Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Crimea crisis map.PNG
Крым (чорным), астатняя Ўкраіна (зялёным), Расея (чырвоным)
Дата: з 26 лютага 2014
Месца: Сьцяг Украіны Украіна (Крымскі паўвостраў, акваторыя Чорнага і Азоўскага мораў, асобныя раёны Данецкай і Луганскай вобласьцей)

Сьцяг Расеі Расея (расейская тэрыторыя ўздоўж мяжы з Луганскай вобласьцю Ўкраіны[1])

Вынік: Расейская акупацыя Крыму,
дэ-факта — утварэньне Расеяй двух новых суб’ектаў фэдэрацыі, адной фэдэральнай акругі й двух самаабвешчаных тэрытарыяльных утварэньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Супернікі
Сьцяг Украіны Украіна
Камандуючыя
Колькасьць
Страты
1725 забітых8500+ забітых (зь іх 5860 — вайскоўцы РФ)[4]
Агульныя страты
больш за 10 000 забітых

Расе́йская вайско́вая інтэрвэ́нцыя ва Ўкраі́ну (укр. Російська інтервенція в Україні) — вайсковая інтэрвэнцыя Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну з мэтаю ўсталяваньня кантролю над Аўтаномнаю Рэспублікаю Крым (АРК), Севастопальскай мескай радай, усходнімі, паўднёвымі й цэнтральнымі вобласьцямі Ўкраіны, распачатая 26 лютага 2014 року[5][6]. Інтэрвэнты заяўлялі й пра намер узяцьця Львова[7][8]. Ва ўварваньні ўдзельнічалі расейскія вайскоўцы[9] без апазнавальных знакаў. Як засьведчыў расейскі ведамасны мэдаль «За вяртаньне Крыму», уварваньне сіламі Міністэрства абароны Расеі пачалося яшчэ 20 лютага[10]. 1 сакавіка Савет Фэдэрацыі Расеі ўхваліў Пастановай № 48 увод прэзыдэнтам Пуціным войска ва Ўкраіну быццам для аховы расейскіх грамадзянаў[11], хоць былы[12] прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч быццам прасіў аб абароне насельніцтва Ўкраіны[13]. Тым часам назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасьць пагрозы для расейцаў ва Ўкраіне і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды[14]. Украінскія вайскоўцы імкнуліся пазьбягаць узброеных сутычак з інтэрвэнтамі; улады аб’явілі мабілізацыю рэзэрвістаў.

Нагоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 лютага 2014 году Вярхоўная Рада Ўкраіны пастанавіла скасаваць закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, што дазваляў мясцовым уладам уводзіць расейскую ды іншыя мовы ў якасьці рэгіянальнай пры наяўнасьці 10% не-ўкраінскамоўнай меншасьці ў насельніцтве адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі таго ці іншага ўзроўню[15]. 24 лютага старшыня ўраду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў: «Ёсьць пагроза для нашых інтарэсаў»[16]. 25 лютага Міністэрства замежных справаў Расеі абвінаваціла Вярхоўную Раду Ўкраіны ва ўхваленьні пастановаў, «накіраваных на тое, каб уціснуць гуманітарныя правы расейцаў»[17]. 28 лютага выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў пакінуў закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ў сіле, адмовіўшыся зацьвярджаць яго скасаваньне[18].

1 сакавіка былы[12] прэзыдэнт Украіны Януковіч папрасіў прэзыдэнта Расеі Пуціна «выкарыстаць узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі для абароны насельніцтва Ўкраіны», бо быццам «у краіне пад узьдзеяньнем заходніх краінаў ажыцьцяўляюцца адкрыты тэрор і гвалт»[13]. Аднак 15 красавіка назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасьць пагрозы для расейцаў ва Ўкраіне і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды[14].

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крым[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Крымскі крызіс (2014)
Расейскія «Тыгры» каля ўкраінскай вайсковай часткі, Перавальнае

Увечары 25 лютага каля 500 чалавек пікетавалі Раду АРК, на даху будынку якой устанавілі расейскі сьцяг[19]. 26 лютага ў Сімфэропалі крымскія татары правялі 5-тысячны сход супраць анэксіі Крыму[20]. У выніку сутычкі з 700 прыхільнікамі партыі «Расейскае адзінства» загінула 2 татараў, пацярпела 30[21].

Уначы, прыкладна а 4-й гадзіне, 27 лютага 30 расейскіх дэсантнікаў(en) 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён)[22] ва ўніформе без апазнавальных знакаў, але з аўтаматамі Калашнікава і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой зноў узьнялі расейскія сьцягі[23].

На 4 сакавіка расейскае войска захапіла ўкраінскія памежныя пасты ў Крыме і партовы тэрмінал ў Керчы[24].

5 сакавіка расейскі флёт распачаў блякаду ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў. Тады ж у якасьці доказу расейскага ўварваньня ўкраінскія вайскоўцы затрымалі на тэрыторыі сваёй вайсковай часткі расейца, які пранік туды ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў з расейскім вайсковым білетам[25].

