Дамінік Радзівіл
Дамінік Радзівіл (па-польску: Dominik Radziwiłł; нар. 1 лістапада 1964 году ў Варшаве) — польскі эканаміст.
Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла [1].
Працаваў ў банкавасьці. Ў 2007—2008 годах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 года сэкрэтэр стану (віцэ-міністар) ў Міністэрстве Фінансаў Польшчы [2].
Жонка Альжбеты з Мілеўскіх, мае трое дзяцей [1].
Візіты ў Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У траўні 2009 адбыўся неафіцыйны візіт ў Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама гарады Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (пол.).
- ^ Камунікат на старонцы Міністэрства Фінансаў Польшчы (пол.)