Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фарны касьцёл (Нясьвіж)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°13′14.49″ пн. ш. 26°41′1.53″ у. д. / 53.2206917° пн. ш. 26.6837583° у. д. / 53.2206917; 26.6837583

Фарны касьцёл

Касьцёл Цела Божага (Фарны) ў Нясьвіжы — архітэктурны помнік раньняга барока, першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе барочны касьцёл, родавы магільны склеп князёў Радзівілаў.

Пабудаваны італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бэрнардоні ў 1584—1593 гадох у комплексе зь езуіцкім калегіюмам, які праіснаваў да 1826 году. Прататыпам касьцёла зьяўляецца рымскі храм Іль Джэзу, збудаваны ў 1584 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фарны касьцёл — трохнэфная купальная базыліка з адной апсыдай. Сярэдні падоўжны нэф перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі зь люнетамі, бакавыя нэфы, падзеленыя на квадраты,- крыжовымі скляпеньнямі. Шэсьць масіўных слупоў успрымаюць цяжар сьценаў сярэдняга нэфа.

Галоўны фасад касьцёла мае двухярусную кампазыцыю з выяўленымі вэртыкальнымі і гарызантальнымі дзяленьнямі. Вэртыкальныя дзяленьні прадстаўленыя пілястрамі, гарызантальныя — разьвітымі паясамі карнізаў. Маюць месца характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасьць фасаду ордэрам, багацьце раскраповак, складаныя прафіліроўкі, нішы са скульптурамі.

Ва ўнутраным упрыгожваньні храма ў большай ступені скарыстаныя жывапіс і разьбярства, у меншай — сродкі архітэктурнай плястыкі.

Галоўны алтар касьцёла ўпрыгожаны карцінай «Таемная вячэра» мастака К. Д. Гескі. Ён жа выканаў рэстаўрацыю падкупальнай прасторы ў 1752—1754 гадах.

Ансамбль росьпісаў Фарнага касьцёла зьяўляецца прыкладам значнага выкарыстаньня кампазыцыйных схемаў Рубэнса.

Пахавальня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jan Jaroszuk. Radziwiłł Aleksander Ludwik h. Trąby (1594–1654) / Polski Słownik Biograficzny: Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź, 1987.— Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk. — Tom XXX/2, zeszyt 125.— S. 155. (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  610Г000465