Уніён Бэрлін
| Уніён | ||||||
| Поўная назва | 1. FC Union Berlin e. V. | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1906 | |||||
| Горад | Бэрлін, Нямеччына | |||||
| Стадыён | Ан дэр Альтэн Фёрштэрай Умяшчальнасьць: 18 432 | |||||
| Прэзыдэнт | Дырк Цынглер[d] | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
| · 2025—2026 | 11 месца | |||||
| ||||||
fc-union-berlin.de | ||||||
«Уніён» (па-нямецку: Union) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліна. Заснаваны ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія». Фіналіст Кубка Нямеччыны (2001).
За часам халоднае вайны «Ўніён» месьціўся ва Ўсходнім Бэрліне таму браў удзел у розыгрышах чэмпіянату НДР. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны далучыўся да агульнанямецкай клюбнай структуры ў 1990 годзе[2]. З 2009 па 2019 гады клюб быў сталым удзельнікам Бундэсьлігі 2, якая ёсьць другім дывізіёнам клюбнага футболу краіны. У 2019 годзе «Ўніён» прасунуўся ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. У 2022 годзе клюб браў удзел у кваліфікацыйных раўндах Лігі Эўропы.
Па стане на 2022 год, «Уніён» налічвае 45 тысяч афіцыйных сябраў клюбу[3]. Вядомы сваёй заўзятарскай супольнасьцю[4]. У часы падзелу Нямеччыны галоўнае супрацьстаяньне клюб меў з бэрлінскім «Дынама», якое асацыявалася з службай бясьпекі Штазі. Не зважаючы на тое, што іншым буйным клюбам Бэрліну на сёньня ёсьць «Гэрта», асаблівага супрацьстаяньня паміж камандамі бракуе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў закладзены ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія» і базаваўся ў бэрлінскім раёне Обэршэнэвайдэ, які на той час быў яшчэ прадмесьцем. У 1910 годзе назва была зьмененая на «Ўніён 06». У тыя часы каманда была адной зь вядучых у Бэрліне, рэгулярна перамагаючы ў мясцовых чэмпіянатах і спаборнічаючы на нацыянальным узроўні. Гэтак «Уніён» прасунуўся ажно да фіналу чэмпіянату Нямеччыны 1923 году, дзе яны саступілі «Гамбургу» зь лікам 0:3.
Ад пачатку клюб асацыяваўся з працоўнай клясай, у той час большасьць бэрлінскіх клюбаў мелі паходжаньне зь сярэдняе клясы, як то «Вікторыя», «Бляў-Вайс», БСФ-92 і «Тэніс Барусія». Як мяркуецца, у тыя часы зьявіўся клюбны вокліч — «Жалезны зьвяз!» (ням. Eisern Union!), які дасюль шырока ўжываецца заўзятарамі клюбу[5].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 21 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.fc-union-berlin.de/en/news/union-part-ways-with-steffen-baumgart-marie-louise-eta-takes-over-uE2loF
- ↑ Ames, Nick (17.08.2019). «'Things are quite special here': Union Berlin prepare for the Bundesliga». The Guardian.
- ↑ «Union bei Mitgliedern weiter vor Hertha». Frankfurter Allgemeine Zeitung
- ↑ «Inside Union Berlin’s miracle». Sky Sports.
- ↑ «'Iron Union!': East Berlin’s Favourite Football Team». Beyond The Last Man.