Перайсьці да зьместу

Нант (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нант
Поўная назва Football Club de Nantes
Заснаваны 1943
Горад Нант, Францыя
Стадыён Бажуар
Умяшчальнасьць: 38 285
КіраўнікВальдэмар Кіта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Нант» (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.

«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клюб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».

У 1943 годзе ў Нанце існавала пяць футбольных клюбаў, «Сэн-П’ер», «Стад Нант», «Батыньнёль», «Нантэз» і «Мэлінэ». Тым ня менш, мінавіта мэнэджар клюбу «Мэлінэ», Марсэль Сапэ, зразумеў, што Нант можа мець больш шанцаў да спартовых посьпехаў, калі ўсе пяць клюбаў будуць аб’яднаны ў адзіны клюб. Пасьля зьліцьця ўсіх пяці камандаў Сапэ сказаў, што на сёньня клюб ёсьць маленькай камандай, але якая неўзабаве стане вялікай, калі ўсе хто датычны клюбу будуць працаваць разам. Зялёныя й жоўтыя колеры клюбу былі абраны са спасылкай на гоначную каманду Жана Ле Гію, які быў адным з заснавальнікаў клюбу.

Пасьля першага сэзону, Сапэ разам зь іншымі чальцамі клюбу зьехаў у Парыж, дзе існавала вялікая колькасьць маладых футбалістаў, якія жадалі зьехаць у правінцыю, каб пазьбегнуць дэпартацыю ў Нямеччыну дзеля ўдзелу ў прымусовых працоўных групоўках. Тутака Марсэль знайшоў прафэсійнага трэнэра, а таксама некалькіх гульцоў, пасьля чаго Сапэ атрымаў пасаду старшыні клюбу ў 1944 годзе. Пасьля некаторых посьпехаў каманды, ейнага добрага фінансаваньня й таму, што Сап быў сябрам Габрыеля Ано, клюб быў прыняты да ўдзелу ў групу ўпаўнаважаных клюбаў (франц. Groupement des clubs autorisés), якая сталася папярэднікам Лігі прафэсійнага футболу (франц. Ligue de Football Professionnel), а пасьля стала прафэсійнай камандай, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1945 году.

Першы свой матч як прафэсійны клюб «Нант» правёў супраць клюбу «Сэркль Атлетык Пары», які адбыўся на стадыёне «Алімпік дэ Калёмб» і скончыўся перамогай клюбу з поўначы краіны зь лікам 2:0. Першую хатнюю гульню клюб пачаў з паразы з такім жа лікам ад «Труа». Клюб фінішаваў пятым у канцы першага сэзону, пасьля чаго галоўны трэнэр Эмэ Нюік пакінуў клюб пасьля спрэчкі, а яго зьмяніў Антуан Рааб які ўзяў на сябе ролю гуляючага трэнэру. Пасьля перамогаў у 16 матчах запар, «Нант» атрымаў збуральную паразу дт лікам 9:0 ад «Сашо». У 1963 годзе гарадзкі савет вырашыў накіраваць значныя субсідыі ў клюб, каб дапамагчы яму прасунуцца ў наступны дывізіён.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Антоні Лопіш 1990
3 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Каза Edit this on Wikidata (ар. Вольфсбург) 1999
5 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Кван Хек-Гю Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Нігерыі Аб Чыдозі Авазым Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Хон Хён-Сок Edit this on Wikidata (ар. Майнц) 1999
8 Сьцяг Францыі ПА Жаан Лепэно Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Францыі Нап Матыс Аблен Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Гвінэі Нап Эрба Гірасі Edit this on Wikidata 2006
13 Сьцяг Францыі ПА Франсіс Каклен Edit this on Wikidata 1991
14 Сьцяг Малі Нап Амадзі Камара Edit this on Wikidata (ар. Штурм) 2005
15 Сьцяг Швэцыі Нап Майкель Лягда Edit this on Wikidata (ар. АЗ) 2002
17 Сьцяг Францыі ПА Дэмэн Асумані Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Францыі Аб Фаб’ен Сэнтонс Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Марока Нап Юсэф Эль-Арабі Edit this on Wikidata 1987
23 Сьцяг краіны або тэрыторыі Нап Адэль Магамуд Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Сэрбіі Аб Ураш Радакавіч Edit this on Wikidata 1994
30 Сьцяг Швэцыі Бр Патрык Карльгрэн Edit this on Wikidata 1992
31 Сьцяг Эгіпту Нап Мастафа Магамэд Edit this on Wikidata 1997
50 Сьцяг Францыі Бр Алексіс Мірбаш Edit this on Wikidata 2005
52 Сьцяг Францыі ПА Бамэд Д’ёф Edit this on Wikidata 2006
66 Сьцяг Францыі ПА Люі Леру Edit this on Wikidata 2006
72 Сьцяг Францыі Аб Сэку Дукурэ Edit this on Wikidata 2005
78 Сьцяг Францыі Аб Тылель Таці Edit this on Wikidata 2008
80 Сьцяг Францыі ПА Жуніёр Мванга Edit this on Wikidata (ар. Страсбург) 2003
90 Сьцяг Францыі Нап Ясін Бэнатаб Edit this on Wikidata 2002
98 Сьцяг Францыі Аб Кельвін Аду Edit this on Wikidata 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]