Дом на Рынку (Нясьвіж)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом рамесьніка
| |
![]() Дом на Рынку
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д.Каардынаты: 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Статус | Ахоўная зона |
Дом рамесьніка на мапе Беларусі ![]() ![]() Дом рамесьніка | |
![]() |
Дом рамесьніка (таксама Гданьскі дом) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], уваходзіў у склад адзінага ансамблю пляца. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны дом рамесьніка на Рынку ў Нясьвіжы збудавалі ў 1721 годзе. На 1-м паверсе разьмяшчаліся складзкія памяшканьні і крамы, на другім — жылыя пакоі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX ст. з боку двара прыбудавалі памяшканьне.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1990-я гады будынак рэканструявалі пад бібліятэку.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцыяў. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і мае выгляд адзінага фігурнага шчыта, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Сымэтрычна цэнтральнай восі разьмяшчаюцца прастакутныя аконныя праёмы. У цэнтры фасаду галоўны ўваход, над якім разьмяшчаецца балькон з ажурнай мэталічнай літой агароджай. Невялікі аркавы праём і дзьве маленькія нішы ў завяршэньні фасаднага шчыта аздабляюцца ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэсьліваецца тонкім прафіляваным карнізам.
Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
-
1912 г.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
1915—1917 гг.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку вуліцы
-
Бакавы фасад
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 4/2
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Чарняўская Т. Нясвіжскі «Дом на Рынку» // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 370.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 611Г000479 |