Сэвільля
| Сэвільля | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Андалюзія | ||||
| Правінцыя | Сэвільля | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Seville[d] | Juan Espadas Cejas[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 140,8 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 12 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°22′38″ пн. ш. 5°59′13″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 703 021 чал. (2011) | ||||
| Этнахаронімы | sevillano, sevillana, hispalense, Sévillan[2], Sévillane[2], sevillanu[3], sevillana[3], sevillano[3], sevillanes[3], sevillanos[3], Sevíllčan і Sevíllčanka | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 41000–41099 | ||||
| Нумарны знак | SE | ||||
| Сайт | sevilla.org | ||||
| Сэвільля на мапе Гішпаніі Сэвільля | |||||
Сэві́льля (па-гішпанску: Sevilla) — горад на паўднёвым захадзе Гішпаніі, сталіца Аўтаномнае супольнасьці Андалюзія й аднайменнае правінцыі. Сэвільля зьяўляецца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам, а таксама цэнтрам турызму. Горад вядомы сваімі архітэктурнымі помнікамі, у прыватнасьці палацам Алькасар, катэдральным саборам, вежамі Хіральда і Торэ дэль Ора, якія ствараюць непаўторную панараму гораду. Непадалёк ад Сэвільлі знаходзяцца гістарычны горад Кармона й рэшткі старажытнарымскага гораду Італіка. Паводле легенды горад быў заснаваны грэцкім героем Гэраклам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад вядомы яшчэ з дарымскай эпохі. Пры Пунічных войнах горад быў арэнай барацьбы паміж Картагенам і Рымам. Картагеняне завалодалі горадам ў 216 годзе да н. э., а рымляне захапілі яго ў 206 годзе да н. э. У часы Рымскай імпэрыі Сэвільля была вядомая як Гіспаліс (лац. Hispalis). У часы Юліюса Цэзара горад становіцца цэнтрам правінцыі Бэатыка. Архітэктурнай славутасьцю з рымскіх часоў зьяўляюцца фрагмэнты аквэдука. У 426 годзе горадам завалодалі вандалы, а ў 441 — свэвы. У VI стагодзьдзі Ібэрыйскі паўвостраў, і Сэвільля разам зь ім, становіцца часткай каралеўства вэстготаў. Імпэратар Бізантыі Юстыніян I ў 553 годзе захапіў горад і зрабіў яго часткай сваёй імпэрыі, аднак у 580 годзе вэстготы завалодалі горадам наноў. У вэстгоцкі пэрыяд у горадзе жыў вядомы навуковец і рэлігійны дзяяч раньняга Сярэднявечча сьв. Ісыдор Сэвільльскі, які амаль трыццаць гадоў быў біскупам Сэвільлі. У 590 і 619 гадох адбыліся першы й другі Сэвільльскія царкоўныя саборы.
У 712 годзе арабы ўварваліся ў дынастычную спрэчку паміж вэстгоцкімі кіраўнікамі. У тым жа годзе губэрнатар паўночнай Афрыкі Муса ібн Нусаір высадзіўся на паўднёвым гішпанскім узьбярэжжы з войскай у 18 тысячаў чалавек і захапіў Сэвільлю. У 715 годзе сын Мусы, Абд аль-Азіз ібн Муса зрабіў горад сваёй сталіцай, аднак у 717 годзе яго забілі й сталіца мусульманскай Андалюзіі была перанесена ў |Кордаву. У 844 годзе горад разбурылі нарманы. Пасьля распаду Кордаўскага Халіфату ў 1023 годзе Сэвільля стала сталіцай маленькай дзяржавы Абадыдаў, у 1091 годзе Сэвільля ўвайшла ў склад дзяржавы Альмаравідаў, а ў 1148 годзе яе захапілі Альмахады, якія ў 1170 годзе зрабілі яе сваёй сталіцай. У часы арабскай эры горад стаў называцца Ісьбілія. У пэрыяд панаваньня Альмахадаў быў пабудаваны шэраг архітэктурных славутасьцяў гораду, як то крэпасьць Алькасар, вежы Хіральда й Торэ дэль Ора, сьцены Макар. Пад уладай арабаў места заставалася да 23 лістападу 1248 году, калі яго адваяваў для сябе кароль Фэрнанда III Кастыльскі пасьля 18-месяцовай аблогі.
Пасьля пераходу Сэвільлі пад уладу каталіцкіх каралёў Кастыліі, пачаўся эканамічны заняпад гораду, выкліканы сыходам каля 300 тысячаў маўраў у падкантраляваную мусульманскім кіраўнікам Гранаду й паўночную Афрыку. У 1251 годзе ў горадзе была пабудавана вэрф. Кароль Кастыліі Пэдра I дазволіў пераезд у Сэвільлю маўрскіх рамесьнікаў, якія ў прыватнасьці пабудавалі каралеўскі палац на месцы Алькасару — былой арабскай крэпасьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва на 2003 год — 709 975 жыхароў. Чацьверты па велічыні горад Гішпаніі (пасьля Мадрыду, Барсэлёны й Валенсіі).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ісыдор Сэвільльскі — арцыбіскуп Сэвільлі ў вэстготскай Гішпаніі, заснавальнік сярэднявечнага энцыкляпэдызму.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэвільля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў