Ліпск (Ляхавіцкі раён)
Ліпск | |
трансьліт. Lipsk | |
Касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Крывошынскі |
Насельніцтва: | 910 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225387 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д.Каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. |
Ліпск на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ліпск | |
![]() |
Ліпск[1] — вёска ў Беларусі, на канале Ліпніцы. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Ліпск — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Зьмест
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1700 годзе Ліпск меў статус мястэчка, тут ужо існаваў касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 2-й палове XIX ст. тут было 67 двароў[3].
У 1910 годзе ў Ліпску збудавалі новы касьцёл.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Ліпск атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 1155 чал.; 2010 год — 910 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл (1910)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 207
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 203.
- ^ Jelski A. Lipsk // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 294.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ліпск (Ляхавіцкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|