Нясьвіж: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д →‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
Радок 56: Радок 56:


=== Вялікае Княства Літоўскае ===
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 368.</ref><ref name="ehb">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 342.</ref> першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Казімер Ягелончык|Казімер]] перадаў яго [[Мікалай Ян Неміровіч|Мікалаю Яну Неміровічу]]. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году<ref name="hsb">{{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 166.</ref><ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}}</ref> — паведамленьня пра князя [[Юры Нясьвіскі|Юрыя Нясьвіскага]], які браў удзел у [[Бітва на Калцы|бітве на Калцы]]. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі<ref>Лахманенка Л. [http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=81902 Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі] // «[[Звязда]]» № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011.</ref>.
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 368.</ref><ref name="ehb">[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Нясвіж // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 342.</ref> першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Казімер Ягелончык|Казімер]] перадаў яго [[Мікалай Ян Неміровіч|Мікалаю Яну Неміровічу]]. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году<ref name="hsb">{{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 166.</ref><ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}}</ref> — паведамленьня пра князя [[Юры Нясьвіскі|Юрыя Нясьвіскага]], які браў удзел у [[Бітва на Калцы|бітве на Калцы]]. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі<ref>Лахманенка Л. [http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=81902 Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі] // [[Звязда]]. № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011 г.</ref>.


[[Файл:Nesvisium.jpg|значак|255пкс|Гравюра [[Томаш Макоўскі|Т. Макоўскага]], 1604 г.]]
[[Файл:Nesvisium.jpg|значак|255пкс|Гравюра [[Томаш Макоўскі|Т. Макоўскага]], 1604 г.]]
Радок 62: Радок 62:
З 1492 году Нясьвіжам валодаў род [[Кішкі|Кішкаў]]. У 1513 годзе дачка [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]] — Ганна — пабралася шлюбам з [[Ян Радзівіл «Барадаты»|Янам Радзівілам «Барадатым»]]. У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне [[Радзівілы|Радзівілаў]], якія збудавалі тут драўляны замак.
З 1492 году Нясьвіжам валодаў род [[Кішкі|Кішкаў]]. У 1513 годзе дачка [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]] — Ганна — пабралася шлюбам з [[Ян Радзівіл «Барадаты»|Янам Радзівілам «Барадатым»]]. У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне [[Радзівілы|Радзівілаў]], якія збудавалі тут драўляны замак.


{{Падвойная выява|зьлева|Mikałaj Radzivił Čorny. Мікалай Радзівіл Чорны (Niaśviž, XVIII).jpg|128|Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (XIX) (2).jpg|123|[[Радзівілы]]: [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалай «Чорны»]] і яго сын [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалай Крыштап «Сіротка»]]}}
{{Падвойная выява|зьлева|Mikałaj Radzivił Čorny. Мікалай Радзівіл Чорны (Niaśviž, XVIII).jpg|128|Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (XIX) (2).jpg|123|[[Радзівілы]]: [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалай «Чорны»]] і яго сын [[Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»|Мікалай Крыштап «Сіротка»]]}}


У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ([[кальвінізм]]у) у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — [[Сымон Будны]], [[Лаўрэн Крышкоўскі]], [[Мацей Кавячынскі]], [[Салямон Рысінскі]], [[Даніла Набароўскі]] і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] атрымаў тытул князя [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут [[Нясьвіская друкарня|друкарню]], у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]].
У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ([[кальвінізм]]у) у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — [[Сымон Будны]], [[Лаўрэн Крышкоўскі]], [[Мацей Кавячынскі]], [[Салямон Рысінскі]], [[Даніла Набароўскі]] і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] атрымаў тытул князя [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут [[Нясьвіская друкарня|друкарню]], у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]].
Радок 70: Радок 70:
7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|замка]], у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.
7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|замка]], у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.


23 красавіка<ref name="evkl"/> 1586 году [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] надаў Нясьвіжу [[Магдэбурскае права]] і [[герб Нясьвіжу|герб]] «''у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 208.</ref>, а па вяртаньні з вандроўкі ў [[Сырыя|Сырыю]], [[Палестына|Палестыну]] і [[Эгіпет]] [[Мікалай Радзівіл «Сіротка»]] заснаваў [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскую ардынацыю]].
23 красавіка<ref name="evkl"/> 1586 году [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] надаў Нясьвіжу [[Магдэбурскае права]] і [[герб Нясьвіжу|герб]] «''у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 208.</ref>, а па вяртаньні з вандроўкі ў [[Сырыя|Сырыю]], [[Палестына|Палестыну]] і [[Эгіпет]] [[Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»]] заснаваў [[Нясьвіская ардынацыя|Нясьвіскую ардынацыю]].


{{Падвойная выява|зьлева|Michał Kazimier Radzivił Rybańka. Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька (XVIII) (6).jpg|130|Franciška Ŭršula Radzivił. Францішка Ўршуля Радзівіл (XIX).jpg|125|[[Радзівілы]]: [[Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»|Міхал Казімер «Рыбанька»]] і яго жонка [[Францішка Ўршуля Радзівіл|Францішка Ўршуля]] зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]]}}
{{Падвойная выява|зьлева|Michał Kazimier Radzivił Rybańka. Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька (XVIII) (6).jpg|130|Franciška Ŭršula Radzivił. Францішка Ўршуля Радзівіл (XIX).jpg|125|[[Радзівілы]]: [[Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»|Міхал Казімер «Рыбанька»]] і яго жонка [[Францішка Ўршуля Радзівіл|Францішка Ўршуля]] зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]]}}

Вэрсія ад 00:43, 25 лютага 2020

Нясьвіж
трансьліт. Niaśviž[a]
Меская ратуша
Меская ратуша
Герб Нясьвіжу Сьцяг Нясьвіжу
Першыя згадкі: 1223
Магдэбурскае права: 23 красавіка 1586
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Нясьвіскі
Насельніцтва: 15 808 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1770
Паштовыя індэксы: 222603, 222620
СААТА: 6242501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 26°40′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 26.66667° у. д. / 53.21667; 26.66667Каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 26°40′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 26.66667° у. д. / 53.21667; 26.66667
Нясьвіж на мапе Беларусі ±
Нясьвіж
Нясьвіж
Нясьвіж
Нясьвіж
Нясьвіж
Нясьвіж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.)

Нясьві́ж — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вушы на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. Адміністрацыйны цэнтар Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 808 чалавек[1]. Знаходзіцца за 112 км на паўднёвы захад ад Менску, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея (лінія Менск — Баранавічы), аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Баранавічамі, Клецкам, Наваградкам і шашай Менск — Слуцак.

Нясьвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў, магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся выдатныя помнікі дойлідзтва: палацава-замкавы комплекс Радзівілаў, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, Фарны касьцёл — першы ў колішняй Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе твор архітэктуры стылю барока, плябанія, Замкавая вежа, Слуцкая брама, меская ратуша, «Дом на Рынку», комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Яўхіміі і жылы корпус кляштару бэрнардынаў. Сярод тутэйшых славутасьцяў вылучаліся палац Альба, рэнэсансавы калегіюм езуітаў і барокавы комплекс кляштару бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама барокавыя комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна, касьцёл Сьвятой Кацярыны пры кляштары бэрнардынаў і капліца Сьвятога Ізыдора, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Большую частку нясьвіскіх збораў Радзівілаў (ювэлірныя вырабы, скульптура, творы малярства, кнігі і інш.) у канцы XVIII — XIX стагодзьдзях разрабавалі і вывезьлі ў Расею, у 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[2].

Назва

На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Нясьвіж» утварыўся ў выніку супрацьпастаўленьня з адмоўнай часьцінкай не-, дзе аснова «сьвідзь» — сьвідзіна, зарасьнік хмызьняку каля ракі або возера. Гэтая ж аснова прысутнічае ў назвах ракі Сьцьвіга і возера Сьвідна[3].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Нясьвіжу

Вялікае Княства Літоўскае

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яго Мікалаю Яну Неміровічу. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году[6][7] — паведамленьня пра князя Юрыя Нясьвіскага, які браў удзел у бітве на Калцы. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі[8].

Гравюра Т. Макоўскага, 1604 г.

З 1492 году Нясьвіжам валодаў род Кішкаў. У 1513 годзе дачка гетмана вялікага Станіслава Кішкі — Ганна — пабралася шлюбам з Янам Радзівілам «Барадатым». У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне Радзівілаў, якія збудавалі тут драўляны замак.

У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у Вялікім Княстве Літоўскім. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Салямон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымаў тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі, у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут друкарню, у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на старабеларускай мове.

Агульны выгляд. Ю. Пешка, пач. XIX ст.

7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне замка, у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.

23 красавіка[4] 1586 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб «у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў»[9], а па вяртаньні з вандроўкі ў Сырыю, Палестыну і Эгіпет Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» заснаваў Нясьвіскую ардынацыю.

Да канца XVI ст. Радзівілы ператварылі Нясьвіж ў фартэцыю. Места рэарганізавалі паводле заходнеэўрапейскіх прынцыпаў: прастакутны плян з 2 мураванымі брамамі на восі галоўнай вуліцы (пазьней зьявілася яшчэ некалькі брамаў), у цэнтры — прастакутны Рынак з ратушай; места атачалі ўмацаваны вал і роў. За Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Вушы ўтварылася прадмесьце Новае Места (у 1626 годзе тут збудавалі езуіцкую капліцу Сьвятога Ізыдора), а ў 1625 годзе на паўночна-заходнім баку ад Старога Места — прадмесьце Казімер.

Панарама места з боку замка, 1882 г.

У 1625 годзе Нясьвіж зьведаў вялізны мор, што паспрыяла адкрыцьцю тут у 1627 годзе аптэкі, у 1651 годзе мор паўтарыўся. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) двойчы ў 1654 і 1659 гадох места руйнавалі казакі і маскоўскія войскі, аднак замак здолеў вытрымаць аблогі. У 1672 годзе ў Нясьвіжы заснавалі дамініканскі кляштар. На 1673 год у месьце было 366 дымоў[4]. У 1681 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі сваім прывілеем заснаваў Нясьвіскі кірмаш. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе места разрабавалі швэдзкія войскі.

Адбудова Нясьвіжу вялася ў 1720-я гады, калі вакол муроў узьвялі новыя валы. У 1724 годзе Радзівілы ўтварылі ў замку капэлу, а ў 1740 годзе з ініцыятывы Ф. У. Радзівіл, пачаў дзейнічаць прыдворны тэатар. У 1740-я гады М. К. Радзівіл «Рыбанька» заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазьней пераведзеная ў Слуцак), у 1747 годзе — кадэцкі корпус, а ў 1752 годзе — дывановую і суконную мануфактуры. У прадмесьці Альба, дзе з канца XVI ст. знаходзілася замеская рэзыдэнцыя, Радзівілы ўзьвялі мураваны палац «Эрмітаж», іншыя пабудовы, уладкавалі набярэжныя каналаў.

У XVIІІ ст. Нясьвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флёцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатар Радзівілаў. У 1750—1791 гадох у месьце працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 годзе ў парку «Альба» збудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».

Двойчы ў 1764 і 1768 гадох расейскія войскі акупавалі Нясьвіж у выніку палітычнага супрацьстаяньня Кацярыны II і Караля Станіслава Радзівіла. А ў 1772 годзе расейскія акупанты канфіскавалі гістарычныя і мастацкія каштоўнасьці замка, бібліятэку (10 тыс. кніжак) вывезьлі ў Пецярбург і разьмеркавалі ў Акадэмію навук[10]. У 1773 годзе з утварэньнем Адукацыйнай камісіі ў Нясьвіжы адкрылася павятовая падакруговая школа. У 1792 годзе расейскія войскі зноў акупавалі места.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стаў цэнтрам павету Менскай губэрні (з 1796 году пазаштатнае места Слуцкага павету). У вайну 1812 году места як уладаньне Дамініка Радзівіла, які з аддзелам дзейнічаў у складзе войскаў Напалеона, занялі царскія войскі. Улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі каштоўнасьці замка: калекцыі мэдалёў і манэтаў адправілі ў Харкаўскі ўнівэрсытэт, сакральныя прадметы — у Маскву, іншыя старажытнасьці — у розныя расейскія музэі і зборы[5]. У 1813 годзе зь сьмерцю Д. Радзівіла спынілася ў мужчынскім пакаленьні тутэйшая галіна роду.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1835 годзе расейскія ўлады закрылі дамініканскую школу. У 1875 годзе ў яе будынках адкрылася Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нясьвіжы дзейнічалі 2 касьцёлы, царква, сынагога, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў. У Першую сусьветную вайну ў лютымсьнежні 1918 году места займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нясьвіж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[11].

6 жніўня 1919 году Нясьвіж занялі польскія войскі, у ліпені 1920 году — бальшавікі[5]. З кастрычніка 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нясьвіж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час адкрыліся беларуская гімназія, мескі музэй у будынку ратушы, дзе зьберагаліся старажытныя пэргамэнтныя дакумэнты, залатыя ключы ад мескіх брамаў і інш. У кастрычніку 1926 году тут адбылася сустрэча маршала Юзэфа Пілсудзкага з буйнымі зямянамі.

У 1939 годзе Нясьвіж увайшоў у БССР, ад гэтага часу радзівілаўская ардынацыя спыніла сваё існаваньне. У 1940 годзе места стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2—4 ліпеня 1944 году Нясьвіж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944 годзе савецкая ўлада пераўтварыла колішні замак Радзівілаў у санаторыю.

У 1993 годзе ўтварыўся гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж», у 1995 годзе адкрыўся Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 годзе адбыўся першы Фэст камэрнай музыкі «Музы Нясьвіжу». У 1997 годзе ў Нясьвіжы прайшло сьвята — Дзень беларускага пісьменства. У 2006—2011 гадох праводзілася рэканструкцыя замка Радзівілаў, якую беларускія архітэктары крытыкуюць за недастатковую навуковасьць і прафэсіяналізм, вынікам чаго стаўся разбуральны характар «рэстаўрацыйных» працаў[12].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1673 год — 2,4 тыс. чал.[4]
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 2,7 тыс. чал.[5]
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 8177 чал., зь іх каля 5 тыс. юдэяў і 1 тыс. каталікоў[13]; 1 студзеня 1896 году — 10 237 чал. (5448 муж. і 4789 жан.), зь іх паводле веры: праваслаўных 2890, каталікоў 1545, пратэстантаў 32, юдэяў 5692, іншых 78; паводле стану: шляхты 165, духоўнага стану 59, ганаровых грамадзянаў і купцоў 63, мяшчанаў 7885, вайсковага стану 791, сялянаў 1180, іншых 94[14].
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 6840 чал.; 1939 год — 8,5 тыс. чал.; 1959 год — 6,7 тыс. чал.[5]; 1973 год — 9,6 тыс. чал.[15]; 1989 год — 14,0 тыс. чал.; 1991 год — 15 тыс. чал.; 1998 год — 15,1 тыс. чал.[5]; 2000 год — 14,6 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 14,3 тыс. чал.; 2007 год — 12 684 чал.; 2008 год — 14,3 тыс. чал.; 2009 год — 14 033 чал. (перапіс)[17]; 2015 год — 15 271 чал.[18]; 2016 год — 15 434 чал.[19]; 2017 год — 15 557 чал.[20]; 2018 год — 15 808 чал.[1]

Адукацыя

У Нясьвіжы працуюць 4 сярэднія, вячэрняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць меская лякарня, паліклініка і радзільны дом.

Культура

Дзейнічаюць цэнтральная раённая, дзіцячая і меская бібліятэкі, кінатэатар, дзіцячая школа мастацтваў.

  • Нясьвіскі народны тэатар імя Ўршулі Радзівіл; рэжысэр — Валеры Мароз
  • Народны ансамбль песьні «Млечны шлях» Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
  • Народны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Нясьвіж» Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
  • Народны ансамбль песьні «Ліра» Нясьвіскага РТМА

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца (з 16.01.1940) Задамініканская вуліца[21]
Гейсіка вуліца Фарная вуліца (частка[b])
Злотніцкая вуліца[22]
Бэрнардынская вуліца[23] (частка)
17 верасьня вуліца (частка)
Дзяржынскага вуліца Альбянская вуліца
Карла Лібнэхта вуліца (з 16.01.1940) Міхаліская вуліца[24] Сьвятога Міхала вуліца[23]
Карла Маркса вуліца (з 16.01.1940) Млынарская вуліца[25]
Бульварная вуліца
Тадэвуша Галуўкі вуліца
Максіма Горкага вуліца (з 16.01.1940) Сэнатарская вуліца
Ленінская вуліца Студэнцкая вуліца (частка[c][22])
Мірская вуліца (частка)
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Пушкіна вуліца (з 16.01.1940) Шпітальная вуліца Эдварда Рыдз-Сьміглы вуліца
Савецкая вуліца (з 16.01.1940) Віленская вуліца Уладзіслава Сыракомлі вуліца
Цэнтральная плошча Рынак пляц
Чапаева вуліца (з 16.01.1940) Дамініканская вуліца Сэмінарская вуліца
Чкалава вуліца (з 16.01.1940) Паненская вуліца[22]
Бэнэдыктынская вуліца
Шымко вуліца Сьвержанская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Нясьвіжу да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Слуцкая. Паводле перапісу 1874 году, у месьце таксама існавалі завулак Віленскі, вуліцы Завальная, Могілкавая, Навамеская і Цырульніцкая[26]. У перапісу ўласьнікаў 1905—1906 гадоў у Старым Месьце таксама ўпамінаюцца Гарадзейская, Нямецкая, Падвальная, Паштовая, Царкоўная і Школьная вуліцы, Паштовы і Школьны завулкі, у Новым Месьце — Броварная, Загуменная, Зарэцкая, Ізыдорская, Калодзезная, Лазарная, Рынкавая, Слаўкаўская, Сьвіная, Сьвятакрыская і Сэнатарская вуліцы[27].

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Нясьвіжу: Старое Места, Новае Места, Альба, Беразблота, Заазер’е, Загуменьне, Казімер, Ліпа, Міхалішкі, Пагулянка, Прасмыкаўшчына, Фальварак, Школішча[27].

Эканоміка

Прадпрыемствы мэдычнай (завод мэдычных прэпаратаў), харчовай, швацкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Мескі музэй

Нясьвіж — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Нясьвіж», турыстычныя паслугі надае сядзіба «Нясьвіская».

У месьце працуе Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 годзе ўтварыўся Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж». З 1995 году ў месьце праводзіцца нацыянальны фэстываль старажытнай і камэрнай музыкі «Музы Нясвіжа».

  • Помнікі: С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясьвіскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; Уладзіславу Сыракомлі; Д. М. Бэрнардоні; Т. Макоўскаму; Якубу Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «За нашу і вашу свабоду», «1410. Грунвальд», «Gloria victoria».

Славутасьці

Палац Радзівілаў на банкноце ў 100 тысячаў рублёў

Страчаная спадчына

Галерэя

Замак Радзівілаў

Фарны касьцёл

Іншыя славутасьці

Месты-сябры

Нясьвіж усталяваў сяброўскія дачыненьні зь местамі Азэрбайджану, Армэніі, Італіі, Летувы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Турэччыны і Ўкраіны.

Асобы

Заўвагі

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Niasviž
  2. ^ ад Фарнага касьцёла да кляштару бэрнардынаў
  3. ^ ад калегіюму езуітаў да скрыжаваньня з вуліцай Сьвержанскай

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // «Туризм и отдых» № 39 (724), 8 кастрычніка 2009.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 257.
  4. ^ а б в г Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 368.
  5. ^ а б в г д е Пазднякоў В. Нясвіж // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 342.
  6. ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 166.
  7. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
  8. ^ Лахманенка Л. Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі // Звязда. № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011 г.
  9. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 208.
  10. ^ Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 369.
  11. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. ^ Бабіна Н. Гутарка з Уладзімерам Папругам: Што зь Нясьвіжам вырабілі // «Наша Ніва», 15 траўня 2008.
  13. ^ Jelski A. Nieśwież // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 118.
  14. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  15. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  16. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 412.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Ціхонка І. Нясвіжская тапаніміка: гісторыя, загадкі, парадоксы // «Нясвіжскія навіны» № 144—147 (10097—10100)
  22. ^ а б в Плян Нясьвіжу 1806 году
  23. ^ а б Плян міжваеннага Нясьвіжу. Karty.byПраверана 24 красавіка 2015 г.
  24. ^ Дзядзюля А. Некаранаваная сталіца // «Звязда» № 35 (27150), 22 лютага 2012.
  25. ^ Шкрабина О. Изучаем историю Несвижа с новой рубрикой «Город на старых фотографиях», Нясвіжскія навіны, 23 сакавіка 2018 г.
  26. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
  27. ^ а б Records of Real Estate Possessors, 1905-6, Nesvizh, Slutsk Uezd, Minsk Gubernia, Belarus

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Нясьвіжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў