Віктар Цыганкоў
| Віктар Цыганкоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 лістапада 1997[1][2] (28 гадоў)
| |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Жырона | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2023 | Дынама Кіеў | 156 (77) |
| 2023— | Жырона | 83 (15) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Украіна (да 16)[d] | 4 (2) |
| 2012—2014 | Украіна (да 17)[d] | 20 (8) |
| 2014—2016 | Украіна (да 19)[d] | 10 (1) |
| 2016— | Украіна | 61 (13) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Віктар Цыганкоў (па-ўкраінску: Віктор Циганков; нар. 15 лістапада 1997 году) — украінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Жырона» і нацыянальнай зборнай Украіны. Нарадзіўся ў Ізраілі, але яшчэ маладым хлопцам пераехаў ва Ўкраіну.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цыганкоў ёсьць выхаванцам сыстэмы акадэміяў віньніцкай «Нівы» і кіеўскага «Дынама». Ягоным першым трэнэрам быў Мікалай Загаруйка. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у складзе «Дынама» 14 жніўня 2016 году ў матчы супраць «Сталі». У сэзоне 2018—2019 гадоў Цыганкоў тройчы прызнаваўся гульцом месяца ва ўкраінскім першынстве, то бок у сакавіку 2018 году[3], сьнежні 2018 году[4] і красавіку 2019 году[5]. 17 студзеня 2023 году Цыганкоў прыяднаўся да гішпанскага клюбу «Жырона», склаўшы дамову з гішпанскім клюбам да чэрвеня 2027 году. Яе паведамлялася, угода каштавала жыронцам 5 мільёнаў эўра з умовай што 50% наступнага трансфэру адыйдзе на карысьць кіеўскага «Дынама»[6][7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Украіны ў кастрычніку 2016 году да адборачных матчаў супраць зборных Турэччыны і Косава. Аднак на полі гулец не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы толькі 12 лістапада таго ж году, зьявіўшыся на 83-й хвіліне матчу супраць зборнай Фінляндыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама»:
- Чэмпіён Украіны: 2021
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2018, 2019, 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Viktor Tsygankov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Viktor Tsygankov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Віктор Циганков — найкращий гравець місяця Чемпіонату УПЛ!.. УПЛ.
- ↑ «Віктор Циганков — найкращий гравець Чемпіонату УПЛ у грудні!». УПЛ.
- ↑ «Віктор Циганков — найкращий гравець квітня в Чемпіонаті УПЛ!». УПЛ.
- ↑ «Viktor Tsygankov, nou jugador del Girona». Girona FC.
- ↑ «Oficial: Viktor Tsygankov firma hasta 2027». Diario AS