Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Караль Станіслаў Радзівіл
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 лютага 1734
Нясьвіж, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр 21 лістапада 1790 (56 гадоў)
Белая, Вялікае Княства Літоўскае
Пахаваны пахавальня Радзівілаў
Род Радзівілы
Бацькі Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
Францішка Ўршуля зь Вішнявецкіх
Жонка Марыя Караліна зь Любамірскіх (развод),
Тэрэза Караліна з Жавускіх (без нашчадкаў)
Дзеці не было
Дзейнасьць палітык

Ка́раль Стані́слаў Радзіві́л (мянушка «Пане Каханку»; 27 лютага 1734, Нясьвіж — 21 лістапада 1790, Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1752) і мечнік вялікі літоўскі (1752—1762), ваявода віленскі (1762—1764, 1768—1790).

Караль Станіслаў Радзівіл быў найбольш заможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Эўропе. Ягоная лятыфундыя ахоплівала 16 местаў і 683 вёскі, а вакол асобы князя вілося шмат легендаў. Быў старостам львоўскім. X ардынат на Нясьвіжы, VIII ардынат на Алыцы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя зь Любамірскіх

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Казімера «Рыбанькі», ваяводы віленскага, і Францішкі Ўршулі зь Вішнявецкіх.

Навучаўся ў Нясьвіскім езуіцкім калегіюме. У 1742 годзе атрымаў пад сваю каманду кавалерыйскую харугву ў войску Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1752 годзе атрымаў урады падчашага і мечніка вялікага літоўскага, у 1762 годзе — ваяводы віленскага. 3 жніўня 1757 году атрымаў ордэн Белага арла.

Вядомы пад мянушкай «Пане Каханку» паводле свайго ўлюбёнага зварота да ўсіх, не вылучаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрозьненьня ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

Тэрэза Караліна з Жавускіх

Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бойку з расейцамі пад Слонімам, але пацярпеў паразу і мусіў ратавацца ў Малдове, пазьней выехаў у Вугоршчыну і Саксонію[3]. У часе знаходжаньня ў Дрэздэне да яго прыйшла вестка пра адабраньне ўраду ваяводы і сэквэстраваньня маёнткаў.

Дзякуючы намаганьням расейскага амбасадара Мікалая Рапніна, вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 годзе генэральным маршалкам Радамскай канфэдэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасьць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад усе страчаныя ўладаньні.

Партрэт К. С. Радзівіла, XVIII ст.

У 1768 годзе выступіў супраціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станавілася расейскім пратэктаратам, і стаў генэральным маршалкам Барскай канфэдэрацыі. Калі расейскія войскі з баямі ўзялі Нясьвіж і Слуцак, мусіў зьехаць у Прусію. Да 1777 году знаходзіўся на эміграцыі ў Вугоршчыне, Турэччыне, Чэхіі, Нямеччыне, Францыі, Вэнэцыі. У часе Чатырохгадовага Сойму быў адным з найвыразьнейшых супраціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх. Сфармаваў полк, які перадаў у склад войскаў Вялікага Княства Літоўскага.

Трымаў тэатар і аркестар у Нясьвіжы. Запарасіў зь Нямеччыны кампазытара Яна Давіда Голанда бесьперапынна працаваць у капэле Радзівілаў. Збудаваў летнюю рэзыдэнцыю ў Альбе, аднавіў палац у Слуцку.

Сьпярша ажаніўся з Марыяй Каралінай Любамірскай, потым — з Тэрэзай Каралінай Жавускай. Нашчадкаў не пакінуў.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варта адзначыць, што вобраз Караля Станіслава II Радзівіла ў літаратуры і ў аповядах экскурсаводаў падаецца аднабока, нават скажона, далёкім ад гістарычнай праўды[4].

З аднаго боку ён быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п’яніцаў і гулякаў Саскай эпохі[5], а зь іншага — як прыклад шляхетнасьці, самарытанства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты велічэзную папулярнасьць дзякуючы шчодрасьці, сармацкім звычаям, схільнасьці да гутарак і жартаў, зь іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасьцю.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Караль Станіслаў Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
  • Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры — Г. Жавускі і В. Поль, а потым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь і ягоныя прыгоды.
  • Вядомы ўласнымі несамавітымі аповедамі, якія пераўзыходзяць сваімі фантазіямі нават барона Мюнхаўзэна. Напрыклад, распавядаў пра трапленьне ў гармату, такую вялікую, што ўлез у яе разам з карэтай, запрэжанай чатырма канямі.
  • Пане Каханку любіў распавядаць пра тое, як штурмаваў Гібральтар. Зь ягоных словаў, артылерыя крэпасьці вяла ў наступоўцаў ураганны агонь, аднак князь здолеў на кані прарвацца скрозь град ядраў і картэчы, і ўскочыць на крапасны вал. І тут ён заўважыў, што сядзіць на адной палове каня. Другую адарвала ядром[6].
  • Неяк улетку Караль Станіслаў Станіслаў захацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец Нясьвіскага замка быў пасыпаны сольлю і запрэжаны куліг. Адной зь ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам[7].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Цэлястын Чапліц
Маршалак Сойму Рэчы Паспалітай
1767—1768
Наступнік
Адам Панінскі
Міхал Геранім Радзівіл

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Кароль Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 489.
  3. ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Кароль Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 490.
  4. ^ Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: «Беларусь», 2007. Нарадзіўся Караль (Пане Каханку) Станіслаў Радзівіл
  5. ^ Slownik folkloru polskiego / Pod redakcja J. Krzyzanowskiego. — Warszawa, 1965. Радзівіл «Пане Каханку». «Гістарычная брама» №1 (21), 2003. Праверана 18 студзеня 2009 г.
  6. ^ Пане Коханку и все-все-все. Форум «Удел Могултая». Праверана 18 студзеня 2009 г.
  7. ^ Радзівіл Пане Каханку // «Наша Ніва», 27 лютага 2009.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў