Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў
Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў | |
«Пушкаш арэна» ў горадзе Будапэшт была месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга Эўропы УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2022 — 2023 |
Даты | Кваліфікацыя: 4 жніўня 2022 — 25 жніўня 2022 Асноўная частка: 8 верасьня 2022 — 31 траўня 2023 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32+8 Усяго: 21+36 (з 33–35 асацыяцыяў) |
Пераможца | Сэвільля (з горада) |
Фіналіст | Рома (Рым) |
Паўфіналісты | Ювэнтус (Турын) Баер 04 (Левэркузэн) |
Чвэрцьфіналісты | Спортынг (Лісабон) (Манчэстэр) Юнайтэд Фэеноорд (Ратэрдам) Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) |
Згуляных матчаў | 175 (з улікам кваліфікацыі) |
Забітых галоў | 467 (з улікам кваліфікацыі) — 2,669 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Рашфард ( Манчэстэр Юнайтэд) - 6 мячоў Баніфэйс ( Юніён Сэн-Жыль) - 6 мячоў |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі Эўропы УЭФА[a] |
Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў — 52 сэзон другога паводле статуснасьці эўрапейскага турніру УЭФА, і 14 зь іх пасьля перайменаваньня Кубка УЭФА ў Лігу Эўропы УЭФА. Фінал мае адбыцца на Пушкаш-арэне ў Будэпэшце, Вугоршчына. Будапэшт мусіў праводзіць фінал 2022 году, але праз розныя перастаноўкі ды зьмены з-за ковіду-19, атрымаў права правядзеньня ў 2023 годзе. Пераможца аўтаматчына кваліфікуецца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў, а таксама атрымае права згуляць супраць пераможцаў Лігі чэмпіёнаў 2022—2023гадоў ў матчы за Супэркубак УЭФА 2023 году. Пераможца Лігі Эўропы УЭФА 2022 году франкфурцкі «Айнтрахт» будзе здольны абараніць свой тытул толькі ў выпадку, калі яны зоймуць у групе групавога этапу Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 году трэцяе месца.
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў
Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў
Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяго 58 камандаў ад паміж 31 ці 36 асацыяцыяў УЭФА (у залежнасьці ад вынікаў іхных камандаў) могуць дапусьціцца на ўдзел у Лізе Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў, сярод іх толькі 15 асацыяцыяў прадстаўляюць каманды, што кваліфікуюцца ў Лігу Эўропы наўпрост, астатнія 40 ня маюць прамой кваліфікацыі да турніру, зь іх ад 15 да 20 могуць мець каманды ў гэным турніры праз выбываньне зь Лігі чэмпіёнаў 2022—23 году. Толькі акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір (пераможца Кубка Ліхтэнштайна кваліфікуецца ў Лігу канфэрэнцыяў) і гэтаксама Расея, якая атрымала забарону на ўдзел праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну ня маюць допуску на турнір. Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках камандаў у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай дапушчанай асацыяцыі:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2021—2022 гадоў можа дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі ён не адабраўся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свой нацыянальны чэмпіянат;
- Першыя 5 асацыяцыяў кваліфікуюць па 2 каманды ў Лігу Эўропы УЭФА;
- 6-7 ды 9-15 асацыяцыі кваліфікуюць 1 камандзе ў розыгрыш;
- 37 камандаў пры выбываньні з кваліфікацыі (або групавога этапу, пераходзяць у Лігу Эўропы УЭФА.
Рэйтынг асацыяцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- (АУС) — адсутнасьць адзінага ўніфікаванага ўнутранага спаборніцтва для ранжыроўкі адбору ў эўракубкі рознага кшталту.
- (ЗАБ) — забарона на ўдзел праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.
- (ВЛЧ) — выбываньне зь Лігі чэмпіёнаў 2022-23 году.
Рэйтынг асацыяцыяў для сэзону Лігі Эўропы УЭФА 2022—2023
|
|
|
Разьмеркаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі Чэмпіёнаў Рэал гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што праз перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз атрыманьне чэмпіёнства ў гішпанскай Ля Лізе, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, падсумоўваючы зьмены:
- Чэмпіёны 11 і 12 асацыяцый (Шатляндыі ды Ўкраіны адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыйнага плэй-оф (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 13 і 14 асацыяцый (Турэцкай ды Дацкай адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыйнага плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 15 і 16 асацыяцый (Кіпру ды Сэрбіі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Чэмпіёны 18, 19, 20 ды 21 асацыяцый (Харвацкай, Швайцарскай, Грэцкай ды Ізраільскай адпаведна) уступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
- Срэбныя чэмпіёны 10 і 11 асацыяцый (Аўстрыі й Шатляндыі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (шляху прадстаўнікоў ліг).
раўнд | Каманды ўступаюць на гэтым этапе | Каманды трапляюць з папярэдняга раўнду | Каманды, што выбылі зь Лігі чэмпіёнаў | |
---|---|---|---|---|
Трэці кваліфікацыйны
(14 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(10 камандаў) |
| ||
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 камандаў) |
|
| ||
Кваліфікацыйнага плэй-оф
(12 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(8 камандаў) |
|
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 каманды) | ||||
Групавы этап
(32 каманды) |
|
|
| |
Падрыхтоўчага плэй-оф (16 камандаў) |
|
| ||
Плэй-оф асноўнай часткі
(16 камандаў) |
|
Праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, бо Расейскім клюбам забаранілі ўдзельнічаць ва ўсіх спаборніцтвах УЭФА, а гэтакжасама тое, што ўладальнік тытулу чэмпіёна Лігі канфэрэнцыяў 2021-22 кваліфікавалася ў Італійскай Серыі А на тую ж стадыю, доступ да якой дае ягонае чэмпіёнства, адбыліся наступныя зьмены:
- уладальнік кубка 7 асацыяцыі кваліфікаваўся ў групавы этап замест этапу кваліфікацыйнага плэй-оф.
- уладальнікі кубкаў 13 асацыяцыі, 14 ды 15 уступаюць у розыгрыш з этапу кваліфікацыйнага плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага.
- уладальнікі кубкаў 16 асацыяцыі й 17 уваходзяць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест удзелу ў Лізе канфэрэнцыяў.
Правілы пераразьмеркаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца ў Лізе Эўропы вызваляецца, калі каманда кваліфікуецца што ў Лігу чэмпіёнаў, што ў Лігу Эўропы, або кваліфікуецца ў Лігу Эўропы больш чым адным спосабам. Калі месца вызваляецца, яно пераразьмяркоўваецца ўнутры нацыянальнай асацыяцыі па наступных правілах (прашу дараваць за цяжкую зразумеласьць наступных пунктаў, бюракратычная мова юрыдычнага афіцыёзу, дзе кожнае слова мае сэнс, які ня выкрэсьліць, стварае гэткія прэцэдэнты):
- Калі ўладальнік Кубка краіны (які лічыцца кваліфікаванай камандай з найвялікшым правам на ўдзел сярод нацыянальнай асацыяцыі ў адпаведны стартавы раўнд) таксама кваліфікуецца ў Лігу чэмпіёнаў, іх месца ў Лізе Эўропы вызваляецца. У выніку каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе й яшчэ не кваліфікавалася ў эўрапейскія спаборніцтвы, кваліфікуецца ў Лігу Эўропы, а каманды, кваліфікаваныя ў Лігу Эўропы, якія занялі вышэй за іх месца ў лізе, уздымаюцца на адно «месца» ўверх.
- Калі ўладальнік Кубка краіны таксама кваліфікуецца ў Лігу Эўропы праз пазіцыю ў нацыянальнай лізе, іх месца праз пазіцыю ў лізе вызваляецца. У выніку каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе, і яшчэ не кваліфікавалася ў эўрапейскія спаборніцтвы, кваліфікуецца ў Лігу Эўропы, а каманды, кваліфікаваныя ў Лігу Эўропы, якія занялі вышэй за іх месца ў лізе, па магчымасьці ўздымаюцца на адно «месца» ўверх.
- Для асацыяцый, дзе месца ў Лізе Эўропы зарэзэрвавана альбо за пераможцам Кубка лігі, альбо за пераможцам плэй-оф эўрапейскіх спаборніцтваў напрыканцы мінулага сэзону, яны заўсёды кваліфікуюцца ў Лігу Эўропы ў якасьці каманды, кваліфікаванай з самым ніжэйшым месцам допуску. Калі ўладальнікі Кубка лігі ўжо кваліфікаваліся ў эўрапейскія спаборніцтвы іншымі спосабамі, гэтае зарэзэрваванае месца ў Лізе Эўропы займае каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе сярод тых, хто яшчэ не кваліфікаваўся ў эўрапейскія спаборніцтвы.
Каманды-ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛК: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі канфэрэнцыяў.
- ПК: Пераможца кубка краіны.
- 4-ы(-ая, -ае), 5-і(-ая, -ае), і г. д.: пазіцыя ва ўласнай нацыянальнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазіцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамендацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
- ПЛЧ: Пераход зь Лігі чэмпіёнаў
- ТМ: трэцье месца ў групе ЛЧ
- ППО: пераможаны ў раўндзе кваліфікацыйнага плэй-оф
- ПТК: пераможаны ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе
- ПДК: пераможаны ў другім кваліфікацыйным раўндзе
Трэці кваліфікацыйны раўнд быў падзелены на шляхі: чэмпіёнскі (ЧШ) і прадстаўнікоў лігі (ШПЛ)
Колерам паказаны працягваньне ўдзелу ў розыгрышы, або спыненьне онлайн, падчас правядзеньня турніру.
Заўвагі:
- Расея: 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы й зборныя былі адхілены ад спаборніцтваў ФІФА і УЭФА праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 траўня 2022 году УЭФА пацьвердзіла, што расейскія клюбы будуць выключаныя са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў.
- Украіна: Украінская Прэм’ер-ліга 2021-22 гадоў была спыненая праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Трэцья каманда лігі на момант спыненьня (дняпроўскі «Дніпро-1) быў абраны Ўкраінскай асацыяцыяй футболу для ўдзелу ў Лізе Эўропы УЭФА 2022-23 гадоў.
Расклад матчаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расклад спаборніцтваў наступны. Матчы заплянаваныя на чацьвер, за выключэньнем фіналу, які праходзіць у сераду, хоць у выключных выпадках матчы могуць адбыцца й па аўторках і серадах з-за супярэчнасьцяў раскладу. Заплянаваны час пачатку групавога этапу: а 19:45 і 22:00 па Менскаму часе, але, па выключных выпадках час можа зьмяніцца на 16:30 па геаграфічных прычынах.
Паколькі чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году пройдзе ў Катары з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году, групавы этап пачнецца ў першы тыдзень верасьня 2022 году й завершыцца ў першы тыдзень лістапада 2022 году, каб вызваліць месца для чэмпіянату сьвету.
Лёсаваньне адборачнага рауду пройдзе ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне. Лёсаваньне групавога этапу адбылося ў Стамбуле, Турэччына.
Фаза | Раўнд | Лёсаваньне | Першая гульня | Другая гульня |
---|---|---|---|---|
Кваліфікацыя | Трэці кваліфікацыйны раўнд | 18 ліпеня 2022 | 4 жніўня 2022 | 11 жніўня 2022 |
Кваліфікацыйны плэй-оф | 2 жніўня 2022 | 18 жніўня 2022 | 25 жніўня 2022 | |
Групавы этап | Гульнявы дзень 1 | 26 жніўня 2022 | 8 верасьня 2022 | |
Гульнявы дзень 2 | 15 верасьня 2022 | |||
Гульнявы дзень 3 | 6 кастрычніка 2022 | |||
Гульнявы дзень 4 | 13 кастрычніка 2022 | |||
Гульнявы дзень 5 | 27 кастрычніка 2022 | |||
Гульнявы дзень 6 | 3 лістапада 2022 | |||
Раўнды на вылет | Раўнд падрыхтоўчага плэй-оф | 7 лістапада 2022 | 16 лютага 2023 | 23 лютага 2023 |
Раўнд шанснаццаці | 24 лютага 2023 | 9 сакавіка 2023 | 16 сакавіка 2023 | |
Чвэрцьфінал | 17 сакавіка 2023 | 13 красавіка 2023 | 20 красавіка 2023 | |
Паўфінал | 11 траўня 2023 | 18 траўня 2023 | ||
Фінал | 31 траўня 2023 на Пушкаш-арэне ў Будэпэшце |
Кваліфікацыйныя раўнды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 18 ліпеня 2022 году. Першыя гульні гуляліся 4 жніўня, другія - 9 ды 11 жніўня 2022 году. Пераможцы трапілі ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф, пераможаныя ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 гадоў адпаведнага шляху.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры, удзельнікі пасьляматчавых пэнальці | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мальмё (з горада) |
5:2 | Ф91 Дудэлянж (Дудэлянж) | 3:0 | 2:2 | |||||||||
Шэмрак Ровэрз (Дублін) | 5:2 | Шкупі (Скоп’е) | 3:1 | 2:1 | |||||||||
Лінфілд (Бэлфаст) | 0:5 | Цюрых (з горада) |
0:2 | 0:3 | |||||||||
Алімпіякос (Пірэй) | 3:3 (4:3)[b] | Слован (Браціслава) | 1:1 | 2:2[c] |
| ||||||||
Марыбор (з горада) |
0:3 | ХІК (Хэльсынкі) | 0:2 | 0:1 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
АЕК (Лярнака) | 4:3 | Партызан (Бялград) | 2:1 | 2:2 | |
Фэнэрбахчэ (Стамбул) | 4:1 | Славацка (Угерске-Градышцэ) | 3:0 | 1:1 |
Раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне раўнду кваліфікацыйнага плэй-оф адбылося 2 жніўня 2022 году. Першыя гульні былі 18 жніўня, другія - 25 жніўня 2022 году. Ад гэтага раўнду падзеленьня на розныя шляхі не было.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры, удзельнікі пасьляматчавых пэнальці | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дніпро (з горада) |
1:5 | АЕК (Лярнака) | 1:2 | 0:3 | |||||||||
Гент (з горада) |
0:4 | Амонія (Нікасія) | 0:2 | 0:2 |
| ||||||||
Аўстрыя (Вена) | 1:6 | Фэнэрбахчэ (Стамбул) | 0:2 | 1:4 | |||||||||
Цюрых (з горада) |
3:1 | Гартс (Эдынбург) | 2:1 | 1:0 | |||||||||
ХІК (Хэльсынкі) | 2:1 | Сылькеборг (з горада) |
1:0 | 1:1 | |||||||||
Мальмё | 5:1 | Сывасспор (Сывас) | 3:1 | 2:0 |
| ||||||||
Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 4:1 | Шэмрак Ровэрз (Дублін) | 4:0 | 0:1 | |||||||||
Апалён (Лімасол) | 2:2 (1:3)[b] | Алімпіякос (Пірэй) | 1:1 | 1:1[c] |
| ||||||||
Пюнік (Ерэван) | 0:0 (2:3)[b] | Шэрыф (Тыраспаль) | 0:0 | 0:0[c] |
| ||||||||
Лудагорац (Разград) | 4:3 | Жальгірыс (Вільня) | 1:0 | 3:3[c] |
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне групавога этапу адбылося 26 жніўня 2022 году. 32 каманды разьмяркоўваліся па 8 групах. Для лёсаваньня ўсе каманды былі растасаваныя на 4 кошыкі па 8 камандаў на падставах свайго УЭФА каэфіцыенту. Каманды з адной асацыяцыі не маглі разьмеркавацца ў адну групу.
Будэ-Глімт (з горада Будэ), Нант (з аднайменнага горада), Уніён (Бэрлін) і Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) дэбютавалі ў выступленьні на групавой стадыі гэтага турніру. Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) наогул упершыню прабіўся ў групавы этап эўрапейскага турніру УЭФА
Увогуле каманды з 23 нацыянальных асацыяцый прадстаўлены на групавым этапе.