6 сакавіка Вярхоўная Рада АРК зьвярнулася да прэзыдэнта Расеі і Фэдэральнага сходу Расейскай Фэдэрацыі з прапановай аб пачатку працэдуры ўваходжаньня ў склад Расейскай Фэдэрацыі ў якасьці суб’екту Расеі[26].

У ноч з 6 на 7 красавіка 2014 году ў Крыме ў пасёлку Навафёдараўка расейскі вайсковец малодшы сяржант Яўген Зайцаў у афіцэрскім інтэрнаце двума стрэламі ва ўпор з аўтамату застрэліў вайскоўца Сацкай марской авіяцыйнай брыгады Ўзброеных сілаў Украіны маёра Станіслава Карачэўскага, які рыхтаваўся да выезду на мацярык. 32-гадовага ўкраінскага афіцэра, у якога засталася маці, жонка і двое малалетніх дзяцей, пахавалі на яго радзіме ў горадзе Бярдзянск Запароскай вобласьці. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 105 Крымінальнага кодэкса РФ (забойства). 13 сакавіка 2015 году забойца асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі[27].

8 сакавіка 2014 году ў Крыме адбыліся акцыі супраць вайны, супраць расейскай акупацыі, за мір і адзінства Ўкраіны. У населеных пунктах ствараліся жывыя ланцугі ўздоўж дарог ды аўтатрасаў, і з украінскімі сьцягамі ў руках пачалі маліцца за адзінства Ўкраіны[28]. На 13 сакавіка расейскія войскі заблякавалі і вывелі з ладу 40 памежных украінскіх аб’ектаў, захапілі 20 збудаваньняў дзяржаўнай інфраструктуры, узялі ў аблогу 37 украінскіх вайсковых частак, яшчэ 4 — захапілі[29].

16 сакавіка ўсталяваныя расейскімі дэсантнікамі[22] ўлады АРК правялі незаконны паводле Канстытуцыі Ўкраіны[30] рэфэрэндум пра статус Крыму, цягам якога адзначаліся махінацыі і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[14].

Тым часам, міністры абароны Расеі і Ўкраіны дамовіліся аб 5-дзённым замірэньні да 21 сакавіка[31]. Аднак 18 сакавіка расейскае войска парушыла замірэньне нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Сімфэропалі, забіўшы аднаго і параніўшы 2 украінскіх вайскоўцаў[32]. Таксама з боку нападнікаў загінуў расейскі вэтэран другой чачэнскай вайны 1999—2009 гадоў з Валгаградзкай вобласьці (Паўднёвая фэдэральная акруга)[33]. У выніку махінацыяў[14] з галасаваньнем усталяваныя расейскім войскам[22] улады Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю абвясьцілі, што быццам большасьць галасоў атрымаў варыянт «За ўзьяднаньне з Расеяй». На наступны дзень калябарацыйныя структуры АРК і Севастопалю абвясьцілі стварэньне быццам незалежнае Рэспублікі Крым з тэрыторыяў АРК і Севастопалю, мэтаю якой, паводле паведамленьняў уладаў АРК і Севастопалю, стала спрашчэньне працэсу далучэньня да Расеі.

Узброеныя расейскія інтэрвэнты бяз знакаў адрозьненьня ў аэрапорце «Сімферополь»

21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі паўвостраву Крым[34], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ужыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. Прызнаваць непарушнасьць дзяржаўных межаў Украіны Расею забавязвала таксама дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і партнёрства паміж Украінай і Расеяй[35]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[36]. Паводле апублікаванага фэдэральнага закону Рэспубліка Крым стала падзеленай на Рэспубліку Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль, абодва тэрытарыяльна адпавядаюць АРК і севастопальскай мескай радзе.

27 студзеня 2017 году вадалазнае судна «Пачаеў» Ваенна-марскіх сілаў Украіны было абстралянае з захопленай расейцамі ўкраінскай сьвідравой вышкі Адэскага газавага радовішча[37]. 1 лютага 2017 году падчас зьдзяйсьненьня трэніровачнага палёту ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Ўкраіны, у раёне Адэскага газавага радовішча, з раней захопленых Расеяй сьвідравых вышак са стралковай зброі быў абстраляны транспартны самалёт Ваенна-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны Ан-26[38].

Севастопаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 лютага, прыкладна ў 14:30 — на плошчы Нахімава ў цэнтры Севастопалю відавочцы заўважылі бронетранспартэр. Ён праехаў вуліцай Леніна і заехаў у двор Дому Масквы. У прэс-службе Камандваньня Чарнаморскага флёту пракамэнтаваць дадзены факт не змаглі. На плошчы Нахімава актывізаваліся супрацоўнікі падразьдзяленьня «Бізон» і вайскоўцы. Паводле папярэдняй інфармацыі высьветлілася, што БТР прыгналі для ўзмацненьня аховы аб’ектаў Чарнаморскага флёту Расеі, а менавіта будаўнічага ўпраўленьня, якое разьмяшчаецца на плошчы Нахімава.

