Томаш Вацлік
| Томаш Вацлік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 сакавіка 1989[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2010 | Віткавіцы[d] | 19 (0) |
| 2010—2012 | Вікторыя Жыжкаў[d] | 40 (0) |
| 2012—2014 | Спарта Прага | 71 (0) |
| 2014—2018 | Базэль | 132 (0) |
| 2018—2021 | Сэвільля | 71 (0) |
| 2021—2023 | Алімпіякос Пірэй | 37 (0) |
| 2023 | Гадэрсьфілд Таўн | 13 (0) |
| 2023—2024 | Нью-Інглэнд Рэвалюшн | 0 (0) |
| 2024 | Альбасэтэ | 12 (0) |
| 2025 | Баавішта | 12 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Чэхія (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2009 | Чэхія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2009—2011 | Чэхія (да 21)[d] | 17 (0) |
| 2012— | Чэхія | 54 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Томаш Ва́цлік (па-чэску: Tomáš Vaclík; нар. 29 сакавіка 1989 году) — чэскі футбаліст, брамнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі. Удзельнік некалькіх чэмпіянатаў Эўропы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’еру пачынаў у «Віткавіцы», але потым перайшоў у склад жыжкаўскай «Вікторыі», зь якой у першым жа сэзоне дамогся падвышэньня да Першай лігі. У ліпені 2011 году Вацлік падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Дэ Граафсхап»[4], аднак, як стала вядома, гулец ня здолеў прайсьці мэдычны агляд у Нідэрляндах і таму вярнуўся ў Прагу[5]. Працягваючы выступаць за «Вікторыю» ў Першай лізе, быў заўважаны праскай «Спартай», да табару якой далучыўся ў студзені 2012 году за 8,25 млн чэскіх кронаў.
У траўні 2014 году Вацлік падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базэлем» з швайцарскай Супэрлігі[6]. Дэбют у першай камандзе адбыўся 19 ліпеня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць «Аараў», які скончыўся зь лікам 2:1[7]. Чэх стаў асноўным брамнікам клюбу, правёўшы ў складзе швайцарцаў шэраг удалых сэзонаў. 9 ліпеня 2018 году Вацлік падпісаў кантракт з клюбам «Сэвільля» з гішпанскай Ля Лігі[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працягвацца да складу нацыянальнай зборнай Чэхіі пачаў у 2011 годзе, аднак, спачатку быў толькі трэцім брамнікам краіны. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2012 году ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Славаччыны, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць чэхаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2017
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Tomás Vaclík // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Tomáš Vaclík // FBref (анг.)
- ^ «Žižkovský brankář Vaclík přestupuje do nizozemského Graafschapu». iDNES.cz.
- ^ «Gólman Vaclík neprošel zdravotními testy, do Graafschapu nepřestupuje». iDNES.cz.
- ^ «Sparta Prague goalkeeper Vaclik moves to Basel». The Kansas City Star.
- ^ «Gelungene Premiere auf dem Brügglifeld». FC Basel 1893.
- ^ «Bude to jako Liga mistrů každý týden, vyhlíží Vaclík španělské angažmá». Sport.cz.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Чэхіі
- Футбалісты клюбу «Спарта» Прага
- Футбалісты клюбу «Базэль»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Гадэрсьфілд Таўн»
- Футбалісты клюбу «Нью-Інглэнд Рэвалюшн» Фоксбара
- Футбалісты клюбу «Альбасэтэ»
- Футбалісты клюбу «Баавішта» Порту
- Футбалісты зборнай Чэхіі
- Чэскія футбалісты