Вішнявецкія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вішнявецкія
POL COA Korybut.svg
Герб «Карыбут»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Вішняве́цкія (Višniavieckija), Карыбут-Вішнявецкія — княскі род гербу «Карыбут».

Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваё паходжаньне выводзілі ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[2]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (пам. па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).

Тым часам праведзеныя генэтычныя вышукі паказваюць на зьвязак Вішнявецкіх з Рурыкавічамі. Апроч Вішнявецкіх, да Рурыкавічаў належаць Варанецкія, Збараскія і Нясьвіцкія. З усіх гэтых радоў да нашага часу дайшоў толькі род князёў Варанецкіх.

У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744 року, другая — у 1673 року[3].

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 459.
  2. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 458.
  3. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 344.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вішнявецкіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў