Перайсьці да зьместу

Нацыянальная акадэмія навук Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальная акадэмія навук Украіны

Памяшканьне Прэзыдыюму НАН Украіны
Абрэвіятура НАНУ
Дата ўтварэньня 14 лістапада 1918 (107 гадоў таму)
Тып навуковая
Штаб-кватэра Кіеў, вул. Уладзімерская, д. 54
Старшыня Анатоль Загародны[1]
Сайт nas.gov.ua

Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАН Украіны, НАНУ, укр. Національна академія наук України) — вышэйшая навуковая ўстанова Ўкраіны з самакіраванай арганізацыяй. НАНУ аб’ядноўвае дзейных сябраў, сябраў-карэспандэнтаў і замежных сябраў, а таксама ўсіх навуковых работнікаў, якія працуюць у яе навуковых установах, ажыцьцяўляючы дасьледаваньні ў галіне прыродазнаўчых, гуманітарных, грамадзкіх і тэхнічных навук.

НАН Украіны была створаная 14 лістапада 1918 году як Украінская акадэмія навук[2]. Паводле стану на пачатак 2024 году ў Акадэміі навук Украіны працавала 24 980 супрацоўнікаў, сярод іх 13 444 — навукоўцы[3]. Кіроўныя органы НАН Украіны знаходзяцца ў Кіеве.

Ад 1962 да 2020 году прэзыдэнтам НАНУ быў Барыс Патон.

  1. Президія НАН України (укр.). Інститут програмних систем НАН України. Праверана 14 траўня 2024 г.
  2. Закон про заснування Української Академії наук в м. Києві. Law of Ukraine #710. November 14, 1918. (афіцыйны дакумэнт)
  3. Про Академію (укр.). Інститут програмних систем НАН України. Праверана 14 мая 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]