Міхал Казімер Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхал Казімер Радзівіл
Міхал Казімер Радзівіл
Міхал Казімер Радзівіл
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1635
Нясьвіж
Памёр 14 лістапада 1680 (45 гадоў)
Балёньня
Пахаваны Нясьвіж
Род Радзівілы
Бацькі Аляксандар Людвік Радзівіл
Тэкла з Валовічаў
Жонка Кацярына з Сабескіх
Дзеці Мікалай Францішак, Багуслаў Крыштап, Ян, Людвік, Юры Юзэф, Караль Станіслаў
Дзейнасьць дыплямат

Міхал Казімер Радзівіл (26 кастрычніка 1635, Нясьвіж — 14 лістапада 1680, Балёньня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1]. Стольнік (1652—1653), крайчы (1653—1656) і падчашы вялікі літоўскі (1656—1661), кашталян (1661—1666) і ваявода віленскі (1666—1668), падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі (з 1668)[2].

Міхал Казімер Радзівіл — шчыры каталік, вядомы рэлігійным фундатарствам і бегласьцю ў навуках, асабліва ў алхіміі. У часе швэдзкіх войнаў адважна бараніў край ад уварваньняў, разам зь Міхалам Вішнявецкім належаў да арыстакратычнай апазыцыі, удзельнічаў у Хоцінскай бітве 1673 году. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Нясьвіжы і Алыцы, VI ардынат нясьвіскі, IV ардынат алыцкі, III пан на Белай.

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Белай і Славатычамі ў Берасьцейскім павеце, Шыдлоўцам у Каралеўстве Польскім і інш. Быў старостам упіцкім, перамышльскім, члухаўскім, камянецкім, хойніцкім, лідзкім, цельшыцкім, рабштынскім, хоцінскім, гомельскім, осцкім, крычаўскім, прапойскім, гульбінскім, нежынскім і інш.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кацярына з Сабескіх

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, маршалка вялікага літоўскага, і Тэклі Ганны з Валовічаў. Ягоным хросным бацькам быў кароль і вялікі князь Ян Казімер. Па сьмерці маці выхоўваўся ў Кобрыні пад апекай бабулі Альжбеты з Гаслаўскіх-Валовічаў.

Першую адукацыю атрымаў у Нясьвіжы, куды пераехаў па сьмерці бабулі. Удзел у грамадзкім жыцьці распачаў з элекцыйнага сойму 1648 году ў Варшаве, калі аддаў свой голас за неўзабаве абранага караля і вялікага князя Яна Казімера. Разам з бацькам прысутнічаў на каранацыі. Па атрыманьні ў 1652 годзе свайго першага значнага ўраду — стольніка вялікага літоўскага — разам з бацькам зьдзейсьніў падарожжа ў Эўропу, у выніку якога доўга заставаўся ў Балёньні, дзе навучаўся ўва ўнівэрсытэце.

Уезд князя ў Вену, 1680 г.

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1659, 1661 гадоў, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1664 годзе. У 1653 годзе атрымаў урад крайчага, у 1656 годзе — падчашага вялікага літоўскага. У 1661 годзе стаў кашталянам, у 1666 годзе — ваяводам віленскім. У 1668 годзе атрымаў урад падканцлера і булаву гетмана польнага.

Па сьмерці бацькі ў 1654 годзе стаў нясьвіскім ардынатам, займаўся ўмацаваньнем Нясьвіжа і замку. У 1655 годзе разам зь мясцовым насельніцтвам бараніў Нясьвіж ад маскоўскага войска. Неўзабаве па паразе ў бітве пад Філіпавым, ледзь выратаваўся ад швэдзкага палону. Нягледзячы на вялікія страты, адгукнуўся на просьбу Яна Казімера і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, аднак на загад караля гэтыя вайсковыя фармаваньні ўвайшлі ў войска Каралеўства Польскага[3]. У сакавіку 1658 году на вясельлі Яна Замойскага і Марыі Казімеры дэ Акрыён, пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай, тагачаснай маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх, зь якой пабраўся шлюбам 7 ліпеня таго ж году ў Львове.

Уезд князя ў Рым, 1680 г.

Увесь наступны 1659 год правёў у бітвах за вызваленьне захопленых маскоўскімі войскамі тэрыторыяў у вайну 1654—1667 гадоў. У канцы таго ж году пасьпяшаўся ў Нясьвіж, каб умацаваць места і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Умацаваны Нясьвіскі замак вытрымаў у 1660 годзе паўторную аблогу маскоўскіх войскаў.

Іншая вэрсія карціны, 1680 г.

Па ваенных спусташэньнях дамогся ад караля Рэчы Паспалітай вызваленьня Нясьвіжа на чатыры гады ад падаткаў, жаўнерскіх пастояў і каралеўскіх мытаў. 20 студзеня 1673 году выдаў «Унівэрсал», у якім заахвочваў насельніцтва дзяржавы сяліцца ў Нясьвіжы, гарантуючы свабоды паводле Магдэбурскага права, у дадатак робячы значныя ахвяраваньні касьцёлам і кляштарам, што надала істотную дапамогу аднаўленьню культурнай сталіцы Радзівілаў.

У час міжкаралеўя 1673—1774 гадоў імя М. К. Радзівіла называлася сярод кандыдатаў на сталец, але ён падтрымаў абраньне Яна Сабескага і стаў ягоным блізкім паплечнікам. Удзельнічаў у антытурэцкіх кампаніях 1674—1675 гадоў і 1677 году ўва Ўкраіне.

У 1679[2] годзе накіраваўся да імпэратара Леапольда выказаць ад імя караля і вялікага князя суседзкую прыязнасьць, а таксама да папы Інакентыя XI, каб засьведчыць яму каралеўскую пакору[3]. Памёр на зваротным шляху ў Балёньні. Спачыў у родавай крыпце касьцёла Божага Цела ў Нясьвіжы[4].

17 ліпеня 1658 году ажаніўся з Кацярынай (1634—1694), сястрой караля і вялікага князя Яна Сабескага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула праводзіцца партрэт невядомага мастака XVII ст., які захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Лівэрпулі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Радзівіл Міхал Казімір // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 496.
  2. ^ а б ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 60.
  3. ^ а б Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: «Беларусь», 2007.
  4. ^ Jaroszuk J. Radziwiłł Michał Kazimierz h. Trąby (1635—1680) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 292

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхал Казімер Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў