Перайсьці да зьместу

Тулюза (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тулюза
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулюза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасьць: 35 472
Прэзыдэнт Дам’ен Камальлі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Тулюза» (па-француску: Toulouse Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Тулюза. Клюб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клюб аддаў іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клюб быў рэфундаваны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клюбаў. «Тулюза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які разьмешчаны ў межах гораду.

«Тулюза» знаходзіцца ва ўладаньні францускага бізнэсоўцы Аліўе Садрана, які выкупіў клюб пасьля ягонага банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулюза» была перамешчана ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулюза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клюбы гульцоў, як то Фаб’ен Бартэз, Сэдрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мат’ё й Андрэ-П’ер Жыньяка. Бартэз зарэкамэндаваў сябе выступаюцца ў клюбе, перш чым пераехаў у «Манака» й «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафэяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клюбу ў нацыянальнай зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету, якя дамаглася перамогі хатняга першынства.

Матч «Тулюзы» супраць «Нансі» ў ліпені 1985 году.

Папярэднік сучаснага клюбу «Тулюза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх гульцоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак празь некаторы час асацыяцыя была зноўку рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 траўня 1970 году, узяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі й клюбу ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу гульцоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім францускім дывізіёне ў сэзоне 1970—1971 гадоў, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клюб аб’явіў пра сваё непасрэднае датычаньне да старога першапачатковага клюбу й зьмяніў колеры клюбу на гістарычныя фіялетавы й белы. Каманда хутка палепшыла вынікі й у 1982 годзе атрымала павышэньне ў Лігу 1, пасьля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЭФА ў 1984 годзе. Іхным найлепшым вынікам на сёньняшні дзень зьяўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сэзону 1986—1987 гадоў і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЭФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пэнальці над клюбам «Напалі», у якой гуляў на той час Дыега Марадона.

Заўзятары «Тулюзы».

Пасьля таго, як брамнік Фаб’ен Бартэз сышоў з клюбу, «Тулюза» вылецела зь Лігі 1 у 1994 годзе. Некаторы час каманда спаборнічала ў Лізе 1 і Лізе 2, але ў 2001 годзе нават апусьцілася ў трэці дывізіён празь фінансавыя цяжкасьці. Праз два сэзоны «Тулюза» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, а ў 2007 годзе нават спынілася на трэцім радку, здабыўшы права выступіць у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2007—2008 гадоў. У гэтым турніры каманда адразу зазнала паразу ад ангельскага «Лівэрпулу» з агульным лікам 5:0[2]. У сэзоне 2008—2009 гадоў «Тулюза» была чацьвертай у табліцы Лігі 1 з 64 пунктамі, чым забясьпечыла сабе месца ў Лізе Эўропы. Галоўнай зоркай каманды таго часу быў Андрэ-П’ер Жыньяк, які з 24-а галамі ачоліў сьпіс бамбардзіраў Лігі 1 і атрымаў выклік у нацыянальную зборную Францыі.

У сэзоне 2015—2016 гадоў «Тулюза» пазьбегла вылету ў Лігу 2 толькі ў апошняй гульні сэзону. За 12 хвілінаў да канца дружына саступала «Анжэ» зь лікам 2:1 і ёй была патрэбная толькі перамога, каб застацца ў лізе. У выніку футбалісты адзначыліся двойчы, чым забясьпечылі перамогу зь лікам 3:2[3]. Праз два гады яны занялі 18-ы радок у лізе, і толькі перамога ў матчы за месца ў элітным дывізіёне супраць «Аячча» дазволіла камандзе з поўдня Францыі застацца ў Лізе 1[4].

Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна зьмясьціць 35 472 гледачы. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату сьвету.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Гіём Рэст Edit this on Wikidata 2005
2 Сьцяг Даніі Аб Расмус Нікаляйсэн Edit this on Wikidata (капітан) 1997
3 Сьцяг ЗША Аб Марк Макензі Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Чарлі Крэсўэл Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Аргентыны Нап Хуліян Віньёлё Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Камэруну Нап Франк Магры Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Францыі Нап Ян Гбао Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Ідальга Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг Нарвэгіі Аб Варэн Каманзі Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Нарвэгіі ПА Аран Дэнум Edit this on Wikidata 1998
16 Сьцяг Нарвэгіі Бр Ч’етыль Гаўг Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Ганы ПА Абу Франсіс Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Францыі Аб Джыбрыль Сыдыбэ 1992
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Шміт Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Бразыліі Нап Эмэрсан Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Францыі Нап Энзо Фаці 2007
22 Сьцяг Альжыру ПА Рафік Мэсалі Edit this on Wikidata 2003
23 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Крыстыян Касэрэс Edit this on Wikidata 2000
24 Сьцяг Францыі Аб Даян Мэталі Edit this on Wikidata 2006
30 Сьцяг Гішпаніі Бр Алекс Дамінгес Edit this on Wikidata 1998
31 Сьцяг Францыі Нап Ноа Эджума Edit this on Wikidata 2005
35 Сьцяг Францыі Аб Сэні Кумбаса 2007
45 Сьцяг Францыі ПА Алексіс Васа 2008
77 Сьцяг Славаччыны ПА Марыё Саўэр Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]