На той момант бясьпеку пачалі ўзмацняць на ўсіх аб’ектах Чарнаморскага флёту РФ[39].

Пасажырскі тэрмінал аэрапорту «Бяльбек»

А 3-й гадзіне ночы 28 лютага 2014 году 300 расейскіх жаўнераў з аўтаматамі захапілі ўкраінскі аэрапорт «Бяльбек»(uk) пад Севастопалем і спынілі яго працу[40][41]. Захопнікі перакрылі дарогу ў аэрапорт «вожыкамі» і ахоўвалі яе. На тэрыторыю аэрапорту ўвялі 3 БТР і 10 вайсковых грузавікоў «Урал»[42].

Спачатку расейскія войскі занялі будынак абслугоўваньня дэлегацыяў, на наступны дзень занялі ангары, потым атачылі варту. Варта не падпарадкавалася вымозе здаць зброю. Увечар адбыўся штурм варты з дапамогаю сьвятлошумавых гранатаў. Ніякіх загадаў ад найвышэйшага ўкраінскага камандаваньня не было дадзена. У выніку былі здадзеныя варта і склады. Расейцы занялі амаль усю вайсковую частку 4515[43]. Раніцай 4 сакавіка паўсотні ўкраінскіх вайскоўцаў бяз зброі, са сьцягамі, пад камандаваньнем палкоўніка Юлія Мамчура прыйшлі ў суправаджэньні СМІ на аэрадром з вымогай пусьціць іх на пазыцыі. Расейскія вайскоўцы сустрэлі іх стрэламі ў паветра і пагражалі страляць па нагах[44]. Аднак, у выніку перамоваў яны дапусьцілі Мамчура і яго падпарадкаваных на аэрадром.

5 сакавіка пачаліся рэпрэсіі супраць сем’яў украінскіх вайскоўцаў, якія пражываюць у Севастопалі. Дамы, дзе яны пражываюць, адключаныя ад электрасеткі[45].

7 сакавіка расейскія вайскоўцы з дапамогай армейскага «КамАЗу» прабілі вароты разьмешчанай у Севастопалі ў Юхарынай балцы вайсковай часткі А-2355, захапілі будынак і прарваліся да каманднага пункту тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Украіны. Камандзір часткі быў заблякаваны[46]. Пазьней да расейскіх вайскоўцаў далучыліся неапазнаныя асобы зь бітамі. На тэрыторыі згаданай часткі разьмешчаныя каля сотні ўкраінскіх вайскоўцаў, «па стане на 23.45 сувязі з ваеннай часткай, а таксама з журналістамі, якія прыбылі ў частку, няма. Па папярэдніх зьвестках, украінскія вайскоўцы знаходзяцца ў бункеры, і сувязі зь імі пакуль няма. Разам з тым, па гарадзкім тэлефоне ніхто не адказвае»[47]. Падчас штурму зьбітыя журналісты, якія здымалі падзеі. Сярод іх супрацоўнікі ўкраінскіх тэлеканалаў, карэспандэнты грэцкіх і расейскіх пэрыядычных выданьняў. Пасьля штурму ўзброеныя асобы без апазнавальных знакаў учынілі збройны перасьлед супрацоўнікаў украінскага тэлеканалу і грэцкай газэты[48][49].

22 сакавіка расейскія войскі спэцпрызначэньня з дапамогай 6 БТР узялі штурмам украінскія авіябазу і вайсковую частку ў Бяльбеку[50].

Усход Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне
Славянск, заняты ўзброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі

У пачатку красавіка пачалося расейскае вайсковае ўварваньне ва ўсходнія рэгіёны Ўкраіны. Расейскія вайсковыя інтэрвэнты пад прыхаваньнем, расейскія найміты і мясцовыя ўзброеныя саўдзельнікі ажыцьцяўлялі падрыўную й дывэрсійную дзейнасьць, накіраваную на гвалтоўнае адабраньне Данбасу ў склад Расеі. У пэрыяд з 12 па 14 красавіка расейскія дывэрсанты[51] і тэрарысты захапілі шэраг адміністрацыйных будынкаў у гарадох Данецкай вобласьці: Славянск, Краматорск, Арцёмаўск, Чырвоны Ліман, Дружкоўка, Янакіева, Макееўка, Марыюпаль, Горлаўка, Харцыск, Жданаўка й Кіраўскае.

15 красавіка ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Славянск і Краматорск, вызвалілі аэрапорты згаданых гарадоў. З 16 красавіка па 1 траўня расейскія дывэрсанты і іх саўдзельнікі з тэрарыстычнай арганізацыі ДНР захапілі адміністрацыі гарадоў: Новаазоўск, Северск, Камсамольскае, Чырвонаармейск, Родзінскае. 28 красавіка ў Луганску расейскія дывэрсанты[52] абвясьцілі стварэньне ЛНР, і пачалі захопліваць адміністрацыйныя будынкі Луганскай вобласьці. За пэрыяд 28 красавіка — 2 траўня былі захопленыя: Станіца Луганская, Луганск, Красны Луч, Першамайск, Алчэўск, Антрацыт, Сьвярдлоўск, Стаханаў[53].

