Перайсьці да зьместу

Фрайбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрайбург
Поўная назва Sport-Club Freiburg
Заснаваны 30 траўня 1904
Горад Фрайбург-ім-Брайсгаў, Нямеччына
Стадыён Бадэнава-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scfreiburg.com (ням.)

«Фрайбург» (па-нямецку: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Фрайбургу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. «Фрайбург» традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футболу, што дало падставу на стварэньне заўзятарамі клюбу крычалкі: «Мы ідзем ўніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЭФА!», якая была створана ў 1990-я гады[2]. Фолькер Фінке, які быў мэнэджарам клюбу ў пэрыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клюбе з усіх мэнэджараў у гісторыі прафэсійнага футболу ў Нямеччыне. Ёахім Лёў, колішні мэнэджар нямецкай зборнай, ёсьць найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсю ягоную гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клюб[3]. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Клюб вядзе сваю гісторыю ад двух клюбаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, то бок гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які зьявіўся толькі праз два месяцы. Абодва клюбы зьведалі некалькі зьменаў назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаўся футбольным клюбам «Марс» (ням. Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаўся «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клюбу з выявай галавы грыфону.

У 1918 годзе пасьля спусташэньня Першай сусьветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасьць з клюбам «Фрайбургер», каб мець магчымасьць выставіць поўны склад гульцоў, і гэтае часовае аб’яднаньне атрымала назоў «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клюбу. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клюб пасьпеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 году, спачатку ў Бэцырксьлізе Бадэну, а потым і ў Гаўлізе Бадэну, зь якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусьветнай вайны, акупацыйныя ўлады хаўрусьнікаў расфармавалі большасьць існуючых арганізацыяў у Нямеччыне, у тым ліку футбольныя й спартовыя клюбы. Клюбам было дазволена аднавіць сваю дзейнасьць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іхняга нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 году клюб быў вядомы пад новым назовам «VfL Freiburg», але пасьля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клюбам вярнуць сваю старую ідэнтычнасьць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноўку пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Ноа Атубалю Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Аўстрыі Аб Філіп Лінгарт 1996
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Антоні Юнг Edit this on Wikidata 1991
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Патрык Остэргаге Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Дэры Шэргант Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Максімілян Эгештайн 1996
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Люкас Гёлер Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніел-Кофі К’ерэ Edit this on Wikidata 1996
14 Сьцяг Японіі ПА Юіта Судзукі Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Кюблер Edit this on Wikidata 1992
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Эрэн Дынкчы Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Ян-Нікляс Бэстэ 1999
20 Сьцяг Аўстрыі Нап Чуквубуіке Адаму Edit this on Wikidata 2001
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Флёрыян Мюлер Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Сырыяк Ірые Edit this on Wikidata 2005
24 Сьцяг Нямеччыны Бр Янік Гут Edit this on Wikidata 1994
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Максімілян Філіп Edit this on Wikidata 1994
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікаляс Гёфлер Edit this on Wikidata 1990
28 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Гінтэр 1994
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Філіп Трой Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Гюнтэр Edit this on Wikidata (капітан) 1993
31 Сьцяг Харватыі Нап Ігар Матанавіч Edit this on Wikidata 2003
32 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыстыян Гюнтэр Edit this on Wikidata 1993
33 Сьцяг Францыі Аб Жардзі Макенго Edit this on Wikidata 2001
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Макс Розэнфэльдэр Edit this on Wikidata 2003
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Бруна Огбус Edit this on Wikidata 2005
44 Сьцяг Швайцарыі ПА Яан Манзамбі Edit this on Wikidata 2005
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/60
  2. ^ «Reason trumps rashness at Freiburg»(недаступная спасылка). Bundesliga website.
  3. ^ Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904-2004». Freiburg.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]