну ад паўночнага захаду Расеі да паўвостраву Таймыр. Жывуць у асноўным у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне (Краснаярскі край), Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (Цюменская вобласьць), Ненецкай аўтаномнай акрузе (Архангельская вобласьць), Рэспубліка Комі.
Колькасьць, заняткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З усіх карэнных народаў поўначы Расеі ненцы самыя шматлюдныя. Паводле перапісу 2002 году іх было 41 302 чалавекі, зь якіх 27 000 чалавек жыло ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Асноўным заняткам ненцаў зьяўляецца жывёлагадоўля, асноўнай жывёлай для гадаваньня – паўночны алень. На паўвостраве Ямал яны гадуюць каля 500 000 аленяў. Жывуць у часовых намётах – мя. Гэта зьвязана з пастаяннай неабходнасьцю качаваць разам са статкамі аленяў. Адначасова ненцы займаюцца рыбалкай і паляваньнем. Самі ненцы дзеляцца на дзьве галіны: тундравыя і лясныя, тундравыя ненцы атрымалі назву ад прыродных умоваў пражываньня гэтае групы (тундравая зона), гэтая група складае большасьць ад ненецкага этнасу. Лясныя ненцы (іх колькасьць каля 1 500 чалавек) жывуць у лясох у вадазборы рэк Пур і Таз на паўднёвым-усходзе Ямала-Ненецкае аўтаномнай акругі й у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.
Колькасьць ненцаў у Расеі:
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне ненцаў зьвязваецца з плямёнамі самадыйскае галіны ўральскіх народаў, якія першапачаткова пражывалі ў цэнтральнай і паўднёвай частках Заходняй Сыбіры, але потым рушылі на поўнач зь іншымі плямёнамі, што ўзялі ўдзел у этнагенэзе іншых самадыйскіх народаў, пасьля чаго, як мяркуецца, значную ролю адыгралі кантакты з дасамадыйскім карэнныі насельніцтвам рэгіёну. Першыя згадкі пра ненцаў у Расеі былі ў 14 стагодзьдзі. Паводле некаторых дасьледчыкаў ненцы каля 1 000 гадоў таму прыйшлі з поўдня Сыбіры. Гэта пярэчыць досьледам, бо зьнешні выгляд ненцаў даказвае, што яны ёсьць вынікам мэтызацыі эўрапэоідаў і мангалёідаў.
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальная мова ненцаў — ненецкая, што належыць да паўночнай групы самадыйскае галіны ўральскае сям’і моваў. Сярод іншых самадыйскіх моваў асаблівае збліжэньне праяўляе з нганасанскай і энецкай мовамі.
Ненецкая мова дзеліцца на дзьве гаворкі: тундравую і лясную, што робіць пэўную перашкоду ў кантактаваньні між ляснымі і тундравымі ненцамі. Абодва дыялектныя варыянты могуць разглядацца як асобныя мовы, пры гэтым кожны зь іх з ХХ ст. мае ўласныя кадыфікаваныя літаратурныя мовы.
Ненец (ненэч) у перакладзе зь ненецкай мовы азначае «чалавек».
Галерея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
сям’я ненцаў у намёце
-
Ненцы (самаеды) у 1914 годзе
-
Ненцы
-
Самаедка ў летняй сукенцы
-
Самаедка
-
Самаеды
-
Юрак