11 траўня тэрарыстычныя групоўкі ДНР і ЛНР правялі выбарчыя махінацыі з рэфэрэндумамі аб статусе ДНР і ЛНР[54], само правядзеньне якіх супярэчыла заканадаўству Ўкраіны.

Уначы 22 траўня расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка ГРУ Безьлера забілі 18 украінскіх салдатаў пад Валнавахай. 26 траўня ў баі за данецкі аэрапорт украінскія салдаты забілі каля 300 расейскіх інтэрвэнтаў і іх пасобнікаў. Пры гэтым украінская армія не панесла ніякіх стратаў.

4 чэрвеня сілы антытэрарыстычнай апэрацыі цалкам вызвалілі Чырвоны Ліман.

13 чэрвеня ўкраінскія войскі вызвалілі Марыюпаль. 14 чэрвеня расейскія інтэрвэнты зьбілі Іл-76 Узброеных сілаў Украіны, які дастаўляў вайскоўцаў у Луганскі аэрапорт, у выніку загінулі 49 чалавек, у тым ліку экіпаж самалёту. У той жа дзень былі зьдзейсьненыя шматлікія напады расейскіх інтэрвэнтаў і тэрарыстаў на блёкпосты сіл АТА, падчас якіх было забіта 6 украінскіх вайскоўцаў. Усяго за 14 чэрвеня страты ўкраінскага войска склалі 55 чалавек, што зьяўляецца найбуйнейшай ваеннай стратай Украіны за час незалежнасьці.

19 чэрвеня была пачатая падрыхтоўка да перамір’я, асноўныя сілы ўкраінскіх войскаў былі кінутыя на ўзяцьце пад кантроль дзяржаўнай мяжы Ўкраіны. Расейскія інтэрвэнты і тэрарысты працягвалі весьці агонь.

20 чэрвеня Пятро Парашэнка аддаў загад аб спыненьні баявых дзеяньняў на занятых узброенымі сэпаратыстамі тэрыторыях, перамір’е было абвешчанае з 22:00 20 чэрвеня па 10:00 27 чэрвеня 2014 году. У прадстаўленым пляне «спыненьне агню» зьмяшчалася 15 абавязковых пунктаў для яго выкананьня[55].

Лістоўка прэс-цэнтру АТА для жыхароў Славянска

За час перамір’я загінулі 27 і былі параненыя 69 ўкраінскіх салдатаў. Агульная колькасьць нападаў расейскіх інтэрвэнтаў на пазыцыі ўкраінцаў — 108 разоў. У прыватнасьці абстрэльваліся пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на вышыні Карачун, Краматорск, Амвросіеўка й Рубежнае. Працягвалася пастаўка расейскай ваеннай тэхнікі. Расейскія інтэрвэнты захапілі ваенную частку ВСУ 3004, разьмешчаную ў Данецку. 24 чэрвеня быў зьбіты верталёт Мі-8, у выніку чаго загінулі 9 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку 3 чальцы экіпажу. На агрэсараў заведзеныя крымінальныя справы па артыкуле «Тэракт»[56].

Пасьля нарады РНБА, Пятром Парашэнкам было вырашана працягнуць аднабаковае перамір’е з 27 чэрвеня па 30 чэрвеня.

11 сакавіка 2015 году ў цэнтры Екацярынбургу адбылася цырымонія адпраўкі новай партыі расейскіх баевікоў на ўсход Украіны. Яны мусяць аб’яднацца з тэрарыстычнай брыгадай «Прывід» групоўкі «ЛНР»[57].

За 2016 г. расейскія інтэрвэнты забілі на ўсходзе Ўкраіны 211 вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны[58] насуперак паўторнаму Менскаму пагадненьню аб спыненьні агню ад 12 лютага 2015 году.

Камандуючыя прарасейскімі баевікамі і войскамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вербаваньне насельніцтва расейскімі спэцслужбамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апроч перакідкі расейскіх войскаў і камандуючых дывэрсійнымі фармаваньнямі, расейскія спэцслужбы актыўна займаюцца залукай мясцовых жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў. У лютым 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала жыхара Харкава, падазраванага ў перадачы ФСБ Расеі сакрэтных зьвестак пра сталую дысьлякацыю ўкраінскіх войскаў[59].

У верасьні 2014 году быў затрыманы старшы лейтэнант ВПС Украіны, які перадаваў ФСБ Расеі сакрэтныя зьвесткі пра месцазнаходжаньне ўкраінскіх войскаў. Афіцэр быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўленьня волі за дзяржаўную здраду Арджанікідзэўскім раённым судом Запарожжа[60].

