Міхал Геранім Бжастоўскі
Міхал Геранім Бжастоўскі | |
| Дата нараджэньня | 14 красавіка 1762 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 1806[1][2] |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | драматург, дзяржаўны дзяяч, губэрнатар |
| Сябра ў | Таргавіцкая канфэдэрацыя |
| Бацька | Станіслаў Бжастоўскі[d] |
| Маці | Тэафіля Радзівіл[d] |
| Дзеці | Караль Бжастоўскі[d] |
| Узнагароды | |
Міха́л Герані́м Бжасто́ўскі (па-польску: Michał Hieronim Brzostowski) гербу Стрэмя (17 красавіка 1762, Нясьвіж — 1806) — менскі староста, апошні чашнік вялікі літоўскі, маршалак віленскай губэрні.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацькі — Станіслаў Бжастоўскі (інфлянцкі ваявода) і Тэафіля з Радзівілаў. Навучаўся ў школе піяраў у Вільні.

У 1788 годзе быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад троцкага павету. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаньнях гораду, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 траўня 1790 г.).
У 1790 г. атрымаў ордэн сьв. Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.
Быў зьняволены Таргавіцкай канфэдэрацыяй. У 1794 г. выбраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду. У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павету, а ў 1801 — маршалкам шляхты Менскай губэрні. У тым жа годзе ўдзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцясьненьня шляхты.
Быў жанаты зь Евай Храптовіч, дачкой Яўхіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабэлу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. С. 53
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1762 годзе
- Нарадзіліся ў Нясьвіжы
- Памерлі ў 1806 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Сябры Найвышэйшай Літоўскай Рады
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Бжастоўскія
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Чашнікі вялікія літоўскія
- Старосты менскія