Азярод
Азяро́д — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.
Азяроды былі найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне[1]. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. - С.60
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Лакотка, А.І. На тым гумнішчы… // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
- Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Азярод — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў