Перайсьці да зьместу

Крывошын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крывошын
лац. Kryvošyn
Былы касьцёл езуітаў
Былы касьцёл езуітаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Крывошынскі
Насельніцтва: 693 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225388
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.13056Каардынаты: 52°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.13056
Крывошын на мапе Беларусі ±
Крывошын
Крывошын
Крывошын
Крывошын
Крывошын
Крывошын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крыво́шын[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Ліпніцай і Мар’янаўкай. Цэнтар сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 693 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога зьвязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Берасьце — Менск.

Крывошын — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся былы езуіцкі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Крывошын упамінаецца ў XVII ст. як уладаньне Радзівілаў. У 1670 годзе нясьвіскія езуіты збудавалі тут касьцёл.

У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў Крывошын падскарбію А. Тызэнгаўзу, пазьней мястэчка перайшло ў валоданьне Патоцкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крывошын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[2]. У 1800—1809 гадох у маёнтку Рэпіхаве каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. На 1859 год у мястэчку было 20 двароў[3].

9 чэрвеня 1863 году ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расейскімі карнымі войскамі. Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1886 год у мястэчку было 18 двароў, дзеяла царква.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915—1916 гадох каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крывошын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Крывошынскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[4]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[5]. У 1919—1920 гадох Крывошын займалі бальшавікі, польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павету.

У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 280 двары, на 1997 год — 330, на 1998 год — 338. У 2000-я гады Крывошын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 290 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 358 чал.[6]; 1972 год — 783 чал.; 1997 год — 774 чал.[7]; 1998 год — 782 чал.[8]; 1999 год — 1011 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 693 чал.

У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 лякарні, амбуляторыя, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Былы касьцёл

У Крывошыне ёсьць мэмарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 207.
  2. ^ Jelski A. Krzywoszyn // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 812.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  7. ^ Чаранкевіч Л. Крывошын // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 272.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 499.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]