Айнтрахт Франкфурт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айнтрахт Франкфурт
Eintracht Frankfurt Logo.svg
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Deutsche Bank Park
Умяшчальнасьць: 51 500
Прэзыдэнт Пэтэр Фішэр
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2021—2022 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Афіцыйны сайт

«А́йнтрахт Фра́нкфурт» (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны (1959) і пяціразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Deutsche Bank Park».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1899—1939[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час у назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — «аднадушнасьць», «згода»). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

1945—1960[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРН стаў чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаў першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Трап 1990
2 Сьцяг Францыі Аб Эван Н’Дыка 1999
5 Сьцяг Харватыі Аб Хрвое Смолчыч 2000
6 Сьцяг Харватыі ПА Крыстыян Якіч 1997
8 Сьцяг Швайцарыі ПА Джыбрыль Соў 1997
9 Сьцяг Францыі Нап Рандаль Калё 1998
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Фарыд Аліду 2001
15 Сьцяг Японіі ПА Даіці Камада 1996
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Родэ (капітан) 1990
18 Сьцяг Малі Аб Альмамі Турэ 1996
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Рафаэль Сантас Барэ 1995
20 Сьцяг Японіі Аб Маката Хасэбэ 1984
21 Сьцяг Аргентыны Нап Люкас Алярыё 1992
22 Сьцяг ЗША Аб Тымаці Чэндлер 1990
24 Сьцяг Партугаліі Аб Аўрэлію Бута 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстафэр Ленц 1994
26 Сьцяг Францыі ПА Эрык Эбімбэ (ар. ПСЖ) 2000
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Марыё Гёцэ 1992
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Марсэль Вэніг 2004
29 Сьцяг Даніі ПА Еспэр Ліндстрэм 2000
30 Сьцяг ЗША ПА Пакстэн Аарансан 2003
31 Сьцяг Нямеччыны Бр Енс Граль 1988
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Філіп Макс (ар. ПСВ) 1993
35 Сьцяг Бразыліі Аб Тута 1999
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Ансгар Кнаўф (ар. Барусія Д.) 2002
40 Сьцяг Нямеччыны Бр Дыянт Рамай 2001
41 Сьцяг Альбаніі Бр Сыман Сымоні 2004
45 Сьцяг Нямеччыны ПА Мэгдзі Люн 2004
48 Сьцяг Гішпаніі Нап Нача Фэры 2004
49 Сьцяг Нямеччыны Аб Ян Шрэдэр 2003

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]