Перайсьці да зьместу

Гепатыт С

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гепатыт С
Спэцыяльнасьць інфэкталёгія
Сымптомы млоснасьць, jaundice, рвота, зморанасьць, боль у жываце, arthralgia, анарэксія, Асцыт, цыроз печані, рак, гепатыт, portal hypertension, Caput medusae
Лекі рыбавірын[d][1][2], glecaprevir/pibrentasvir[d][2], ledipasvir/sofosbuvir[d][2], sofosbuvir[d][2], elbasvir/grazoprevir[d][2], sofosbuvir/velpatasvir[d][2], boceprevir[d][2], telaprevir[d][2], simeprevir[d][2], рытанавір[d][2], peginterferon alfa-2b[d][2], peginterferon alfa-2a[d][2], ombitasvir/paritaprevir/ritonavir[d][2], daclatasvir[d][3][2], bicyclol[d][4], simeprevir[d][5], рыбавірын[d][6], grazoprevir[d][7] і ledipasvir[d][8]
Гепатыт С у Вікісховішчы

Гепатыт С — запаленьне печані ў выніку заражэньня вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэньня ёсьць выкарыстаньне бруднай іглы пры ўвядзеньне наркотыка, нанясеньні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыцьцёвую хваробу ў 85% выпадкаў. Ёсьць найбольш частай прычынай разьвіцьця цырозу і раку печані.

Прадухіленьню хваробы спрыяе выкарыстаньне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэньне прадухіляецца выкананьнем касмэтолягамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засьцярогі пры вышчыпваньні броваў, іголкаўколваньні(en), манікюры, праколваньні вушэй, расчэсваньні валасоў вострым грэбнем, татуяваньні ды эпіляцыі.

Заражэньню спрыяе наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў і выкарыстаньне бруднай прылады ў цырульні і касмэтычным салёне.

Хвароба выяўляецца праз пажаўценьне бялкоў вачэй(en), слабасьць, павышаную стамляльнасьць, боль у суставах і цягліцах, высыпку на скуры і павышэньне тэмпэратуры. Адзначаюцца ваніты і страта апэтыту[9].