Перайсьці да зьместу

Брусэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брусэль
Брусэль
Герб Брусэлю Сьцяг Брусэлю
Першыя згадкі: 966
Краіна: Бэльгія
Кіраўнік: Філіп Клоз[d][1]
Плошча: 33 км²
Вышыня: 70 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 148 000 чал.
шчыльнасьць: 4484,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 02
Паштовы індэкс: 1000, 1020, 1040, 1050, 1120, 1130
Геаграфічныя каардынаты: 50°50′48″ пн. ш. 4°21′6″ у. д. / 50.84667° пн. ш. 4.35167° у. д. / 50.84667; 4.35167Каардынаты: 50°50′48″ пн. ш. 4°21′6″ у. д. / 50.84667° пн. ш. 4.35167° у. д. / 50.84667; 4.35167
Брусэль на мапе Бэльгіі
Брусэль
Брусэль
Брусэль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bruxelles.be/

Брусэ́ль (па-нідэрляндзку: Brussel, па-француску: Bruxelles, па-нямецку: Brüssel) — сталіца Бэльгіі й Брусэльскага сталічнага рэгіёну, найбуйнейшая гарадзкая аглямэрацыя краіны. Брусэль зьяўляецца таксама сталіцай Эўрапейскага Зьвязу. Насельніцтва гораду — 140 тысяч жыхароў.

Брусэль: горад і акруга

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад Брусэль вылучаны чырвоным на контурнае мапе акругі

Разам зь іншымі 18 камунамі горад Брусэль утварае Брусэльскі сталічны рэгіён, які, фактычна, тэрытарыяльна зьяўляецца адзіным горадам з насельніцтвам амаль у два мільёны чалавек, хаця насельніцтва камуны Брусэль складае прыкладна 150 тыс. чалавек. Звычайна назва «Брусэль» распаўсюджваецца на ўсю акругу.

Пяцікутнік — гістарычнае ядро Брусэлю (мапа 1837 году

Камуна Брусэлю мае няправільную форму, якая складаецца з трох частак: шырокай паўночнай, вузкай цэнтральнай і вужэйшай паўднёвай. Гістарычнае ядро гораду ўтварае пяцікутнік бульвараў, якія разьмяшчаюцца на месцы былых абарончых збудаваньняў.

Брусэль стаіць на рацэ Сэна, аднак у межах гораду яна амаль нябачная, бо была перакрытая бэльгійскімі інжынерамі пад кіраўніцтвам Анры Мо (Мішэль Анры Жазэф Мо) падчас урбанізацыі другой паловы XIX ст.

Клімат Брусэлю — лагодна марскі. Марскія паветраныя масы, якія ўтвараюцца над Паўночным морам, якое знаходзіцца непадалёк, абумоўліваюць невялікія амплітуды сутачнае і гадавой тэмператураў і высокую адносную вільготнасьць паветра. Найсьпякотнейшымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 17,0 °C, найхаладнейшым — студзень з сярэднім мінімумам у 2,5 °C. Колькасьць гадзінаў сонечнага зьзяньня на год - 1585.

Назва гораду паходзіць ад словаў bruoc (старанід., «балота») і sella (старанід., «паселішча») і літаральна абазначае «паселішча на балоце».

Паводле легенды Брусэль быў заснаваны ў VI ст. сьвятым Горыкам (ці Сэн-Жэры). Аднак першыя згадкі пра паселішча Bruocsella сустракаюцца толькі ў 996 годзе ў грамаце Атона Вялікага. З 977 па 979 годы Карл Ніжнелатарынгскі пабудаваў фартэцыю і капліцу на высьпе на рацэ Сэне, што стала першым крокам у разьвіцьці гораду. Сабор быў пабудаваны ў гонар сьвятой Гудулы, заступніцы Бэльгіі. У XI ст. былі збудаваныя першыя гарадзкія муры.

У 1430 годзе герцаг Бургундзкі Філіп III Добры атрымаў у спадчыну герцагства Брабант і зрабіў Брусэль сталіцай Бургундыі. У гэты час ідзе будаўніцтва ратушы й першых будынкаў на цэнтральнай плошчы гораду Гранд-пляс (Гротэ маркт). Адбываецца росквіт эканомікі, мастацтва (скультары, дываноўшчыкі і ювэліры селяцца ў городзе).

Геркулес Сэгерс. Від Брусэлю, 1625

У 1477 годзе ўнучка Філіпа Добрага, Марыя Бургундзкая, узяла шлюб з будучым імпэратарам Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Максыміліянам I, дзякуючы чаму Брабант пераходзіць пад кіраўніцтва Габсбургаў. Іхняя дачка Маргарыта Аўстрыйская часова пераносіць рэзыдэнцыю да Мэхелену, але пасьля 1531 году Брусэль зноўку становіцца сталіцай Бургундыі. Пасьля сьмерці Карла V у час кіраўніцтва ягонага сына Філіпа II большая частка сучаснае Бэльгіі становіцца часткаю Паўднёвых Нідэрляндаў. Пры Філіпе адбываюцца паўстаньні супраць гішпанскіх кіраўнікоў. Намесьнік гішпанскага караля Фэрнанда Альварэс дэ Таледа жорстка прасьледаваў пратэстантаў. Рэпрэсіі спрычынілі масавы пераезд інтэлектуальнае эліты гораду, што ў сваю чаргу прывяло да эканамічнага заняпаду Брусэлю.

Паводле Вэстфальскага міру, які паклаў канец вайне ў 1648 годзе, паўночная частка Нідэрляндаў была прызнаная незалежнай, у той час як паўднёвая частка разам з Брусэлем засталася пад кіраўніцтвам гішпанцаў. У другой палове XVII стагодзьдзя пры Людовіку XIV Францыя спрабуе заняць пануючае становішча ў Эўропе. Францускія войскі заваёвываюць графства Эно й Заходнюю Фляндрыю.

У 1695 годзе брусэльскі Гранд пляс на працягу трох дзён быў абстраляны з артылерыйскіх гармат і быў амаль зруйнаваны. Паводле Рэйсвэйкскага міру ад 1697 году французы мусілі пакінуць бэльгійскія тэрыторыі. У ходзе Вайны за гішпанскую спадчыну (1701—1714) панаваньне над Паўднёвымі Нідэрляндамі (ў тым ліку і над Брусэлем) перанялі прадстаўнікі Габсбургаў з Аўстрыі.

Гарадзкі грамадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Stromae — сьпявак бэльгійска-руандзкага паходжаньня

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брусэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Philippe Close a prêté serment pour devenir bourgmestre de BruxellesLe Soir, 2017.