кошык 1 | кошык 2 | кошык 3 | кошык 4 |
---|---|---|---|
Рома (Рым) | Фэеноорд (Ратэрдам) | Шэрыф (Тыраспаль) | Нант (з горада) |
(Манчэстэр) Юнайтэд | Рэн (з горада) | Бэтыс (Сэвільля) | ХІК (Хэльсынкі) |
Арсэнал (Лёндан) | ПСВ (Эйндговэн) | Міт’юлян (Гэрнінг) | Штурм (Грац) |
Ляцыё (Рым) | Манака (Фанвіей) | Будэ-Глімт (з горада Будэ) | АЕК (Лярнака) |
Брага (з горада) | Рэал Сасьедад (Сан-Сэбастыян) | Фэрэнцвараш (Будапэшт) | Амонія (Нікасія) |
Црвена Зьвезда (Бялград) | Карабах (Агдам) | Уніён (Бэрлін) | Цюрых (горада) |
Дынама (Кіеў) | Мальмё (з горада) | Фрайбург (з горада) | Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) |
Алімпіякос (Пірэй) | Лудагорац (Разград) | Фэнэрбахчэ (Стамбул) | Трабзанспор (Трабзон) |
Група А
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | АЛн | ПСВ | БГл | Црх | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арсэнал Лёндан | 6 | 5 | 0 | 1 | 8–3 (+5) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 1–0 | 3–0 | 1–0 | Нкетыя-2;Маркіньюс-1;Віейра-1; Голдынг-1;Сака-1;Джака-1;Тырні-1; | ||
ПСВ Эйндговэн | 6 | 4 | 1 | 1 | 15–4 (+11) | 13 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 2–0 | — | 1–1 | 5–0 | Вээрман-3;Гакпа-3;Вэртэсэн-2;Сыманс-1; Эль-Газі-1;дэ Ёнг-1;Сангарэ-1;Гут’ерэс-1; Бакаяко-1;Сампстэд-1(аўта); | ||
Будэ-Глімт (футбольны клюб) | 6 | 1 | 1 | 4 | 5–10 (-5) | 4 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 0–1 | 1–2 | — | 2–1 | Грэнбэк-1;Вэтлесэн-1;Пэлегрына-1; Жугель-1;Сэльнэс-1(аўта); | ||
Цюрых (футбольны клюб) | 6 | 1 | 0 | 5 | 5–16 (-11) | 3 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 1–5 | 2–1 | — | Крэзью-1;Аўдыяй-1;Акіта-1; Маркезана-1;Бараніяшавіч-1; |
Група Б
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ФСт | Рэн | АЕК | ДКў | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Фэнэрбахчэ Стамбул | 6 | 4 | 2 | 0 | 13–7 (+6) | 14 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 3–3 | 2–0 | 2–1 | Батшуаі-3;Валенсія-2;Энрыке-1; Кахвэджы-1;Пэдру-1;Мор-1;Зайц-1; Аран-1Гюлер-1Мамас-1(аўта); | ||
Рэн (футбольны клюб) | 6 | 3 | 3 | 0 | 11–8 (+3) | 12 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 2–2 | — | 1–1 | 2–1 | Тэр’е-3;Гуіры-2;Тэат-1;Воо-1; Асыньён-1;Маер-1;Дуэ-1;Аблен-1; | ||
АЕК Лярнака | 6 | 1 | 2 | 3 | 7–10 (-3) | 5 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 1–2 | 1–2 | — | 3–3 | Альтман-2;Лопіш-2;Аер-1; Дзюрча-1;Трычкоўскі-1; | ||
Дынама Кіеў | 6 | 0 | 1 | 5 | 5–11 (-6) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–2 | 0–1 | 0–1 | — | Цыганкоў-2;Гармаш-2;Ванат-1; |
Група В
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | РБС | РРм | ЛРз | ХІК | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэал Бэтыс Сэвільля | 6 | 5 | 1 | 0 | 12–4 (+8) | 16 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 1–1 | 3–2 | 3–0 | Энрыке-2;Жузэ-2;Каналес-2;Руібаль-2; Фэкір-2;Хаакін-1;Радрыгес-1; | ||
Рома Рым | 6 | 3 | 1 | 2 | 11–7 (+4) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 1–2 | — | 3–1 | 3–0 | Пэлегрыні-3;Бэлёцьці-2;Дыбаля-2;Дзаньёлё-1; Шамуродаў-1;Абрагам-1;Хосканэн-1(аўта); | ||
Лудагорац Разград | 6 | 2 | 1 | 3 | 8–9 (-1) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 0–1 | 2–1 | — | 2–0 | Рык-3;Тысэра-1;Каўлі-1; Нанату-1;Дэспадаў-1;Гропэр-1; | ||
ХІК Хэльсынкі | 6 | 0 | 1 | 5 | 2–13 (-11) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–2 | 1–2 | 1–1 | — | Хэтэмай-2; |
Група Г
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ЮСЖ | УБр | Брг | Млм | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Юніён Сэн-Жыль | 6 | 4 | 1 | 1 | 11–7 (+4) | 13 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 0–1 | 3–3 | 3–2 | Баніфэйс-3;Нільсан-2;Тэўма-2; Лінэн-1;Бэрджэс-1;Ванзэйр-1;Амані-1; | ||
Уніён Бэрлін | 6 | 4 | 0 | 2 | 4–2 (+2) | 12 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 0–1 | — | 1–0 | 1–0 | Кнохэ-2;Бэкер-1;Міхэль-1; | ||
Брага (футбольны клюб) | 6 | 3 | 1 | 2 | 9–7 (+2) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 1–2 | 1–0 | — | 2–1 | Вітыньня-4;Орта-2; Радрыгіш-1;Руіс-1;Джалё-1; | ||
Мальмё (футбольны клюб) | 6 | 0 | 0 | 6 | 3–11 (-8) | 0 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–2 | 0–1 | 0–2 | — | Сысэй-1;Тэлін-1;Сэйдыю-1; |
Група Д[d]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | РСС | МЮн | ШТр | АНк | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян | 6 | 5 | 0 | 1 | 10–2 (+8) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 0–1 | 3–0 | 2–1 | Сёрлят-2;Мэндэс-2;Навара-2;Рыка-1; Гевара-1;Элюстонда-1;Сыльва-1; | ||
Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 5 | 0 | 1 | 10–3 (+7) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 0–1 | — | 3–0 | 1–0 | Рашфард-3;Раналду-2;Марсьяль-1; Санча-1;Мактомінэй-1;Далот-1;Гарнача-1; | ||
Шэрыф Тыраспаль | 6 | 2 | 0 | 4 | 4–10 (-6) | 6 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 0–2 | 0–2 | — | 1–0 | Рашыд-2;Дыёп-1;Атымвэн-1; | ||
Амонія Нікасія | 6 | 0 | 0 | 6 | 3–12 (-9) | 0 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–2 | 2–3 | 0–3 | — | Бруну-1;Ансарыфард-1;Панаёту-1; |
Група Е[e][f]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ФРт | МГр | ЛРм | ШГр | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Фэеноорд Ратэрдам | 6 | 2 | 2 | 2 | 13–9 (+4) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 2–2 | 1–0 | 6–0 | Хімэнэс-4;Джаганбахш-2; Ганцка-2;Данілу-1;Ідрысі-1; Шыманскі-1;Тымбэр-1;Кёкчу-1; | ||
Міт’юлян Гэрнінг | 6 | 2 | 2 | 2 | 12–8 (+4) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 2–2 | — | 5–1 | 2–0 | Ісаксэні-3;Сьвятчанка-2;Дрэер-2; Паўліньню-1;Каба-1;Жуніньню-1; Мартынэс-1;Эвандэр-1; | ||
Ляцыё Рым | 6 | 2 | 2 | 2 | 9–11 (-2) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 4–2 | 2–1 | — | 2–2 | Мілінкавіч-Савіч-2;Вэсына-2; Пэдра-2;Андэрсан-1;Альбэрта-1;Імобіле-1; | ||
Штурм Грац | 6 | 2 | 2 | 2 | 4–10 (-6) | 8 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–0 | 1–0 | 0–0 | — | Бёвінг-2;Эмэга-1;Кітэішвілі-1; |
Група Ё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | Фрй | Ннт | КАг | АПр | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Фрайбург (футбольны клюб) | 6 | 4 | 2 | 0 | 13–3 (+10) | 14 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 2–0 | 2–1 | 1–1 | Грэгарыч-3;Грыфа-2;Кюблер-2; Ву-Ён-1;Гёфлер-1;К’ерэ-1; Доан-1;Пэтэрсэн-1;Сайман-1(аўта); | ||
Нант (футбольны клюб) | 6 | 3 | 0 | 3 | 6–11 (-5) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 0–4 | — | 2–1 | 2–1 | Бляс-2;Магамэд-2; Ганаго-1;Гесан-1; | ||
Карабах Агдам | 6 | 2 | 2 | 2 | 9–5 (+4) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 1–1 | 3–0 | — | 0–0 | Авусу-3;Вэшавіч-2;Зубір-1; Янкавіч-1;Шэйдаеў-1;Озабіч-1; | ||
Алімпіякос Пірэй | 6 | 0 | 2 | 4 | 2–11 (-9) | 2 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–3 | 0–2 | 0–3 | — | Эль-Арабі-1;Мутусамі-1(аўта); |
Група Ж[g]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ФБд | Мнк | ТТр | ЦЗБ | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Фэрэнцвараш Будапэшт | 6 | 3 | 1 | 2 | 8–9 (-1) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/8 Лігі Эўропы 2022-23 | — | 1–1 | 3–2 | 2–1 | Закарыясэн-3;Нгуен-2; Траарэ-1;Вэчэй-1;Маэ-1; | ||
Манака (футбольны клюб) | 6 | 3 | 1 | 2 | 9–8 (+1) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2022-23 | 0–1 | — | 3–1 | 4–1 | Бэн Едэр-3;Фолянд-3; Эмбалё-1;Дысасі-1;Родыч-1(аўта); | ||
Трабзанспор Трабзон | 6 | 3 | 0 | 3 | 11–9 (+2) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі канфэрэнцыяў 2022-23 | 1–0 | 4–0 | — | 2–1 | Бакасэтас-3;Трэзэге-2;Базок-1; Гомэс-1;Гамшык-1;Бардзі-1; Угу-1;Сар-1(аўта); | ||
Црвена Зьвезда Бялград | 6 | 2 | 0 | 4 | 9–11 (-2) | 6 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 4–1 | 0–1 | 2–1 | — | Канга-3;Катаі-2;Мітравіч-2; Нікаліч-1;Пэшыч-1; |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раўндах на вылет каманды згуляцьмуць па дзьве гульні ў фармаце дома/на выезьдзе, акрамя аднаматчавага фіналу. Прынцып лёсаваньня наступны ва ўсіх раўндах:
- У лёсаваньні раўндаў падрыхтоўчага плэй-оф 8 уладальнікаў месцаў групаў ЛЧ будуць непасеяннымі, а 8 уладальнікаў 2 месцаў групаў ЛЭ будуць пасеяннымі і другі матч будуць прымаць "дома". Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
- Падчас лёсаваньня раўнду шаснаццаці пераможцы 8 групаў зьяўляюцца пасеяннымі і другі матч будуць прымаць "дома", пераможцы раўнду падрыхтоўчага плэй-оф непасеянныя. Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
- У лёсаваньнях чвэрцьфіналў і паўфіналаў ня будзе падзяленьня па насеньні, любая каманда зможа згуляць супраць любой іншай. Лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў будуць адбывацца разам, і, бо адпаведна пераможцы чвэрцьфіналаў будуць невядомыя, гэнае лёсаваньне вызначыць і "дамашнюю й гасьцёвую" каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, бо сам матч пройдзе на нэўтральным полі).
