Валеўка
Валеўка | |
трансьліт. Valieŭka | |
![]() Колішні касьцёл дамініканаў | |
Першыя згадкі: | 1602 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Валеўскі |
Вышыня: | 227 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 401 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231403 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′49″ пн. ш. 25°53′19″ у. д. / 53.46361° пн. ш. 25.88861° у. д.Каардынаты: 53°27′49″ пн. ш. 25°53′19″ у. д. / 53.46361° пн. ш. 25.88861° у. д. |
Валеўка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Валеўка | |
![]() |
Ва́леўка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёўдзе, каля возера Сьвіцязі. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 401 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Наваградку, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Наваградак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.
Валеўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл дамініканаў, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVII ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Валеўку зьмяшчаецца ў «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага і датуецца 1602 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У XVII ст. Валеўка перайшла ў валоданьне роду Курчаў. У 1685 годзе падкаморы лідзкі С. Курч заснаваў тут касьцёл і кляштар дамініканаў. Пазьней Валеўка перайшла да Незабытоўскіх, якія збудавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У гэты час паселішча набыла статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Райчанскай воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка, а ў 1835 годзе — ліквідавалі кляштар дамініканаў. З 1874 году Валеўка знаходзілася ў валоданьні І. Крывалуцкага. На 1886 год тут было 10 двароў[2], працавала царкоўнапрыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Валеўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валеўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце.
У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну, з 25 лістапада 1940 году — сельсавету Карэліцкага раёну. 3 1955 году пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музэй. На 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990, на 1996 год — 235. У 2000-я гады Валеўка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
Былы касьцёл, каля 1900 г.
Былы касьцёл. Я. Булгак, 1925 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 126 чал.
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 434 чал.; 1992 год — 2065 чал.[4]; 1996 год — 570 чал.[5]; 1999 год — 536 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 401 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Валеўцы працуе школа, лякарня, дом культуры, пошта.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З урбананімічнай спадчыны Валеўкі да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Наваградзкая, Сьвіцязянская і Школьная.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каля Валеўкі знаходзіцца стаянка эпохі мэзаліту.
- Касьцёл дамініканаў (1685; цяпер царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 294.
- ^ Jelski A. Walówka // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 916.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Шаблюк В. Валеўка // ЭГБ. — Менск: 1994 Т. 2. С. 207.
- ^ БЭ. — Менск: 1996 Т. 3. С. 480.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|