Перайсьці да зьместу

Фэеноорд Ратэрдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэеноорд
Поўная назва Feyenoord Rotterdam
Заснаваны 19 ліпеня 1908
Горад Ратэрдам, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Кёйп
Умяшчальнасьць: 51 177
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2024—2025 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
feyenoord.com (анг.)
feyenoord.com/nl (нід.)

«Фэеноорд» (па-нідэрляндзку: Feyenoord) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ратэрдаму. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клюб зьмяніў сваю назву на сучасную й пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 14-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў, 4-разовы ўладальнік Супэркубка Нідэрляндаў.

«Фэеноорд» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у Нідэрляндах. Клюб таксама зьяўляецца ўладальнікам Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЭФА (1974, 2002) й аднага Міжкантынэнтальнага кубку (1970). «Фэеноорд» гістарычна зьяўляецца адным з трох дамінуючых клюбаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клюбы зьяўляюцца адзінымі клюбамі, якія правялі ўсе сэзоны Эрэдывізіі з моманту ейнага стварэньня ў 1952 годзе.

Клюб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш пасьпяховы пэрыяд клюбу ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клюб да шасьці чэмпіёнскіх тытулаў, двух эўрапейскіх трафэяў, Міжкантынэнтальнага кубку і, тым самым стаўшы першым нідэрляндзкім клюбам, які атрымаў перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынэнтальным кубку. «Фэеноорд» мае даўняе супрацьстаяньне з «Аяксам», як сутыкненьне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрляндах. Іхнае дэрбі мае назоў Дэ Клясыкер (па-нідэрляндзку: De Klassieker).

Футбольны клюб «Вільгэльміна» быў заснаваны ў пабе «Дэ Вэрээнігінг» 19 ліпеня 1908 году[2]. Клюб пачаў гуляць у чырвоных кашулях зь сінімі рукавамі й белых майтках[2]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клюбе прайшоў шэраг зьмяненьняў у назове каманды й колерах, гэтак у 1909 годзе клюб стаў называцца «Гілесьлёйзэ»[3], а потым зьмяніў назоў на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клюб быў перайменаваны ў «Фэеноорд», у гонар раёну гораду, у якім была заснавана каманда[4]. Адразу з назовам былі зьменены й колеры клюбу, то бок каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клюбе й на сёньня. У 1917 годзе «Фэеноорд» выйшаў у нідэрляндзкую найвышэйшую лігу й пераехаў на новы стадыён «Кромэ Зандвэг»[4].

Пасьля шаснаццаці гадоў пасьля стварэньня клюбу й усяго толькі праз тры гады пасьля пачатку выступаў ў найвышэйшым дывізіёне «Фэеноорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[4]. Наступным посьпехам клюбу сталася другая перамога ў 1928 годзе. «Фэеноорд» атрымаў свой ​​першы Кубак Нідэрляндаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клюбу «Эксэльсіёр»[5]. Клюб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе й у 1936 годзе ў чэмпіянаце.

Дзякуючы выдатным выступам клюбу гульні з удзелам клюбу пачалі прыцягваць большую колькасьць заўзятараў на сваім стадыёне «Кромэ Зандвэг», таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клюбу вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клюб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусьветнай вайны клюб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сэзоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадох[6].

Падчас Другой сусьветнай вайны «Фэеноорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ратэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі «Дэ Кёйп»[6].

Супрацьстаяньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Амстэрдамскі «Аякс» зьяўляецца галоўным сапернікам «Фэеноорду»[7]. Два клюбы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяньня, а матчы паміж двума клюбамі называюць Дэ Клясыкер (па-нідэрляндзку: De Klassieker). Саперніцтва спалучае ў сябе ня толькі супрацьстаяньне двух камандаў, але й канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ратэрдамам, два месты, якія маюць свае культурныя традыцыі[8]. Сустрэча паміж гэтымі дзьвюмя камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сэзоне[8].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Барт Ньіюкооп Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Томас Бээлен Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Японіі Аб Цуёсі Ватанабэ Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Гэйс Смаль Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Хван Ін Бом Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Модэр Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэрэмі Сэнт-Юстэ Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Японіі Нап Аясэ Уэда Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Лючана Валентэ Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Партугаліі Нап Гансалу Боржыс Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Нямеччыны Бр Стывэн Бэнда Edit this on Wikidata (ар. Фулгэм) 1998
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Сэм Стээйн Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Аўстраліі Аб Джордан Бос Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Славаччыны Нап Лео Саўэр Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Даніі Нап Каспэр Тэнгстэт Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Аўстрыі Аб Гернат Траўнэр Edit this on Wikidata 1992
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рагім Стэрлінг 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Матс Дээйль Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Анэль Агмэдгоджыч Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Нямеччыны Бр Тыман Вэленройтэр Edit this on Wikidata (капітан) 1995
23 Сьцяг Альжыру Нап Аніс Гадж Муса Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Тэйс Кааээйвэльд Edit this on Wikidata 2007
25 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Шайла ’т Занд Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джывайра Рыд Edit this on Wikidata 2006
27 Сьцяг Малі Нап Гаўсу Дыяра Edit this on Wikidata 2002
28 Сьцяг Марока ПА Усама Таргалін Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Швайцарыі Аб Джордан Лятомба Edit this on Wikidata 1998
31 Сьцяг Швэцыі Аб Малькальм Енг Edit this on Wikidata (ар. Рэймс) 2005
32 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Аймэн Сьліці Edit this on Wikidata 2006
37 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ману Бэргер Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Бэльгіі Бр Ліям Босін Edit this on Wikidata 1996
44 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Тобіяс ван дэн Эльсгаўт Edit this on Wikidata 2007
49 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Шакіл ван Пэрсі Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]