Кваліфікаваныя каманды:
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Група | Пераможцы групаў ЛЭ
(пасеяныя ў раўндзе шаснаццаці) |
Уладальнікі другіх месцаў групаў ЛЭ
(пасеяныя ў раўндзе |
Уладальнікі трэціх месцаў групаў ЛЧ
(непасеяныя ў раўндзе |
---|---|---|---|
А | Арсэнал (Лёндан) | ПСВ (Эйндговэн) | Аякс (Амстэрдам) |
Б | Фэнэрбахчэ (Стамбул) | Рэн (з горада) | Баер 04 (Левэркузэн) |
В | Бэтыс (Сэвільля) | Рома (Рым) | Барсэлёна (з горада) |
Г | Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) | Уніён (Бэрлін) | Спортынг (Лісабон) |
Д | Рэал Сасьедад (Сан-Сэбастыян) | (Манчэстэр) Юнайтэд | Рэд Бул (Зальцбург) |
Е | Фэеноорд (Ратэрдам) | Міт’юлян (Гэрнінг) | Шахтар (Данецк) |
Ё | Фрайбург (з горада) | Нант (з горада) | Сэвільля (з горада) |
Ж | Фэрэнцвараш (Будапэшт) | Манака (Фанвіей) | Ювэнтус (Турын) |
Няпоўная сетка раўндаў на вылет (з 1/8) (шаблён з 1/16 у працэсе стварэньня)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1/8 фіналу | 1/4 фіналу | 1/2 фіналу | Фінал | |||||||||||||||||
Ювэнтус Турын | 1 | 2 | 3 | |||||||||||||||||
Фрайбург | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Ювэнтус Турын | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Спортынг Лісабон | 0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
Спортынг Лісабон | 2 | 1[c] | 3[h] | |||||||||||||||||
Арсэнал Лёндан | 2 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
Ювэнтус Турын | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Сэвільля | 1 | 2[c] | 3 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Юнайт. | 4 | 1 | 5 | |||||||||||||||||
Рэал Бэтыс | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Манчэстэр Юнайтэд | 2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
Сэвільля | 2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
Сэвільля | 2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
Фэнэрбахчэ Стамбул | 0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
Сэвільля | 1[c][i] | |||||||||||||||||||
Рома Рым | 1 | |||||||||||||||||||
Шахтар Данецк | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Фэеноорд Ратэрд. | 1 | 7 | 8 | |||||||||||||||||
Фэеноорд Ратэрдам | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Рома Рым | 0 | 4[c] | 4 | |||||||||||||||||
Рома Рым | 2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
Рэал Сасьедад | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Рома Рым | 1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
Баер 04 | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Баер 04 | 2 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
Фэрэнцвараш Будап. | 0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
Баер 04 | 1 | 4 | 5 | |||||||||||||||||
Юніён Сэн-Жыль | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Уніён Бэрлін | 3 | 0 | 3 | |||||||||||||||||
Юніён Сэн-Жыль | 3 | 3 | 6 |
Раўнд падрыхтоўчага плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Барсэлёна (з горада) | 3:4 | (Манчэстэр) Юнайтэд | 2:2 | 1:2 | |
Ювэнтус (Турын) | 4:1 | Нант (з горада) | 1:1 | 3:0 | |
Спортынг (Лісабон) | 5:1 | Міт’юлян (Гэрнінг) | 1:1 | 4:0 | |
Шахтар (Данецк) | 3:3 (5:4)[j] | Рэн (з горада) | 2:1 | 1:2[c] |
|
Аякс (Амстэрдам) | 1:3 | Уніён (Бэрлін) | 0:0 | 1:3 | |
Баер 04 (Левэркузэн) | 5:5 (5:3)[k] | Манака (Фанвіей) | 2:3 | 3:2[c] | |
Сэвільля (з горада) | 3:2 | ПСВ (Эйндговэн) | 3:0 | 0:2 | |
Рэд Бул (Зальцбург) | 1:2 | Рома (Рым) | 1:0 | 0:2 |
Раўнд шаснаццаці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Уніён (Бэрлін) | 3:6 | Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) | 3:3 | 0:3 | |
Сэвільля (з горада) | 2:1 | Фэнэрбахчэ (Стамбул) | 2:0 | 0:1 | |
Ювэнтус (Турын) | 3:0 | Фрайбург (з горада) | 1:0 | 2:0 | |
Баер 04 (Левэркузэн) | 4:0 | Фэрэнцвараш (Будапэшт) | 2:0 | 2:0 | |
Спортынг (Лісабон) | 3:3[h] | Арсэнал (Лёндан) | 2:2 | 1:1[c] | |
(Манчэстэр) Юнайтэд | 5:1 | Бэтыс (Сэвільля) | 4:1 | 1:0 | |
Рома (Рым) | 2:0 | Рэал Сасьедад (Сан-Сэбастыян) | 2:0 | 0:0 |
|
Шахтар (Данецк) | 2:8 | Фэеноорд (Ратэрдам) | 1:1 | 1:7 |
Адначацьвёртая фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Ювэнтус (Турын) | 2:1 | Спортынг (Лісабон) | 1:0 | 1:1 | |
(Манчэстэр) Юнайтэд | 2:5 | Сэвільля (з горада) | 2:2 | 0:3 | |
Фэеноорд (Ратэрдам) | 2:4 | Рома (Рым) | 1:0 | 1:4[c] |
|
Баер 04 (Левэркузэн) | 5:2 | Юніён Сэн-Жыль (Брусэль) | 1:1 | 4:1 |
Паўфінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Ювэнтус (Турын) | 2:3 | Сэвільля (з горада) | 1:1 | 1:2[c] | |
Рома (Рым) | 1:0 | Баер 04 (Левэркузэн) | 1:0 | 0:0 |
|
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 траўня 2023 22:00 (Па менскім часе) |
Сэвільля | 1:1 | Рома | Пушкаш-арэна, Вугоршчына Судзьдзя: Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Манчыні, 55’ (аўта) | [1] | Дыбаля, 35’ | ||
Пэнальці | ||||
Акампас Лямэля Ракіціч Мантыель |
4:1 | Крыстантэ Манчыні Ібаньес |
||
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У статыстыку забітыў галоў уваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды групавога этапу, што раўнды плэй-оф. Далей прадстаўлена статыстыка найлепшых гульцоў па адпаведных раўндах.
месца | Топ-10 (месцаў) найлепшых галеадораў усяго турніру | Колькасьць забітых мячоў |
---|---|---|
1-2 | Рашфард (анг. Marcus Rashford) Манчэстэр Юнайтэд | 6 |
Баніфэйс (анг. Victor Boniface Okoh) Будэ-Глімт->Юніён Сэн-Жыль | 6 | |
3-4 | Дыбаля (гішп. Paulo Exequiel Dybala) Рома | 5 |
Хімэнэс (гішп. Santiago Tomás Giménez) Фэеноорд | 5 | |
5-10 | Эн-Нэсыры (араб. يوسف النصيري) Сэвільля | 4 |
Вітыньня (парт. Vítor Manuel Carvalho Oliveira) Брага | 4 | |
Пэлегрыні (італ. Lorenzo Pellegrini) Рома | 4 | |
Дзі Марыя (гішп. Ángel Fabián di María Hernández) Ювэнтус | 4 | |
Бэн Едэр (франц. Wissam Ben Yedder) Манака | 4 | |
Кнохэ (ням. Robin Knoche) Уніён | 4 |
Кваліфікацыйная частка[l]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кваліфікацыйнай частцы было 34 матчы, забіта 86 галоў, 2.53 гола было забіта штоматч, ці 36 хвілінаў на гол.
Топ-3 найбольш выніковых камандаў: Фэнэрбахчэ (Стамбул) - 10 мячоў, Мальмё (з горада) - 10 мячоў, АЕК (Лярнака) - 9 мячоў.
месца | Топ-14 найлепшых галеадораў кваліфікацыйнай частцы турніру | Колькасьць забітых мячоў |
---|---|---|
1-14 | Сэрдар Дурсун (турэц. Serdar Dursun) Фэнэрбахчэ | 2 |
Лінкальн (парт. Lincoln Henrique Oliveira dos Santos) Фэнэрбахчэ | 2 | |
Ірфан Кахвэджы (турэц. İrfan Can Kahveci) Фэнэрбахчэ | 2 | |
Адам Дзюрча (вуг. Ádám Gyurcsó) АЕК | 2 | |
Хрвое Мілічавіч (бас. Hrvoje Miličević) АЕК | 2 | |
Ісаак Кісэ Тэлін (швэдз. Isaac Kiese Thelin) Мальмё | 2 | |
Вэлька Бірманчэвіч (сэрб. Вељко Бирманчевић) Мальмё->Тулюза | 2 | |
Уля Тойванэн (швэдз. Ola Toivonen) Мальмё | 2 | |
Харалямпас Харалямпус (грэц. Χαράλαμπος Χαραλάμπους) Амонія | 2 | |
Даніс Аўдыяй (альб. Donis Xhemë Avdijaj) Цюрых | 2 | |
Адама Малюда Траарэ (франц. Adama Malouda Traoré) Фэрэнцвараш | 2 | |
Дэйвід Браўн (анг. David Eric Browne) ХІК | 2 | |
Андрэ Грын (анг. Andre Jay Green) Слован | 2 | |
Рыкарду Гоміш (парт. Ricardo Jorge Pires Gomes) Партызан | 2 |
месца | Топ-6 найлепшых асістэнтаў кваліфікацыйнай частцы турніру | Колькасьць асістаў |
---|---|---|
1 | Джозэф Сысэй (швэдз. Lars Joseph Ceesay) Мальмё | 3 |
2-6 | Дыега Росі (гішп. Diego Martín Rossi Marachlian) Фэнэрбахчэ | 2 |
Андронікас Какуліс (грэц. Ανδρόνικος Κακουλλής) Амонія | 2 | |
Лукас Лінгман (фін. Lucas Lingman) ХІК | 2 | |
Ёргас Масурас (грэц. Γιώργος Μασούρας) Алімпіякос | 2 | |
Фусэні Дыябатэ (франц. Fousseni Diabaté) Партызан | 2 |
месца | Топ-8 найбольш пагражаўшых браме супэрнікаў гульцоў кваліфікацыйнай частцы турніру | Колькасьць удараў па браме супэрнікаў |
---|---|---|
1 | Раян Маэ (араб. ريان ماي,нід. Ryan Kabir Mmaee A Nwambeben) Фэрэнцвараш | 6 |
2-3 | Адам Дзюрча (вуг. Ádám Gyurcsó) АЕК | 5 |
Ісаак Кісэ Тэлін (швэдз. Isaac Kiese Thelin) Мальмё | 5 | |
4-8 | Вэлька Бірманчэвіч (сэрб. Вељко Бирманчевић) Мальмё->Тулюза | 4 |
Тосын Аегун (франц. Oluwatosin "Tosin" Aiyegun) Цюрых | 4 | |
Блерым Джэмайлі (альб. Blerim Džemaili) Цюрых | 4 | |
Юсэф Эль-Арабі (араб. يوسف العربي) Алімпіякос | 4 | |
Рыкарду Гоміш (парт. Ricardo Jorge Pires Gomes) Партызан | 4 |
месца | Топ-9 найлепшых брамнікаў па колькасьці выратаваньняў у кваліфікацыйнай частцы турніру | Колькасьць выратаваньняў |
---|---|---|
1-2 | Алан Ман (анг. Alan Mannus) Шэмрак Ровэрз | 6 (у чатырох матчах) |
Крыстыян Фрухтль (ням. Christian Früchtl) Аўстрыя | 6 (у двох матчах) | |
3-7 | Томаш Вацлік (чэск. Tomáš Vaclík) Алімпіякос | 5 (у чатырох матчах) |
Лукас Фокс (люкс. Lucas Fox) Ф91 | 5 (у двох матчах) | |
Крысцьіян Наўмоўскі (мак. Кристијан Наумовски) Шкупі | 5 (у двох матчах) | |
Макс Валеф (парт. Max Walef Araújo da Silva) Дніпро-1 | 5 (у двох матчах) | |
Крыс Джонс (анг. Christopher Patrick Adam Johns) Лінфілд | 5 (у двох матчах) | |
8-9 | Эдвін Гертман (лет. Edvinas Gertmonas) Жальгірыс | 4 (ў двох матчах) |
Дэйві Роўф (нід. Davy Roef) Гент | 4 (ў двох матчах) |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па сканчэньні розыгрышу 2022-23 гадоў старонка гэтага розыгрышу будзе месьціцца па іншым адрасе, глядзіце ўважліва
- ^ а б в Для выяўленьня пераможцы каманды білі пэнальці
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час у два таймы па 15 хвілінаў
- ^ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, і аднолькавай колькасьці забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян вышэй за Манчэстэр Юнайтэд празь лепшую агульную забітых/прапушчаных галоў (+8 > +7)
- ^ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў у чатырх камандаў, галоўным паказьнікам зьяўляецца агульная колькасьць забітых/прапушчаных мячоў, па гэтаму паказьніку адназначна выяўлены месцы для 3 і 4 камандаў, Ляцыё Рым і Штурм Грац адпаведна (+4 > -2 > -6)
- ^ Фэеноорд Ратэрдам вышэй за Міт’юлян Гэрнінг празь вялікшую агульную колькасьць забітых мячоў (13 > 12)
- ^ Пры аднолькавай агульнай колькасьці набраных пунктаў, глядзіцца колькасьць набраных пунктаў у асабістых сустрэчах, таму Фэрэнцвараш Будапэшт вышэй за Манака (футбольны клюб) (4 > 1)
- ^ а б Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Юстэ
Эшгаю
Інасью
Гомэс
Сантуш5-3 Эдэгор
Сака
Трасар
Мартынэльлі - ^ Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Акампас
Лямэля
Ракіціч
Мантыель4-1 Крыстантэ
Манчыні
Ібаньес - ^ Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Назарына
Судакоў
Бандарэнка
Бондар
Сікан
Канопля
Кельсі5-4 Дуэ
Дакю
Мэлінг
Гуіры
Тэ
Амары
Югачуквю - ^ Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Азмун
Аміры
Тапсаба
Шык
Дыябі5-3 Дызазі
Матазо
Эмбалё
Фолянд - ^ па невядомых прычынах найважнейшая статыстыка гульцоў-абаронцаў кваліфікацыйнай частцы на афіцыйным сайце Лігі Эўропы УЭФА адсутнічае, адпаведна, яна не прыведзеная