Расправы над украінскімі ваеннапалоннымі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскі камандзір ДНР Арсень Паўлаў

У ходзе расейскай інтэрвэнцыі неаднаразова адзначаліся факты катаваньняў, зьдзекаў і забойстваў украінскіх ваеннапалонных расейскімі баевікамі й іх саўдзельнікамі. Паводле зьвестак начальніка галоўнай сьледчай управы СБУ Ўкраіны Васіля Воўка, баевікі расстрэльвалі ўкраінскіх салдатаў за адмову выйсьці на арганізаваны тэрарыстамі парад 24 жніўня 2014 году ў Данецку[61]. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International паведамляе, што палонены ўкраінскі вайсковец Ігар Баранавіцкі быў захоплены ў палон, катаваны і забіты. Цела вайскоўца было перададзенае родным, яго пахавалі ў Кіеве 3 красавіка 2015 году. 6 красавіка 2015 году атрыманае прызнаньне расейскага камандзіра баевікоў Арсеня Паўлава пра ўласнаручнае забойства 15 ўкраінскіх ваеннапалонных. Amnesty International заклікае неадкладна пачаць расьсьледаваньне ваенных злачынстваў расейскіх інтэрвэнтаў[62][63][64][65].

Менская ўгода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Менскія пагадненьні (2014) і Менскія пагадненьні (2015)

Прагнозы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джахар Дудаеў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе першы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Джахар Дудаеў прадказаў расейскую інтэрвэнцыю ва Ўкраіну. Чачэнскі грамадзкі дзяяч адзначыў: «Спачатку Чачня, а потым будзе Крым»[66][67].

Аляксандар Вэршбоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле матэрыялаў рэсурсу WikiLeaks у 2008 годзе амэрыканскі дыплямат, намесьнік генэральнага сакратара НАТО Аляксандар Вэршбоў указваў:

Украіна знаходзіцца пад моцным ціскам Расеі, і любая прыкмета «сыходу» ЗША з рэгіёну стане дадатковым стымулам для РФ.

Раіса Багатырова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ ў адным з дакумэнтаў WikiLeaks прыводзяцца словы экс-сакратаркі Рады нацыянальнае бясьпекі Ўкраіны Раісы Багатыровай аб адкрытым умяшальніцтве Расеі ва ўнутрыпалітычныя справы Ўкраіны, згодна з чым Багатырова выказвала ўпэўненасьць у тым, што расейская разьведка распрацоўвае плян падзелу Ўкраіны. Яна падкрэсьліла, што найбольш слабае месца Ўкраіны — гэта Крым[68].

Лех Качынскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 жніўня 2008 году, падчас расейскага ўварваньня ў Грузію, прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі заявіў перад 150-тысячным вечам у Тбілісі: «Сёньня Грузія, заўтра Ўкраіна»[69].

Міхаіл Саакашвілі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 кастрычніка 2009 году прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў у Тбілісі памочніку міністра абароны ЗША Аляксандру Вэршбоў(en) аб чаканьні таго, што «сьледам за нападам 2008 г. на Грузію Расея пойдзе на ўварваньне ў Крым»[70].

Юрыдычная ацэнка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міністэрства юстыцыі Ўкраіны прызнала антыканстытуцыйнымі, і ня маючымі юрыдычнай моцы (нелегітымнымі, а месцамі і пазазаконнымі) наступныя рашэньні мясцовых органаў улады:[71]

  • Рашэньне аб прызначэньні старшынём Рады міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сяргея Аксёнава (прыняты нягледзячы на парушэньні артыкулу 136 Канстытуцыі Ўкраіны, артыкулу 37 Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, артыкулу 9 Закону Ўкраіны Аб Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым; артыкулу 7 Закону Ўкраіны «Аб Радзе міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым»),
  • Рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму адносна статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю (Канстытуцыя Ўкраіны не прадугледжвае правядзеньне апытаньня мясцовага насельніцтва аб статусе рэгіёнаў, рашэньне прымалася ў захопленым будынку ВР АРК і Севастопалю і былі цалкам сфальыфікаванымі — на ўказаньне сьпікера ВР АРК галасаваньне праходзіла карткамі-дублікатамі, а не асабіста дэпутатамі ВР АРК, якія падчас галасаваньня адсутнічалі ў залі пасяджэньняў).
  • Рашэньне аб адстаўцы ўраду Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Расею краінай-агрэсарам[72].

Эканамічныя наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейская ўзброеная інтэрвэнцыя, энэргетычная блякада Расеяй і эмбарга на імпарт украінскіх тавараў з боку Расеі паставілі Ўкраіну на мяжу банкруцтва. На пачатак 2015 году золатавалютныя рэзэрвы Ўкраіны склалі 6,4 млрд даляраў. Пасьля ўцёку Віктара Януковіча ў пачатку 2014 году яны складалі 15,4 млрд даляраў[73].

Энэргетычная экспансія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 красавіка 2015 году стала вядома, што міністэрства энэргетыкі Расеі заказала праектную дакумэнтацыю на ліквідацыю ўкраінскіх шахтаў на тэрыторыі акупаванага Данбасу. Тасама стала вядома, што тэхнічныя сродкі для згаданай ліквідацыі будуць дастаўленыя ў памежную з Украінай Растоўскую вобласьць[74].

