Замкавая вежа (Нясьвіж)
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Замкавая вежа | |
Замкавая вежа | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Нясьвіж |
| Каардынаты | 53°13′15,51″ пн. ш. 26°41′00,82″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Дата заснаваньня | XVI ст. |
| Статус | Ахоўная зона |
Замкавая вежа на мапе Беларусі Замкавая вежа | |
Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычнай Фарнай вуліцы[a], побач з касьцёлам Божага Цела, на паўночным баку касьцельнай агароджы. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замкавую вежу ў абарончым вале як частку сыстэмы абарончых муроў Нясьвіжу збудавалі ў другой палове XVI ст. Да вежы далучалася брама, якая злучала места і палацава-замкавы комплекс Радзівілаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады зруйнавалі Замкавую браму.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Другой сусьветнай вайне дахоўку на вежы замянілі на бляху.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта квадратны ў пляне 4-ярусны будынак, завершаны шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі мае выгляд масіўнага цокаля. Другі ярус, найбольш высокі, аздабляецца прастакутнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прастакутнымі нішамі. Трэці ярус на кожнай грані мае 3 высокія аркавыя праёмы, акаймаваныя аркавымі ліштвамі. Невялікі чацьверты ярус на кожнай грані мае 3 маленькія аркавыя праёмы і завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам.
Белыя атынкаваныя абрамленьні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сьценаў, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1]. Спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі зьяўляецца адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- Я. Булгак, 1923 г.
- А. Абухоўскі, 1927 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку Фарнага касьцёла
- З тэрыторыі касьцёла
- З боку вуліцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ткачоў М. Нясвіжская Замкавая вежа // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 369.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 610Г000465 |