Станіслаў Кішка
![]() Станіслаў Кішка | |
![]() Герб «Дуброва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1514[1] або 1513[1] |
Род | Кішкі |
Бацькі | Пётар Струміла[d][2][3] НН[d][2][3] |
Дзеці | Пётар Кішка[2], Барбара з Кішкаў[d][2] і Ганна Кішка[d][2] |
Дзейнасьць | дыплямат |
Станіслаў Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (1500—1503), гетман найвышэйшы (1503—1507), маршалак земскі (з 1512).
Валодаў Нясьвіжам, Алыкай, Лахвай, Іўем[4].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозьвішча роду.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку намесьніка лідзкага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву датычна шлюбу дачкі маскоўкага гаспадара Івана III Алены зь вялікім князем Аляксандрам.
У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разьбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесьніка смаленскага, распачаў умацаваньне гораду. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленску ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разьбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.
У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі з разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. У 1512 атрымаў урад намесьніка земскага.
Другі шлюб узяў з дачкой ваяводы троцкага П. Мантыгердавіча Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Я. Радзівіла, кашталяна троцкага, пазьней С. Кезгайлы, старосты жамойцкага)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 168.
- ^ а б в г д Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) (пол.) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 301. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 189.
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2