Перайсьці да зьместу

Брага (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брага
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1921
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыю Мунісыпал дэ Брага
Умяшчальнасьць: 30 286
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2025—2026 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scbraga.pt (парт.)

«Брага» (па-партугальску: Braga) — партугальскі футбольны клюб з гораду Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эштадыю AXA», які знаходзіцца ў горнай расчыліне й быў пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2004 году. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016, 2021) і Кубку лігі (2013, 2020, 2024). У 2000-х гадох клюб паступова стаў адным з самых пасьпяховых клюбаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бэнфіка» й «Спортынг». У гэты ж час клюб меў посьпехі й на міжнароднай арэне, калі дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сэзоне 2009—2010 гадоў упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Заняўшы трэцяе месца ў групе, «Брага» перайшла ў Лігу Эўропы, дзе дайшла да фіналу. Клюб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартовага адзеньня «Макрон» і францускай страхавой кампаніяй AXA.

Эмблема «Спортынгу» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце месьціцца Багародзіца й немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зьменены на такі ж але чырвона-белы.

«Брага», абавязана сваёй назьве спартовы клюб лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога яны былі названыя. Раней каманда была вядома як «Арсэнал-ду-Міньню» (парт. Arsenal do Minho) і першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадоў клюб зьмяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзыдэнта клюбу Жузэ Антунэша Гімаранша ў Лёндане і быў заўзятарам ангельскага «Арсэналу». У 1947 годзе клюб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню трапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсэнал ды Брага» (парт. Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі й у канчатковым выніку забясьпечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЭФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў эўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЭФА ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі клюб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнэра Жузэалду Фэрэйры. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму посьпехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Эўропы.

У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацьвёртым месцы. У сэзоне 2006—2007 гадоў галоўным трэнэрам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ у​ Кубку УЭФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэскім «Слованам» зь лікам 4:0, і паразу зь лікам 1:4 у гульні супраць «Марытыму».

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Лукаш Горнічак Edit this on Wikidata 2002
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Гомэс Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Францыі Аб Сыку Ніякатэ Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Партугаліі Аб Леанарду Лелу Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Бразыліі ПА Вітар Карвальлю Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Маўтыньню 1986
9 Сьцяг Марока Нап Амін эль-Уазані Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Уругваю ПА Радрыга Салясар Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Лібану Нап Самі Мэргэг Edit this on Wikidata 2006
12 Сьцяг Партугаліі Бр Т’ягу Са Edit this on Wikidata 1995
14 Сьцяг Швэцыі Аб Густаф Лягерб’ельке Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Партугаліі Аб Паўлу Алівэйра Edit this on Wikidata 1992
17 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Маскарду Edit this on Wikidata (ар. ПСЖ) 2005
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Паў Віктар Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Марыё Дорджэлес Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Партугаліі Нап Рыкарду Орта Edit this on Wikidata (капітан) 1994
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Брайт Ары-Мбі Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Аўстрыі ПА Флёрыян Грыліч 1995
29 Сьцяг Францыі ПА Жан-Батыст Гарбі Edit this on Wikidata 2002
34 Сьцяг Турэччыны ПА Дэмір Эге Тыкназ Edit this on Wikidata 2004
36 Сьцяг Марока Бр Аляа Бэляаруш Edit this on Wikidata 2002
37 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Адрыян-Леон Барышыч Edit this on Wikidata (ар. Базэль) 2001
39 Сьцяг Гішпаніі Нап Фран Навара Edit this on Wikidata 1998
41 Сьцяг Партугаліі ПА Яніс да Роша Edit this on Wikidata 2004
50 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Радрыгіш Edit this on Wikidata 2005
53 Сьцяг Партугаліі Аб Жанаташ Нору Edit this on Wikidata 2005
77 Сьцяг Гішпаніі Нап Габры Мартынэс Edit this on Wikidata 2003
95 Сьцяг Партугаліі Нап Сандру Відыгал Edit this on Wikidata 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]