Стэфан эль-Шаараві
| Стэфан эль-Шаараві | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 кастрычніка 1992[1][2] (33 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | вінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рома | |
| Нумар | 92 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2011 | Джэноа | 3 (0) |
| 2010—2011 | → Падава[d] | 29 (9) |
| 2011—2016 | Мілян | 83 (21) |
| 2015—2016 | → Манака | 15 (0) |
| 2016 | → Рома | 16 (8) |
| 2016—2019 | Рома | 93 (26) |
| 2019—2020 | Шанхай Шэньхуа[d] | 16 (1) |
| 2021— | Рома | 143 (17) |
| Зборныя | ||
| 2008 | Італія (да 16)[d] | 8 (4) |
| 2008—2009 | Італія (да 17)[d] | 15 (2) |
| 2010 | Італія (да 18)[d] | 3 (1) |
| 2010 | Італія (да 19)[d] | 5 (1) |
| 2011—2012 | Італія (да 21)[d] | 5 (3) |
| 2012— | Італія | 32 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Стэфан Карым эль-Шаараві (па-італьянску: Stephan Kareem El Shaarawy; нар. 27 кастрычніка 1992 году, Савона, Італія) — італьянскі футбаліст эгіпецкага паходжаньня, нападнік клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эль-Шаараві пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клюбу «Джэноа» ва ўзросьце чатырнаццаці гадоў[3]. 21 сьнежня 2008 году, калі яму было 16 гадоў і 55 дзён, ён дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы дзесяць хвілінаў у выязным матчы супраць «К’ева», стаўшы чацьвертым самым маладым гульцом у гісторыі Сэрыі А[4].
25 чэрвеня 2011 году эль-Шаараві падпісаў кантракт з клюбам «Мілян»[5]. 18 верасьня 2011 году Стэфан дэбютаваў у новай камандзе ў матчы супраць «Напалі», дзе мілянцы трывалі паразу зь лікам 3:1[6]. Праз тры дні, выйшаўшы на замену Алешандрэ Пату, эль-Шаараві забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Удынэзэ»[7]. Пасьля сыходу з клюбу Златана Ібрагімавіча Стэфан стаў сапраўдным лідэрам каманды.
Міжнародныя выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 жніўня 2012 году Стэфан дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шанхай Шэньхуа»:
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2019
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Stephan El Shaarawy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Stephan El Shaarawy // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ The Little Pharoah with a big reputation. Yahoo! Sports.
- ↑ Olivera lancia il Genoa Il Chievo sprofonda. La Gazzetta dello Sport.
- ↑ Stephen El Shaarawy completes AC Milan transfer. Goal.com.
- ↑ El Shaarawy: I had a great first season at AC Milan. Goal.com
- ↑ Udinese vs AC Milan Report. Goal.com.
- ↑ England 2–1 Italy. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Міляну»
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка(недаступная спасылка) на FIFA
Рома — цяперашні склад |
|---|
|
2 Рэнч · 3 Анхэліньнё · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 8 Эль-Айнаўі · 9 Доўбік · 11 Фэрг’юсан · 12 Цымікас · 14 Мален · 17 Канэ · 18 Саўле · 19 Чэлік · 20 Вэнтурына · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 24 Зюлкоўскі · 43 Франса · 61 Пізыльлі · 78 Ваз · 87 Гілярдзі · 91 Жалезны · 92 Эль-Шаараві · 95 Гальіні · 97 Сарагоса · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Гаспэрыні |