Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў, да 1873 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д.Каардынаты: 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д. |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII ст. у Нясьвіжы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл дзеля перабудовы пад настаўніцкую сэмінарыю. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1672 годзе падчашы смаленскі Б. Баканоўскі і князь М. К. Радзівіл фундавалі ў Нясьвіжы кляштар дамініканаў. У 1680 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Да 1835 году пры кляштары дзейнічала школа, у якой навучаўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, будынкі якіх неўзабаве перарабілі пад настаўніцкую сэмінарыю.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка ў выглядзе выцягнутага прастакутнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам. Сьцены праразаліся 12 вялізнымі аконнымі праёмамі.
Нэфы і апсыда перакрываліся скляпеньнямі, размаляванымі мастаком Юзэфам Ксавэрам Гескім. Інтэр’ер аздаблялі высокамастацкі амбон і 11 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Пад касьцёлам была вялізная крыпта.
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
За ратушай, 1820—1836 гг.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Па частковым руйнаваньні, 1900 г.
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ На гэтым месцы цяпер гатэль пад адрасам вуліца Беларуская, 7-1
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 445.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.