Вуша (прыток Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Вуша
Нясвіж. Мост у парку.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Качановічаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 105 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,3 м³/с
Плошча басэйну 1220 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Вуша (Уша́) — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Нясьвіскім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічаў Нясьвіскага раёну, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічаў Карэліцкага раёну.

Даліна невыразная, схілы забалочаныя. Абалона двухбаковая, забалочаная, шырыня разьліву ў ніжняй плыні да 2,5 км, у верхняй і сярэдняй — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікай (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Еськавічаў да вёскі Крутога Берага (2,8 км).

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля места Нясьвіжу і вёскі Качановічаў цячэ праз сажалкі. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 379.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.