Зубкаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зубкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Зубкі
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1947 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зу́бкаўскі сельсавет[1] (таксама Зубко́ўскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зубкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Клецкага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці). 24 жніўня 1960 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Галавачоўскага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Нясьвіскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Клецкаму раёну. 8 сьнежня 1995 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Гурнаўшчынскага сельсавету.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету з раённага падпарадкаваньня перададзены пасёлак Расьсьвет; вёскі Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Цыцкавічы перададзеныя з Зубкаўскага ў Красназьвёздаўскі сельсавет[3].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 9[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
  2. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 196
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 22

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]