Перайсьці да зьместу

Цюрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюрых
ням. Zürich
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Швайцарыя
Кантон Цюрых
Першыя згадкі 929
Дата заснаваньня II стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Zürich[d][1] Карынэ Маўх[d][2]
Заканадаўчы орган Zurich City Parliament[d][3]
Геаграфія
Плошча 91,88 км²
Вышыня НУМ 408 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 47°22′ пн. ш. 8°33′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 366 145 чал.
Афіцыйная мова нямецкая
Этнахаронімы Zuriquense, Zuriquense[4], Zurichoise[5] і Zurichois[5]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +41 44
Паштовыя індэксы 8000—8099
Нумарны знак ZH
Узнагароды
Сайт www.stadt-zuerich.ch
Цюрых на мапе Швайцарыі
Цюрых
Цюрых
Цюрых

Цю́рых (па-нямецку: Zürich; Аўдыё De-Zürich.ogg ) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантону Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыскім возеры.

Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швайцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Больш за 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт.

Цюрых — культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстгаўз», музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (XII—XV стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (XIII—XIV стагодзьдзі), ратуша (XVII стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (XVII—XVIII стагодзьдзі). Унівэрсытэт.

У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі ды працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Юго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]