Андрэа Бэлёцьці
| Андрэа Бэлёцьці | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сьнежня 1993 (32 гады)
| |
| Рост | 181 см[1] | |
| Вага | 72 кг[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Модэна[d] | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2014 | Альбіналефэ[d] | 37 (14) |
| 2013—2015 | Палерма | 62 (16) |
| 2015—2022 | Тарына | 232 (100) |
| 2022—2024 | Рома | 45 (3) |
| 2024 | → Фіярэнтына | 15 (3) |
| 2024—2025 | Кома | 18 (2) |
| 2025—2026 | Кальяры | 8 (2) |
| 2025 | → Бэнфіка | 14 (3) |
| 2026— | Модэна[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Італія (да 19)[d] | 6 (2) |
| 2012—2013 | Італія (да 20)[d] | 9 (4) |
| 2013—2015 | Італія (да 21)[d] | 18 (9) |
| 2016—2022 | Італія | 44 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэ́а Бэлё́цьці (па-італьянску: Andrea Belotti; нар. 20 сьнежня 1993 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Модэна» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля няўдалага прагляду ў акадэміі «Аталянты»[2] далучыўся да клюбу «Альбіналефэ», у які прайшоў моладзевую сыстэму. Дэбютаваў за першую каманду ў сэзоне 2011—2012 гадоў, калі правёў восем матчаў у Сэрыі B і забіў два галы. У сэзоне 2012—2013 гадоў Бэлёцьці дамогся сталага месца ў асноўным складзе, заявіўшыся на поле 31 матчы і забіўшы 12 галоў.
2 верасьня 2013 году гулец быў аддадзены ў арэнду ў клюбе «Палерма» Сэрыі В, сума дамовы склала 500 тысяч эўра з умовай выкупу ў 2,5 млн эўра[3]. За сыцылійцаў дэбютаваў 24 верасьня 2013 году, зьявіўшыся на замену Давідэ Дзі Джэнара, у гульні супраць «Бары» і зарабіў асыстэнцкі бал, дапамогшы Кайлу Лафэрці забіць адзіны гол клюбу, але «Палерма» трывала паразу зь лікам 1:2. Першы гол у табары «Палерма» забіў 5 кастрычніка ў матчы супраць «Брэшыі». Паводле вынікаў сэзону яшчэ 3 траўня 2014 году клюб атрымаў падвышэньне ў Сэрыю А пасьля перамогі зь лікам 1:0 у гасьцёх над «Наварай». Сам Бэлёцьці скончыў сэзон, забіўшы 10 галоў у лізе. 18 чэрвеня 2014 году «Палерма» скарыстаўся правам выкупіць палову кантракта ў быць у суўладаньні[4]. Нападнік дэбютаваў у Сэрыі А 31 жніўня 2014 году ва ўзросьце 20 гадоў, замяніўшы Паўлё Дыбалю у нічыйным хатнім матчы супраць «Сампдорыі» зь лікам 1:1[5]. 12 верасьня «Палерма» абвесьціў, што клюб выкупіў астатнюю частку ягонага кантракта. 24 верасьня адзначыўся дублем упершыню ў сваёй кар’еры ў Сэрыі А ў матчы супраць «Напалі», які скончыўся зь лікам 3:3. За ўвесь сэзон Бэлёцьці згуляў у 38 гульнях, у асноўным выходзячы на замены, у якіх забіў шэсьць мячоў.
18 жніўня 2015 году афіцыйна далучыўся да табару «Тарына». Гэтая ўгода каштавала турынцам 7,5 млн эўра[6]. Свой першы гол забіў за «Тарына» ў пераможным матчы супраць «Балёньні», які скончыўся зь лікам 2:0. 16 студзеня 2016 году Бэлёцьці адзнычыўся дублем у браму над «Фразынонэ», зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу зь лікам 4:2[7]. Сэзон скончыў з 12 галамі на сваім рахунку, стаўшы сталым гульцом асноўнага складу. Новы сэзон распачаў голам у браму «Міляну» на Сан-Сыра, а ў наступнай сустрэчы адзначыўся хет-трэкам у браму «Балёньні» (5:1)[8]. 4 сьнежня падоўжыў кантракт з «Тарына» да 2021 году[9], які прадугледжваў куплю гульца за 100 млн эўра толькі замежным клюбам. 5 сакавіка 2017 году нападнік упершыню зьявіўся ў складзе клюбу з капітанскай повязьзю ў матчы супраць «Палерма», у якім забіў самы хуткі хет-трык у Сэрыі А з 30 студзеня 2000 году, за 7 хвілін 15 сэкундаў, перасягнуўшы папярэдні рэкорд, які належаў украінцу Андрэю Шаўчэнку[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэлёцьці яшчэ зь юнацтва прыцягваўся да складу зборнай Італіі розных узростаў. 27 жніўня 2016 году Бэлёцьці ўпершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі Джанам П’ерам Вэнтурам на таварыскі матч супраць зборнай Францыі 1 верасьня і на матч кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2018 году 5 верасьня супраць зборнай Ізраілю[11]. Першы свой гол нападнік забіў 9 кастрычніка ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, дапамогшы выгуляць зборную Македоніі ў гасьцёх зь лікам 3:2[12]. У чэрвені 2021 году ён быў улучаны ў склад Італіі на чэмпіянат Эўропы 2020 году трэнэрам зборнай Рабэрта Манчыні[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://torinofc.it/prima-squadra/2018-2019/Attaccanti/belotti-andrea
- ↑ «Belotti: „Io scartato dall’Atalanta, poi..“». Mediagol.
- ↑ «Presi Belotti e verre viviano in prestito all'Arsenal». Palermocalcio.
- ↑ «Il Palermo Calcio riscatta la compartecipazione di Andrea Belotti». Albinoleffe.
- ↑ «U.S. Città di Palermo». Palermocalcio.
- ↑ «Torino, preso Belotti dal Palermo: ha firmato, costera 7,5 milioni». La Gazzetta Dello Sport
- ↑ «A Immobile bastano 9 minuti Il Toro va: che coppia con Belotti». Archiviostorico.
- ↑ «Torino 5-1 Bologna». ESPN FC.
- ↑ «Belotti rinnova sino al 2021». Torino FC.
- ↑ «Belotti's star continues to rise with eight-minute hat-trick». SBS.
- ↑ «Italy: Ventura calls new faces». Football Italia.
- ↑ «Belotti: 'Great Italy courage'». Football Italia.
- ↑ «Mancini names uncapped striker Raspadori in final Italy Euro 2020 squad». Reuters.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт.
- Старонка на Soccerway. (анг.)
- Старонка на Transfermarkt. (анг.)
- Нарадзіліся 20 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Асобы правінцыі Бэргама
- Футбалісты клюбу «Модэна»
- Футбалісты клюбу «Палерма»
- Футбалісты клюбу «Тарына» Турын
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Кома»
- Футбалісты клюбу «Кальяры»
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты