Сылькебарг (футбольны клюб)
Сылькебарг | |
![]() | |
Поўная назва | Silkeborg Idraetsforening |
---|---|
Заснаваны | 1917 |
Горад | Сылькебарг, Данія |
Стадыён | Сылькебарг Умяшчальнасьць: 10 000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 6 месца |
![]() silkeborgif.com (дацк.) |
«Сы́лькебарг» (па-дацку: Silkeborg) — дацкі футбольны клюб з гораду Сылькебаргу. Заснаваны ў 1917 годзе. Чэмпіён Даніі (1994) і двухразовы ўладальнік Кубка Даніі (2001, 2024).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1917 годзе футбольная каманда клюбу гуляла ў найвышэйшых дывізіёнах Ютляндыі, пакуль ненадоўга вылецела ў трэці дывізіён у 1962 годзе. Аднак у 1966 годзе клюб прабіўся ў другі дывізіён чэмпіянату Даніі. У 1982 годзе каманда зрабіла рашучы крок да вяртаньня ў найвышэйшы футбольны дывізіён чэмпіянату краіны, калі была створана кампанія «SIF Fodbold Support A/S», якая пачала адказваць за разьвіцьцё прафэсійнага футболу у Сылькебаргу. У выніку ў 1987 годзе клюб вярнуўся ў элітны дывізіён чэмпіянату краіны. Такое павышэньне клюбу настолькі зьдзівіла футбольных заўзятараў і, у прыватнасьці, журналістаў газэты Politiken, што яны напісалі, што будзе велізарным дасягненьнем нават тое, калі «Сылькебарг» здабудзе нават кутні. Тым ня менш, у трэцім матчы сэзону ў чэмпіянаце краіны «Сылькебарг» на сваёй пляцоўцы перамог наймацнейшы на той час футбольны клюб Даніі «Брэнбю» зь лікам 1:0.
9 траўня 2024 года клюб здабыў свой другі Кубак Даніі, раней маючы перамогу ў гэтым турніры ў 2001 годзе. У фінальным матчы Олівэр Сонэ правёў адзіны гол у браму «Оргусу» на стадыёне Паркен у Капэнгагене[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/silkeborg-if/mitarbeiterhistorie/verein/1177
- ^ Mignon, Jacob (9.05.2024). «Kæmpe rød jubel i Parken: Silkeborg vinder pokalfinalen». DR.