Рэакцыі ў іншых краінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пратэсты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геапалітыка Расеі, мапа складзеная паводле зьвестак ЦРУ

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2 сакавіка 2014 году ў Менску адбыўся пікет расейскай амбасады ў Беларусі супраць уварваньня[75].
  • 25 сакавіка 2014 году ў Менску прайшлі традыцыйныя шэсьце і мітынг з нагоды Дня Волі, гадавіны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыя прайшла пад знакам асуджэньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і салідарнасьці з украінскім народам. У акцыі прынялі ўдзел блізу 3 тысячаў чалавек[76].

Расея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна 50 000 чалавек на «Маршы міру» ў падтрымку Ўкраіны. Масква, 15 сакавіка 2014 г.
Марш міру ў Маскве. 21 верасьня 2014 году
  • 2 сакавіка 2014 году ў Маскве адбыўся мітынг блізу 200 чалавек супраць вайны[77].
  • 15 сакавіка 2014 году ў Маскве адбыўся «Марш міру» супраць вайны з Украінай. На марш выйшлі блізу 50 тысяч чалавек. Шэсьце ўзначаліў апазыцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў[78].
  • 21 верасьня адбыўся «Марш міру» ў шэрагу расейскіх гарадоў. У Маскве на дэманстрацыю выйшлі блізу 50 000 тысяч чалавек. Галоўнае патрабаваньне дэманстрантаў — спыненьне расейскага вайсковага ўварваньня ва Ўкраіну[79].

Эўразьвяз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка, у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, Эўразьвяз прыняў рашэньне спыніць двухбаковыя перамовы з Расеяй аб адмене спрашчэньні візавага рэжыму[80].

ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лютага прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў часе паўтарыгадзіннай тэлефоннай размовы з Пуціным адзначыў «відавочнае парушэньне Расеяй сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны» ды заклікаў яго вярнуць расейскія войскі на свае базы ў Крыме. Абама асудзіў «расейскае ваеннае ўварваньне на ўкраінскую тэрыторыю» і распарадзіўся аб тэрміновай тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ўраду Ўкраіны[81]. 4 сакавіка Ўпраўленьне гандлёвага прадстаўніка ЗША(en) адмовілася ад супольных з Расеяй укладаньняў. Міністэрства абароны ЗША адмовілася ад сумесных з Расеяй ваенных вучэньняў і прыпыніла візыты ў парты[82].

КНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўніца КНР у Радзе Бясьпекі ААН асудзіла ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны, заявіўшы наступнае[83]:

Мы асуджаем нядаўнія гвалтоўныя дзеяньні ва Ўкраіне і заклікаем усе бакі мірным чынам высьвятляць свае адносіны і сьвядома забясьпечваць захаванасьць правоў усіх групаў. Кітай падтрымлівае прынцып неўмяшаньня ва ўнутраныя справы. Мы паважаем тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Мы пільна назіралі за развіццём падзеяў. Цяпер трэба знайсьці падставы для ўрэгуляваньня сытуацыі дзеля вяртаньня да міру і спакою ў рэгіёне

Канада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 сакавіка, Канада абвясьціла аб прыпыненьні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расеяй. Адразу ж пасьля гэтага былі адменены ўсе заплянаваныя сустрэчы кіраўніцтва Канады з кіраўніцтвам Расеі, а таксама адменена правядзеньне вайсковых вучэньняў «Пільны арол».[84]

НАТО[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 сакавіка, пасьля пасяджэньня Рады НАТО-РФ, генэральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн зрабіў заяву, паводле якой:

НАТО вырашыла сёньня зрабіць шэраг неадкладных крокаў. Мы спынілі плянаваньне нашай сумеснай місіі з Расеяй — марское суправаджэньне амэрыканскага караблю з хімічнай зброяй. Мы таксама вырашылі з гэтага часу не праводзіць з Расеяй ніякіх сустрэч на грамадзянскім і ваенным узроўнях. Мы пераглядзім супрацоўніцтва NATO-Расея.

Адначасова Расмусэн падкрэсьліў, што НАТО будзе павялічваць партнэрства з Украінай і ўмацоўваць супрацоўніцтва для падтрымкі дэмакратычных рэформаў[85].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 2017 году ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[86].

