Перайсьці да зьместу

Флёрыян Вірц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флёрыян Вірц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 2003(2003-05-03)[1] (23 гады)
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лівэрпул
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2025 Баер Левэркузэн 140 (35)
2025—4 Лівэрпул 26 (4)
Зборныя
2020—2021 Нямеччына (да 21)[d] 6 (2)
2021— Нямеччына 37 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Флёрыян Вірц (па-нямецку: Florian Wirtz; нар. 3 траўня 2003 году) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Заўжды накіраваны на нападніцкія дзеі, і лічыцца вельмі дынамічным паўабаронцам, які ахоплівае шмат пазыцыяў на полі[2].

Яшчэ хлопцам далучыўся да акадэміі «Кёльну», аднак пасьля доўгіх гадоў нявучаньня зьмяніў «Кёльн» на «Баер» у студзені 2020 году[3].

Пасьля ўражваючых выступаў за каманду да 17 гадоў, Вірц быў падцягнуты да асноўнай дружыны, дзе дэбютаваў у Бундэсьлізе 18 траўня ў матчы ў гасьцях супраць «Вэрдэра»[4]. Такім чынам, Вірц пераўзышоў рэкорд Кай Гавэрца як наймаладзейшага гульца «Баера», запачаткаваўшы кар’еру ў веку 17 гадоў і 15 дзён[5]. 6 чэрвеня Вірц забіў свой першы гол за «Баер» на 89-й хвіліне, улучыўшы мяч у браму мюнхэнскай «Баварыі» (4:2)[6]. 23 сьнежня 2020 году гулец падоўжыў кантракт з клюбам да 2023 году[7].

20 чэрвеня 2025 году Вірц далучыўся да клюбу Прэм’ер-лігі «Лівэрпула» паводле доўгатэрміновага кантракту. Як паведамлялася гэты пераход каштаваў ангельцам 100 або 107 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[8][9]. Ён стаў самым найдаражэйшым футбалістам у гісторыі Бундэсьлігі[10]. Таксама ягоны трансфэр стаў рэкордным для «Лівэрпула»[11].

У сакавіку 2021 году Вірц атрымаў свой першы выклік да нацыянальнай зборнай Нямеччыны на кваліфікацыйныя матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году, аднак у матчах не зьяўляўся[12]. 2 верасьня ён дэбютаваў у кваліфікацыйным матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, здабыўшы з камандай перамогу ў гасьцях зь лікам 2:0. Вірц зьмяніў на полі Ёзуа Кіміха на 82-й хвіліне[13].

«Баер»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]