Ах, мой мілы Аўгустын
Вонкавыя аўдыёфайлы | |
---|---|
O, du lieber Augustin | |
O, du lieber Augustin |
Ах, мой мі́лы Аўгусты́н (па-нямецку: O, du lieber Augustin; сустракаюцца розначытаньні «Ah, du lieber Augustin», «O du lieber Augustin» і г. д.) — папулярная аўстрыйская народная песьня. Лічыцца, што яна была напісаная ў Вене падчас эпідэміі чумы 1678—1679 рр. Аўтарства гэтай песьні прыпісваецца нейкаму Аўгустыну Н.
Гісторыя ўзьнікненьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле існай легенды, Аўгустын Н., які жыў у Вене, быў сьпяваком, вядомым таксама сваім прыхільнасьцю да алькаголю. Аднойчы Аўгустын выйшаў уначы з карчмы ў стане моцнага ап’яненьня й зваліўся ў яму, куды скідалі падрыхтаваныя для пахаваньня трупы памерлых ад чумы гараджанаў. У яме Аўгустын і заснуў. Раніцай, прачнуўшыся, ён выбраўся зь ямы. Дзякуючы «ўнутранай дэзінфэкцыі» ён умудрыўся ня толькі не захварэць на чуму, але нават не падхапіць катару. Паводле іншай вэрсіі, прачнуўшыся, Аўгустын спалохаўся, стаў клікаць на дапамогу і, каб даказаць гараджанам сваю прыналежнасьць да сьвету жывых, стаў сьпяваць песьні. Па іроніі лёсу, Аўгустын памёр 11 сакавіка 1685 року ад атручваньня алькаголем ва ўзросьце 35 рокаў[1], пра што сьведчыць запіс у царкоўнай кнізе[2].
Упершыню словы песьні «O, Du Lieber Augustin» былі надрукаваныя ў 1788 року[3].
У Вене, недалёка ад меркаванага месца пахаваньня Аўгустына, на скрыжаваньні вуліцаў Нойштыфтгасэ (ням. Neustiftgasse) і Келермангасэ (ням. Kellermanngasse) у 1908 року яму ўсталяваны помнік-фантан (аўтар — доктар Карл Люгэр)[4].
Тэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыгінальны тэкст | Даслоўны беларускі пераклад | Беларускі пераклад[a] |
---|---|---|
O, du lieber Augustin, |
Ах, дарагі ты Аўгустыне, |
О мой мілы Аўгустыне, |
Культурны ўплыў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Вене шэраг піцейных установаў і гатэляў носяць назву «Мілы Аўгустын».
- Мэлёдыю песьні гуляе чароўны збанок у казцы Г. К. Андэрсэна «Сьвінапас».
- З 1770 року мэлёдыю песьні вызвоньвалі куранты Спаскай Вежы Маскоўскага Крамлю. Цікаўна, што ў 1770 годзе ў Маскве пачалася эпідэмія чумы, якая дасягнулая свайго апагею да 1771 року[5].
- У 1905 року Густаў Майрынк выдаваў у Вене часопіс «Мілы Аўгустын».
- Першае згадваньне «Аўгустына» ў кіно належыць да 1922 року, калі выйшаў аўстрыйскі фільм «Oh, du lieber Augustin» (рэж. Г. К. Брэслаўэр)
- У 1940 року ў Нямеччыне выйшаў фільм «Der liebe Augustin» Вэрнэра Іма паводле раману Горста Гэйсьлера. Галоўную ролю выканаў Паўль Гербігэр. У 1960 року Рольфам Тыле быў зьняты яго рэмэйк «Der liebe Augustin».
- У грамзапісы Леаніда Ўцёсава 1943 року «Песенка пра нацыстаў» («З Бэрлінскага кічману…») (Ф. Кэльман (М. Фэркельман) — І. Фрадкін) ва ўступе скарыстаны матыў песьні «O, du lieber Augustin».
Факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літара «N» замест прозьвішча Аўгустына — вынік дзейнасьці царкоўнай бюракратыі. Паводле прынятага парадку афармленьня памерлых, у царкоўных кнігах абавязкова павінныя былі быць запісаныя імя і прозьвішча нябожчыка. Калі ж прозьвішча па якім-небудзь чыньніку была невядомае, замест яе запісвалася лацінская «N» (ням. namenlos — «безыменны»).
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пераклад далёкі ад зьместу арыгіналу, але больш дакладна перадае сэнс тэксту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старая-старая казка. «Ах, мой мілы Аўгустын…»
- ^ www.augustin.ws
- ^ James J. Fuld's «The Book of World-Famous Music: Classical, Popular, and Folk». Dover, 1966/1995.
- ^ Der liebe Augustin
- ^ Чума