Ян Радзівіл «Барадаты»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Радзівіл
Ян Радзівіл «Барадаты»
Ян Радзівіл «Барадаты»
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1474
Памёр 1522(1522)
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Жонка Альжбета з Гаштольдаў
Ганна з Кішкаў
Багдана з Лукомскіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Мікалай, Ян, Ганна
ад 3-га шлюбу: Соф'я
Дзейнасьць палітык

Ян Радзівіл (мянушка «Барадаты»; каля 1474 — 1522) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1499—1514) і земскі (1514—1522), кашталян троцкі (1522). Заснавальнік алыцка-нясьвіскай лініі роду Радзівілаў.

Валодаў Нягневічамі і Лахвай на Наваградчыне, Зьдзітавам на Слонімшчыне, Уздой на Меншчыне, Алыкай на Валыні, а таксама маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы. Быў старостам вількійскім (1495—1501) і слонімскім (з 1505).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[1], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[1].

Ян Радзівіл і яго жонка Альжбета Гаштольд. Невядомы мастак, 1733—37 гг.

Юнаком трапіў у Кракаў на выхаваньне, якое атрымліваў пры каралеўскім двары. Набліжаны да вялікага князя Аляксандра, спрыяў ягонаму абраньню ў 1501 годзе каралём польскім, падпісаў акт Мельніцкай уніі (1501 год). Пазьней падтрымліваў палітыку Аляксандра, скіраваную на скасаваньне мельніцкіх дамоўленасьцяў.

У 1505 годзе атрымаў ад вялікага князя Слонімскае староства, пачаў будаваць замак у Слоніме.

Удзельнічаў у Клецкай бітве 1506 году, а таксама ў бітве пад Вішняўцом 1512 году[2].

Ачольваў пасольства ў Маскву ў 1507 і 1508 гадох. Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1512—1522).

У 1499 годзе атрымаў урад маршалка гаспадарскага, у 1514 годзе — маршалка земскага. У 1522 годзе стаў кашталянам троцкім.

Першы раз ажаніўся ў 1492 годзе з Альжбетай (пам. 1502), дачкой ваяводы троцкага і маршалка земскага Марціна Гаштольда[3]. Меў зь ёй 2 дачок і 3 сыноў[4], якія аднак памерлі ў раньнім веку. Другі раз ажаніўся з Ганнай, дачкой маршалка вялікага літоўскага Станіслава Кішкі. У гэтым шлюбе меў 2 сыноў і дачку. Трэці раз пабраўся шлюбам з Багданай Лукомскай, зь якой меў дачку. У другім і трэцім шлюбах нарадзіліся дзеці:

  • Мікалай «Чорны» (1515—1565), канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі
  • Ян (1516—1551), крайчы вялікі літоўскі
  • Ганна (пам. 1554), жонка Мікалая Кезгайлы і Станіслава Кішкі
  • Соф’я (пам. 1541), жонка Шчаснага Ільлініча

У 1522 годзе прадчуваючы блізкую сьмерць, пакінуў тэстамэнт, у якім прасіў вялікага князя Жыгімонта Старога ўзяць апеку над ягонай сям’ёй. Існуе меркаваньне, што яго атруцілі[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт невядомага мастака XVII ст. зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. [1]
  3. ^ Pietkiewicz K. Radziwiłł Jan h. Trąby (ok. 1474—1522) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/1, zeszyt 124. S. 192.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 500.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ян Радзівіл «Барадаты»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў