Сяргей Мілінкавіч-Савіч
| Сяргей Мілінкавіч-Савіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 лютага 1995[1][2] (31 год) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Гіляль | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Ваяводзіна Нові Сад | 13 (3) |
| 2014—2015 | Генк | 24 (5) |
| 2015—2023 | Ляцыё | 267 (57) |
| 2023— | Аль-Гіляль | 61 (23) |
| Зборныя | ||
| 2013—2014 | Сэрбія (да 19)[d] | 14 (4) |
| 2014—2015 | Сэрбія (да 20)[d] | 11 (1) |
| 2014—2017 | Сэрбія (да 21)[d] | 12 (3) |
| 2017—2024 | Сэрбія | 54 (9) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Сярге́й Мілі́нкавіч-Са́віч (па-сэрбску: Sergej Milinković-Savić / Сергеј Милинковић-Савић; нар. 27 лютага 1995 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі. Ёсьць сынам футбаліста Нікала Мілінкавіча і баскетбольнай гульчыхі Міланы Савіч.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Гішпаніі, пачаў займацца футболам у акадэміі сэрбскага клюбу «Ваяводзіна». Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з клюбам 26 сьнежня 2012 году[3]. 23 лістапада 2013 году Мілінкавіч-Савіч дэбютаваў у пачатковым складзе ў гасьцявым матчы супраць «Ягодзіны», але клюб саступіў зь лікам 3:0. 9 сакавіка 2014 году спартовец забіў свой першы гол у матчы супраць «Спартака» (1:1). У чэрвені 2014 году Мілінкавіч-Савіч склаў пяцігадовую дамову з бэльгійскім клюбам «Генк» і атрымаў кашулю з нумарам 20[4]. 2 жніўня 2014 году ён дэбютаваў у складзе новай дружыны ў хатнім матчы супраць «Сэркль Бруге» (1:1). Дзякуючы добраму сэзону, гулец прыцягнуў увагу «Ляцыё», які набыў футбаліста. 31 ліпеня 2015 году Мілінкавіч-Савіч далучыўся да табару італьянскага клюбу[5]. Дэбют прыпаў на хатнюю перамогу над нямецкім «Баерам» зь лікам 1:0 у матчы першага этапу плэй-оф Лігі чэмпіёнаў 18 жніўня 2015 году[6]. Гулец адразу ж стаў футбалістам асноўнага складу клюбу.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2015 году Мілінкавіч-Савіч быў выкліканы ў нацыянальную зборную Сэрбіі Радаванам Чурчычам да кваліфікацыйных матчаў да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Альбаніі і Партугаліі[7]. Але гулец на пляцоўцы не зьявіўся. У траўні 2016 году футбаліст зноўку быў выкліканы да складу зборнай Славалюбам Мусьліным на таварыскія матчы супраць зборных Кіпру, Ізраілю і Расеі[8]. Аднак, паслугі гульца не былі выкарыстаныя, пасьля чаго Мусьлін заявіў, што Мілінкавіч-Савіч ня ўпісваецца ў тактычныя схемы дружыны. Дэбют гульца адбыўся толькі 10 лістапада 2017 году ў матчы супраць зборнай Кітаю ўжо пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Младэна Крстаіча[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ваяводзіна»:
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2014
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2017, 2019
«Аль-Гіляль»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergej Milinkovic-Savic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Sergej Milinkovic-Savic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Sergej Milinković Profesionalac». FK Vojvodina.
- ↑ «Milinković-Savić predstavljen u Genku». Sportal.
- ↑ «Lazio, Milinkovic-Savic: c’è l’accordo col Genk, in campo già per la Supercoppa». La Gazzetta dello Sport.
- ↑ «Milinkovic-Savic Emotional On Lazio Champions League Debut». Forza Italian Football.
- ↑ «Ćurčić objavio spisak za Albaniju: Sergej Milinković-Savić debituje!». Blic.
- ↑ «Muslinovi „Orlovi“ Ovo je spisak nove reprezentacije Srbije u fudbalu». Blic.
- ↑ «Sergej konačno 'Orao', nema Svilara i Živkovića!». b92.