Перайсьці да зьместу

Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэал Сасьедад
Поўная назва Real Sociedad de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1909
Горад Сан-Сэбастыян, Гішпанія
Стадыён Анаэта
Умяшчальнасьць: 32 076
Прэзыдэнт Хакін Апэрыбай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2025—2026 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realsociedad.eus (баск.) (гішп.) (анг.) (фр.) (кіт.)

«Рэал Сасьеда́д» (па-гішпанску: Real Sociedad de Futbol) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Сан-Сэбастыян, прадстаўляе краіну баскаў. Заснаваны 7 верасьня 1909 году, быў адным з заснавальнікаў Ля Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».

Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я, калі клюб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» зь Більбао, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клюб быў запрошаны гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі й клюбу «Лівэрпул» Джон Элдрайдж.

«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартовых сэкцыяў, як то жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пэлёту.

Футбол зьявіўся ў Сан-Сэбастыяне ў пачатку 1900-х, дзякуючы намаганьням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся зь Вялікабрытаніі й прывезьлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клюб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Гішпаніі. У траўні 1905 году быў утвораны футбольны клюб «Сан-Сэбастыян» як асобная структура клюбу San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клюбу зьвярнуліся да арганізатараў Кубку Гішпаніі аб рэгістрацыі клюбу ў турніры, але дазвол ня быў атрыманы з-за магчымасьці блытаніны з клюбам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазьбегнуць гэтай сытуацыі клюб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасьня 1909 году. У 1910 кароль Гішпаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Сэбастыян у якасьці сваёй летняй рэзыдэнцыі, надаў клюбу сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ля Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клюб заняў выніковае чацьвертае месца, а ягоны гулец Франсіска «Пака» Біенсабас стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды была зьменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэньнем Другой гішпанскай рэспублікі, але была зьменена назад на «Рэал Сасьедад» пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ля Лігай і Сэгундай, толькі ў 1940-х гадох клюб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымэру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасьці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чыльліда, пакуль траўма не паклала канец ягонай футбольнай кар’еры.

Каманда заняла другое месца ў Ля Лізе ў першы раз у сэзоне 1979—1980 гадоў, набраўшы 52 пункты. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 пункты, а бронзавы прызэр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клюбу нна 13 пунктаў. На наступны сэзон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой ​​першы тытул і не дазволіўшы мадрыдзкаму «Рэалу» чацьверты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клюбы атрымалі па 45 пунктаў, але па розьніцы мячоў клюб з Сан-Сэбастыяна апярэдзіў сталічных гульцоў[2]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1981—1982 гадоў, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе баўгарскім клюбам ЦСКА Сафія. Атрымаўшы паразу ў Баўгарыі зь лікам 1:0, у Гішпаніі клюбы галоў гэтак і ня здолелі забіць[3].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Алекс Рэміра Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Хон Арамбуру Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Аен Муньяс Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Ён Гарачатэгі Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Ігар Субэльдыя Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Арыц Элюстонда Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Андэр Барэнэчэа Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Бэньят Тур’ентэс Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Ісьляндыі Нап Оры Оскарсан Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Мікель Аярсабаль (капітан) 1997
11 Сьцяг Партугаліі Нап Гансалу Гедыш Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Янхэль Эрэра Edit this on Wikidata 1998
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Унаі Марэра Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Японіі Нап Такефуса Кубо 2001
15 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Марын Edit this on Wikidata 2003
16 Сьцяг Харватыі Аб Дуе Чалета-Цар Edit this on Wikidata (ар. Ліён) 1996
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Гомэс Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Карляс Салер Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Хон Карыкабуру Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Адрыясоля 1995
21 Сьцяг Расеі ПА Арсэн Захаран Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Бразыліі Нап Вэсьлі Гасова Edit this on Wikidata (ар. Аль-Наср) 2005
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Браіс Мэндэс 1997
24 Сьцяг Харватыі ПА Лука Сучыч Edit this on Wikidata 2002
31 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Мартын Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]