Ішкальдзь
Ішкальдзь | |
трансьліт. Iškaĺdź[a] | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Крашынскі |
Насельніцтва: | 172 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225365 |
СААТА: | 1204830028 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′6″ пн. ш. 26°21′52″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.36444° у. д.Каардынаты: 53°20′6″ пн. ш. 26°21′52″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.36444° у. д. |
Ішкальдзь на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ішкальдзь | |
![]() |
І́шкальдзь — вёска ў Беларусі, каля ракі Вушы. Уваходзіць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 172 чалавекі. Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Баранавічы — Менск); за 3 км ад шашы Берасьце — Менск.
Ішкальдзь — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XV ст.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ішкальдзь мае балцкае паходжаньне[2]. Назва вёскі ў афіцыйным правапісе — Ішкалдзь[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Ішкальдзі
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Ішкальдзь упамінаецца ў 1-й палове XV ст. як маёнтак у Наваградзкім павеце, уладаньне Неміровічаў. У 1449 годзе смаленскі намесьнік М. Неміровіч заснаваў тут касьцёл, у 1472 годзе зь ягонай фундацыі збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па сьмерці якой гэты двор мусіў перайсьці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.
У 1502 і 1506 гадох Ішкальдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. На 1579 год паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданьні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 год — Рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уладаньне К. Радзівіла Перуна. Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. На 1755 год — 89 двароў, на 1787 год — 100 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзейскай воласьці Наваградзкага павету[4]. На 1862 год тут было 108 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай царквы (Маскоўскай царквы). На 1879 год прыход налічваў каля 2 тысячаў чалавек, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4%.

У 1-й палове 1880-х гадоў у Ішкальдзі было 108 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 120 двароў, дзейнічала царква, працавалі магазын, крама і карчма, штогод праводзіўся 1 кірмаш. У пачатку XX ст. — 143 двары. Сумежна зь мястэчкам знаходзіўся засьценак Новая Ішкальдзь (4 двары).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ішкальдзь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ішкальдзь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ішкальдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павету. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкальдзь (13 дамоў). На 1923 год у мястэчку было 136 двароў.
У 1939 годзе Ішкальдзь увайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 16 ліпеня 1954 году). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 году Ішкальдзь знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1994 год у Ішкальдзі было 154 двары, на 1 студзеня 1998 году — 138, на 2005 год — 123. 26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Петкавіцкага ў склад Крашынскага сельсавету[6].
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл, каля 1900 г.
Касьцёл. Я. Булгак, да 1939 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 276 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 272[7]; 1862 год — 738 чал.; 1884 год — 740 чал.; 1897 год — 628 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 10 чал. у засьценку Новай Ішкальдзі
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 600 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 10 чал. у засьценку Новай Ішкальдзі; 1921 год — 691 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 62 чал. у вёсцы Ішкальдзі; 1970 год — 512 чал.; 1994 год — 350 чал.[8]; 1997 год — 364 чал.[9]; 1 студзеня 1998 году — 323 чал.[10]; 1999 год — 302 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 264 чал.; 2010 год — 172 чал.[1]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Ішкальдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клюб.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У інвэнтары 1603 году ўпамінаецца вуліца Барацінская[11].
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1472)
- Капліца Маці Божай (каля касьцёла)
- Магіла ксяндза Вінцэнта Латарэвіча, забітага бальшавікамі 19 сакавіка 1919 году ў Мірскім замку
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сядзіба (XVI ст.)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Ішкальдзі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Iškaldź
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Дзяржкартгеацэнтр
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 149.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 75.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 308.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Шаблюк В. Ішкалдзь // ЭГБ. — Менск: 1997 Т. 4. С. 511.
- ^ БЭ. — Менск: 1998 Т. 7.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2000.
- ^ Сергачоў С. Горад сучасны і горад будучы (па інвентару Карэліч 1672 г.) // Архитектура: сборник научных трудов. — 2016. — Вып. 9. С. 83.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|