Перайсьці да зьместу

Юры Нясьвіскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бюст Юрыя ў Нясьвіжы

Юры Нясьвіскі – магчымы князь Нясьвіжу ў першай чвэрці ХІІІ стагодзьдзя. Першы і адзіны раз згадваецца ў летапісах у 1223 годзе як удзельнік бітвы на рацэ Калцы.[1] Адзін з шасьці рускіх князёў, якія загінулі ў гэтай бітве. Згадка пра Юрыя Нясьвіскага часам лічыцца і першай летапіснай згадкай пра горад Нясьвіж.