Перайсьці да зьместу

Букаё Сака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Букаё Сака
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 верасьня 2001(2001-09-05)[1] (24 гады)
Рост 178 см[2]
Пазыцыя вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Лёндан
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018— Арсэнал Лёндан 222 (59)
Зборныя
2016—2017 Ангельшчына (да 16)[d] 6 (1)
2017—2018 Ангельшчына (да 17)[d] 9 (1)
2018 Ангельшчына (да 18)[d] 5 (1)
2018—2019 Ангельшчына (да 19)[d] 10 (4)
2020 Ангельшчына (да 21)[d] 1 (0)
2020— Ангельшчына 48 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Букаё Сака (па-ангельску: Bukayo Saka; нар. 5 верасьня 2001 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Акрамя пазыцыі ў паўабароне здольны згуляць ўінгера і абаронцы. Вылучаецца нападніцкімі здольнасьцямі і творчасьцю, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых маладых футбалістаў у сьвеце[3][4][5]. Паходзіць зь нігерыйскай сям’і.

Сака рыхтаваўся быў у моладзевай акадэміі «Ўотфард»[6], першы чым далучыўся да акадэміі «Арсэналу». На сваё 17-годзьдзе склаў прафэсійны кантракт з клюбам, далучыўшыся да каманды клюбу да 23 гадоў. У асноўнай дружыне клюбу дэбютаваў 29 лістапада 2018 году ў матчы Лігі Эўропы супраць украінскага клюбу «Ворскла», калі зьявіўся на пляцоўцы на 69-й хвіліне сустрэчы. 13 сьнежня згуляў у тым жы турніры ўжо супраць азэрбайджанскага «Карабаху». У матчы Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 студзеня 2019 году ў матчы супраць «Фулгэму», замяніўшы Алекса Івобі на 83-й хвіліне[7]. Футбаліст, такім чынам, стаўся першым гульцом XXI стагодзьдзя ў матчах галоўнага ангельскага першынства. Стабільна пачаў прыцягвацца да матчаў «кананіраў» з сэзону 2019—2020 гадоў. У ліпені 2020 году паўабаронца склаў новую доўгатэрміновую дамову з клюбам. 4 кастрычніка 2020 году адзначыўся голам у матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд» на Эмірэйтс, дзякуючы чаму лёнданцы здабылі перамогу зь лікам 2:1[8]. 26 сьнежня ўлучыў мяч у браму «Чэлсі» ў пераможнай гульні на хатняй арэне зь лікам 3:1. У сьнежні і студзені спартовец стаў найлепшым футбалістам клюбу. Сэзон 2021—2022 гадоў стаў вельмі пасьпяховым для футбаліста, бо ён забіў 11 галоў у 38 матчах Прэм’ер-лігі.

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]