28 сакавіка 2016 году ў Кіеве на Беларускай вуліцы адкрыты памятны знак, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас час падзей на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне[87].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Російські військовики 4 рази упродовж дня обстріляли сили АТО з території Ростовської області, — Тимчук, ТВІ (укр.)
  2. ^ Военная техника проехала через Николаев и отправилась в пункт назначения (ВИДЕО)
  3. ^ Начальник російських військ каже, що наказ дав Путін з Януковичем, — ЗМІ
  4. ^ За три дні на Донбасі загинули 382 військових РФ, всього — понад 6 тисяч — російська правозахисниця, Українська правда (рас.)
  5. ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
  6. ^ В СМИ появился план Путина относительно захвата Украины вплоть до Киева — Телевізійна служба новин (рас.)
  7. ^ Боевики из «ЛНР» собираются бомбить Киев и Львов — Крімінал ТВ
  8. ^ «Абвер»: В Киев мы войдем — однозначно, и до Львова точно дойдем (Джерело: fakty.ictv.ua) (рас.)
  9. ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  10. ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
  11. ^ Вайна — Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў увесьці войскі ва Ўкраіну // Наша Ніва, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  12. ^ а б Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  13. ^ а б Януковіч папрасіў Пуціна ўвесьці войскі ва Ўкраіну // Радыё «Рацыя», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 13 чэрвеня 2014 г.
  14. ^ а б в г Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  15. ^ Вярхоўная Рада адмяніла закон аб рэгіянальным статусе расейскай мовы // Наша Ніва, 23 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  16. ^ Легітымнасьць шэрагу органаў улады ва Ўкраіне выклікае вялікія сумненьні - Мядзьведзеў // БелТА, 24 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  17. ^ Інтэрфакс. МЗС Расеі заклапочаны рашэньнямі Рады(рас.) // Хартыя’97, 25 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  18. ^ Турчынаў наклаў вэта на рашэньне ВР пра скасаваньне закона аб мовах // Наша Ніва, 28 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  19. ^ Алег Кручкоў. Над будынкам парлямэнту Крыму паднялі сьцяг Расеі // Хартыя’97, 25 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  20. ^ Інтэрфакс. Каля парламента Крыма сабралася каля 5000 праціўнікаў і 700 прыхільнікаў незалежнасці // Наша Ніва, 26 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  21. ^ Савет міністраў і Вярхоўную Раду Крыма захапілі невядомыя // БелТА, 27 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  22. ^ а б в Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100-200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
  23. ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Сімферопалі захопленыя парламент і ўрад, узнятыя расійскія сцягі // Наша Ніва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  24. ^ Чуркін: Увесьці войскі ва Ўкраіну папрасіў Януковіч // Хартыя’97, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 13 чэрвеня 2014 г.
  25. ^ Украінцы злавілі ў Крыме расейскага вайскоўца (фота) // Эўрарадыё, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
  26. ^ Крымскія сепаратысты папрасілі Пуціна аб аншлюсе
  27. ^ Російський військовий, який застрелив українського офіцера в Криму, отримав 2 роки в'язниці // УП (укр.)
  28. ^ У Криму масові акції протесту жінок проти війни і за єдність України Радіо свобода, 8 березня 2014 р.
  29. ^ УНІАН. У Крыме 37 воінскіх часьцей у аблозе, чатыры — захопленыя акупантамі // Эўрарадыё, 13 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  30. ^ Парлямэнт Украіны распусьціў Вярхоўную Раду Крыму // Радыё «Свабода», 15 сакавіка 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  31. ^ Газэта па-ўкраінску. Украінскія і расейскія вайскоўцы дамовіліся пра перамір'е ў Крыме да 21 сакавіка // Наша Ніва, 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  32. ^ Украінская праўда. Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі прымяняць зброю // Наша Ніва, 18 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  33. ^ Валеры Буйвал. Маскоўская банда ў дзеяньні // Беларуская Салідарнасьць, 29 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  34. ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыму і Севастопалю ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  35. ^ Россия получила официальную ноту от Киева о разрыве Договора о дружбе // Tut.by (рас.)
  36. ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  37. ^ Судно "Почаїв" обстріляли з бурових платформ у Чорному морі // ukr.lb.ua
  38. ^ Украінскі самалёт абстралялі над Чорным морам з захопленых Расеяй вышак // Наша ніва
  39. ^ В центр Севастополя пригнали БТР (рас.)
  40. ^ Тацяна Каравянкова. Украіна просіць экстрана склікаць пасяджэньне Савету бяспекі ААН у сувязі з падзеямі ў Крыме // БелаПАН, 28 лютага 2014 г. Праверана 2 траўня 2015 г.
  41. ^ На аеродроми Криму сідають російські літаки, біля Симферополя пересувається колона БТР // УНІАН (укр.), 28.02.2014
