Энэр Валенсія
Энэр Валенсія | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лістапада 1989[1][2][3] (31 год) Сан-Лярэнса | |
Рост | 174 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2014 2014 2014—2017 2016—2017 2017—2020 |
Эмэлек Пачука Ўэст Гэм Юнайтэд → Эвэртан (арэнда) УАНЛ Тыгрэс |
76 (17) 23 (18) 54 (8) 21 (3) 95 (21) |
Зборныя | ||
2012— | Эквадор | 54 (31) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Э́нэр Рэмбэ́рта Вале́нсія Ля́стра (па-гішпанску: Enner Remberto Valencia Lastra; нарадзіўся 11 красавіка 1989 году, Сан-Лярэнса, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Эквадору.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец футбольнай школы «Карыбэ Хуніёр». У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клюбу «Эмэлек», у якой правёў пяць сэзонаў. У 2014 годзе перайшоў у мэксыканскі клюб «Пачука». 29 ліпеня 2014 году, пасьля ўдалых выступаў на чэмпіянаце сьвету, ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» выкупіў правы на гульца за 12 млн фунтаў, заключыўшы кантракт з футбалістам на 5 год[4]. Дэбютаваў за «Ўэст Гэм» 16 жніўня 2014 году ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» (0:1), выйшаўшы на замену Карлтану Коўлу на 81-й хвіліне.
Валенсія першапачаткова пачаў сваю кар’еру ў якасьці ўінгера, але пасьля гуляў нападніка зборнай пасьля сьмерці Крыстыяна Бэнітэса. 13 ліпеня 2017 году перайшоў у склад мэксыканскага клюбу «УАНЛ Тыгрэс», сума ўгоды засталася навызначанай[5].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Эмэлек»:
- Чэмпіён Эквадору: 2013
«УАНЛ Тыгрэс»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2017(а), 2019(к)
- Уладальнік Кубка Кампэонэс: 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Энэр Валенсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams