Кодзі Гакпа
| Кодзі Гакпа | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 193 см[2] | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | левы ўінгер, цэнтральны нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2019 | Ёнг ПСВ[d] | 26 (17) |
| 2018—2023 | ПСВ Эйндговэн | 106 (36) |
| 2023— | Лівэрпул | 104 (29) |
| Зборныя | ||
| 2019—2021 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 13 (7) |
| 2021— | Нідэрлянды | 46 (19) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кодзі Га́кпа (па-нідэрляндзку: Cody Gakpo; нар. 7 траўня 1999 году) — нідэрляндзкі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гакпа ёсьць выхаванцам акадэміі ПСВ, якую скончыў і дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2018 годзе. Ужо паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў гулец быў абраны Найлепшым нідэрляндзкім футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПСВ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гакпа зьяўляецца выхаванцам клюбнае акадэміі ПСВ. У сэзоне 2016—2017 гадоў далучыўся да табару моладзевай дружыны клюбу, вядомай як «Ёнг ПСВ». Тамака і дэбютаваў у Эрстэдывізіі 4 лістапада 2016 году ў матчы супраць «Гэльманд Спорту». Зь цягам некалькіх гадоў зарэкамендаваў сябе і ў сэзоне 2018—2019 гадоў галоўным трэнэрам ПСВ Маркам ван Бомэлем быў пераведзены ў шэрагі асноўнае каманды. Тым ня менш, адразу прабіцца ў склад у гульца не атрымалася і пэўны час ён ці сядзеў на лаве запасных, ці меў выступы за рэзэрвовую каманду, дзе стала адзначаўся галамі. У рэшце рэшт, 22 сьнежня 2018 году Гакпа дэбютаваў у складзе ПСВ, памяняўшы ў другім тайме Стэвэна Бэргвэйна ў матчы супраць АЗ (3:1)[3]. Прарыўным сэзонам дзеля гульца стаў сэзон 2019—2020 гадоў, калі Гакпа ў 25 матчах лігі адзначыўся 7 галамі ў брамы супернікаў.
13 верасьня 2020 году ў першы гульнявы дзень сэзону 2020—2021 гадоў Гакпа двойчы ўлучыў мяч пад папярэчку брамы «Гронінгена», здабыўшы для эйндговэнцаў перамогу зь лікам 3:1[4]. 24 верасьня доблем адзначыўся ў матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць славенскай «Муры» (5:1), што дазволіла ПСВ закрочыць у асноўны раўнд спаборніцтваў[5]. У фінале Кубка Нідэрляндаў 2022 году Гакпа забіў пераможны гол у браму «Аякса». 31 жніўня 2022 году зарабіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Валендаму» (7:1)[6].
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 сьнежня 2022 году Гакпа пагадзіўся падпісаць дамову з ангельскім «Лівэрпулам», як толькі адчынілася трансфэрнае вакно 1 студзеня 2023 году[7]. Як паведамлялася, кантракт гульца разьлічаны на пяць з паловай гадоў, што каштавала ангельцам ад 35,4 да 44,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Згодна з гэтым ПСВ, як мяркуецца, атрымаў рэкордныя грошы за футбаліста[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2022
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2021, 2022
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2025
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Cody Gakpo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/cody-gakpo/profil/spieler/434675
- ↑ «PSV Eindhoven vs AZ Alkmaar.». Sky Sports.
- ↑ Elfrink, Rik (13.09.2020). «PSV pakt belangrijke uitzege in Groningen, met dank aan Cody Gakpo». Brabants Dagblad
- ↑ «PSV cruise to a 5–1 win over NS Mura». PSV.
- ↑ «Gakpo stars as PSV hit seven past Volendam». Football Oranje.
- ↑ «Liverpool reach agreement for Cody Gakpo transfer». Liverpool F.C.
- ↑ «Cody Gakpo: Liverpool reach agreement with PSV Eindhoven to sign forward». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Лівэрпул — цяперашні склад |
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 17 Джонз · 18 Гакпа · 22 Экітыке · 25 Мамардашвілі · 26 Робэртсан · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 38 Гравэнбэрх · 41 Пэч · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 46 Ўільямз · 73 Нгумоа · Трэнэр: Сьлёт |