  42. ^ 300 військових з автоматами заблокували аеропорт під Севастополем // УНІАН (укр.)
  43. ^ Росіяни захопили зброю в українській частині у Бельбеку, застосовували світлошумові гранати // УП (укр.)
  44. ^ Українські військові у Бельбеку повернули частину злітних смуг // УНІАН (укр.)
  45. ^ РИА Новый Регион. 06.03.14 01:18: Россия начала репрессии против семей украинских военных в Севастополе. Жилые дома отключены от электроснабжения(рас.)
  46. ^ Російські військові штурмують українську військову частину в Севастополі, Інтерфакс-Україна, 7 сакавіка 2014 (укр.)
  47. ^ У Севастополі російські солдати штурмували українську військову частину, УП, 08 сакавіка 2014 (укр.)
  48. ^ У Севастополі жорстоко побили журналістів, УП, 07 сакавіка 2014 (укр.)
  49. ^ При штурме украинской части в Севастополе пострадал российский журналист, тэлеканал «Дождж», 8 сакавіка 2014 году(укр.)
  50. ^ Вайсковая частка «Бяльбек» – пад абстрэлам // Белсат, 22 сакавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2015 г.
  51. ^ У гарадах Данецкай вобласьці - «зялёныя чалавечкі» // Белсат, 12 красавіка 2014 г. Праверана 21 студзеня 2015 г.
  52. ^ У Луганску абяззброілі дыверсійную групу, узброеную гранатамётам і аўтаматамі // Наша Ніва, 5 красавіка 2014 г. Праверана 21 студзеня 2015 г.
  53. ^ Кроніка Антытэрарыстычнае апэрацыі на Данбасе: 1-31 траўня (NewsLiga.net) (рас.)
  54. ^ Сепаратисти оголосили остаточні результати «референдуму»: За ДНР проголосувало 89% — Espreso TV(укр.)
  55. ^ Мирний план для Донбасу передбачає широкомасштабну амністію – Порошенко (Телевізійна служба новин) (укр.)
  56. ^ Під Слов'янськом бойовики збили український вертоліт Мі-8, загинули 9 осіб (УНІАН) (укр.)
  57. ^ Са сьвятаром і танцам вайны: у Екацярынбургу ўрачыста правялі байцоў ваяваць у Данбас // Наша ніва
  58. ^ У 2016 годзе на Данбасе загінулі 211 украінскіх вайскоўцаў // Радыё «Свабода», 1 студзеня 2017 г. Праверана 1 студзеня 2017 г.
  59. ^ В Харькове задержан информатор ФСБ, передававший данные о военных // news.liga.net (рас.)
  60. ^ Лейтэнант украінскіх ВПС атрымаў 12 гадоў за дзяржаўную здраду // Наша ніва
  61. ^ Украинских военнопленных боевики расстреливали за отказ участвовать в параде 24 августа в Донецке // Украинские национальные новости (рас.)
  62. ^ Боевики «ДНР» и «ЛНР» расстреливают пленных бойцов АТО (ВИДЕО) // Пресса Украины (рас.)
  63. ^ В Amnesty International заявили о наличии доказательств расстрела боевиками 4 украинских пленных // Информационное агенство 112.ua (рас.)
  64. ^ Russian fighter's confession of killing prisoners might become evidence of war crimes (AUDIO) // KyivPost (анг.)
  65. ^ Amnesty требует расследовать убийства пленных на Донбассе // TUT.by (рас.)
  66. ^ Сначала Чечня, а потом будет Крым, — предсказал первый президент Республики Ичкерия // ТРИБУН (рас.)
  67. ^ Джохар Дудаев предвидел захват Крыма
  68. ^ WikiLeaks: Россия собиралась «оторвать» Крым еще в 2006 году
  69. ^ МЗС Польшчы: Выступленьне Леха Качыньскага ў Тбілісі не адлюстроўвае афіцыйнай пазыцыі Польшчы // БелаПАН, 14 жніўня 2008 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  70. ^ Аляксандар Вершбоў. Грузія: Міша кажа п.м.а. Вершбоў, што Грузія — адданая мірнаму яднаньня і доўгатэміновай абароне(анг.) // ВікіЛікс, 2 лістапада 2009 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  71. ^ Минюст назвал незаконными решения о референдумах в АРК и Донбассе
  72. ^ Украіна афіцыйна прызнала Расею агрэсарам // Новы час
  73. ^ Украіна на мяжы банкруцтва: грыўня ўпала ніжэй 26 за даляр, золатавалютныя рэзервы скурчыліся да 6,4 млрд // Наша ніва.
  74. ^ Россия намерена выделить 1,2 млн долл. на ликвидацию шахт Донбасса // rbc.ua (рас.)
  75. ^ Аксана Рудовіч. Каля пасольства РФ у Менску затрымалі журналістаў // Наша Ніва, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 5 чэрвеня 2014 г.
  76. ^ Дзень Волі — 2014 прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай // bnp.by
  77. ^ Масквічы пратэстуюць супраць вайны // Хартыя'97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 5 чэрвеня 2014 г.
  78. ^ "Марш мира" в Москве собрал десятки тысяч участников // Расейская служба BBC (рас.)
  79. ^ Десятки тысяч людей прошли по Москве "Маршем мира" // Расейская служба BBC (рас.)
  80. ^ ЕС прекращает переговоры с Россией об отмене визового режима
  81. ^ Абама паўтары гадзіны размаўляў з Пуціным пра Ўкраіну // Радыё «Свабода», 2 сакавіка 2014 г. Праверана 13 чэрвеня 2014 г.
  82. ^ ЗША прыпыняюць гандлёвую і вайсковую супрацу з Расеяй // Радыё «Свабода», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 13 чэрвеня 2014 г.
  83. ^ КНР осуждает вмешательство во внутренние дела Украины
  84. ^ Канада объявила о приостановке военно-технического сотрудничества с Россией // Хартыя’97 (рас.)
  85. ^ НАТО приостанавливает сотрудничество с РФ и сближается с Украиной
  86. ^ В Киеве открыли памятник бойцам АТО в виде меча, пронзающего карту России // gordonua.com (рас.)
  87. ^ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве // Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]