Перайсьці да зьместу

Рэн (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэн
Населены пункт
Сьцяг Герб
Дэвіз Vivre en intelligence
Краіна Францыя
Рэгіён Брэтань
Дэпартамэнт Іль і Вілен
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Rennes[d] Наталі Аперэ[d]
Геаграфія
Плошча
  • 50,39 км²[1]
Вышыня НУМ 46 м[2]
Каардынаты 48°07′ пн. ш. 1°41′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Rennais і Rennaise
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 35000[4], 35200[4] і 35700[4]
Сайт metropole.rennes.fr (фр.)
Рэн на мапе Францыі
Рэн
Рэн
Рэн

Рэн (па-француску: Rennes, па-брэтонску: Roazhon) — горад на паўночным захадзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Іль і Вілен і рэгіёну Брэтань. Насельніцтва складае 225 081 чалавек (на 2021 год).

Назва гораду дало кельцкае племя рэдонаў, якое жыло тут у старажытнасьці. Сталіца рэдонаў, якая дала пачатак Рэну, стаяла на скрыжаваньні асноўных шляхоў вобласьці Арморыка. Рэнская эпархія вядзе адлік сваёй гісторыі з IV стагодзьдзя. У Сярэднявеччы графы Рэна аспрэчвалі ў графаў Нанту вяршэнства ў Брэтані. Суперніцтва паміж Нантам і Рэнам працягвалася й пасьля далучэння Брэтані да Францыі ў пачатку XVI стагодзьдзя.

Сярэднявечны Рэн быў зьнішчаны вялікім пажарам 1720 году, аднак ацалеў Палац парлямэнту Брэтані з пышна дэкараванай галоўнай заляй. Цэнтар гораду, зноўку быў выбудаваны ў XVIII стагодзьдзі, можа служыць прыкладам горадабудаўнічай палітыкі клясыцызму з шырокімі вуліцамі, разьмешчанымі пэрпэндыкулярна адзін да аднаго. Парадную забудову часоў Людовіка XV ўяўляе гарадзкая ратуша. Тады ж была каналізавана рака Вілен.

Падчас Францускай рэвалюцыі горад служыў пляцдармам для падаўленьня вандэйскіх паўстанцаў. У гады Другой сусьветнай вайны Рэн моцна пацярпеў ад бамбаваньняў як немцаў, гэтак і хаўрусьніцкіх войскаў: загінулі тысячы мяшчанаў, былі разбураны многія старадаўнія будынкі, у тым ліку гарадзкі музэй.

Традыцыйна ў Рэне былі прадпрыемствы машынабудаваньня, разьвіты ганчарная, мэблевая й гарбарная вытворчасьці, быў разьвіты гандаль жывёлай, птушкай, хлебам, мёдам, воскам і лесам. Зараз у Рэне маюцца прадпрыемствы такіх кампаніяў, як то Citroën і France Telecom.

У горадзе базуецца футбольны клюб «Рэн».

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]