Мат’ё Вальбуэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мат’ё Вальбуэна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 верасьня 1984(1984-09-28)[1][2] (39 гадоў)
Рост 167 см
Вага 58 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Апалён
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2014
2014—2015
2015—2017
2017—2019
2019—2023
2023—
Лібурн
Алімпік Марсэль
Дынама Масква
Алімпік Ліён
Фэнэрбахчэ
Алімпіякос Пірэй
Апалён
55 (10)
241 (27)
29 (6)
56 (9)
51 (10)
98 (14)
7 (1)
Зборныя
2010—2015 Францыя 52 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 кастрычніка 2023.

Мат’ё Вальбуэна (па-француску: Mathieu Valbuena; нарадзіўся 28 сьнежня 1984 году, Бруж, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за кіпрскі клюб «Апалён». Ёсьць атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасьцю, тэхнічнымі здольнасьцямі й чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі ровар» (франц. Le Petit Vélo)[4].

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафэсійным клюбе «Бардо». Пасьля двух сэзонаў знаходжаньня з клюбам ён далучыўся да аматарскага клюбу «Лянгон-Кастэ» ў пяты дывізіён францускага футболу. У 2004 годзе далучыўся да клюбу «Лібурн-Сэн-Сюр», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне францускага футболу.

У сэзоне 2006 году клюб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы гульцом году лігі, што зацікавіла некалькіх прафэсійных клюбаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсэль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 чэрвеня 2006 году Вальбуэна падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт пасьля ўзгадненьня зь пераходам у клюб «Алімпік» з Марсэлю. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб 15 ліпеня 2006 году ў матчы трэцяга раўнду Кубка Інтэртота супраць украінскага клюбу «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб у розыгрышы францускае лігі 19 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Валянсьену», выйшаўшы на зьмену[7]. 19 траўня 2007 году Вальбуэна забіў свой ​​першы прафэсійны гол у матчы супраць клюбу «Сэнт-Эт’ен», а ягоная каманда перамагла ў той сустрэчы зь лікам 2:1.

«Дынама» Масквa[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2014 году Вальбуэна падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама», за які расейцы выклалі 6 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў, выйшаўшы на замену ў матчы супраць маскоўскага «Спартаку» 10 жніўня 2014 году, у якім «Дынама» прывала паразу зь лікам 1:2. 13 жніўня Мат’ё выйшаў у асноўным складзе ў матчы супраць «Уфы» і дапамог клюбу ў абодвух галах, матч скончыўся перамогай маскавітаў зь лікам 2:0.

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым ня менш, пасьля ягоных уражлівых выступаў у «Марсэлі», ён быў удастоены закліку да нацыянальнай каманды трэнэрам Раймонам Дамэнэкам на матчы супраць зборных Ангельшчыны й Малі ў сакавіку 2008 году[9], але з-за траўмы Мат’ё быў вымушаны прапусьціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў траўні 2010 году, калі ён быў уключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце сьвеце па футболе ў ПАР[10].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Марсэль»:

«Алімпіякос»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бружэс у дэпартамэнце Жыронда, ягоную маці клічуць Брыджыт, а бацьку — Карляс[11]. Ён мае гішпанскае паходжаньне праз свайго бацьку, які родам з гораду Вальядалід.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Mathieu Valbuena // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Mathieu Valbuena // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ «A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.
  4. ^ «Foot – OM : Valbuena, l’increvable "Petit Vélo"». France Soir.
  5. ^ «Marseille : Valbuena signe trois ans». Football365.
  6. ^ «Mathieu Valbuena». Football365.
  7. ^ «Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.
  8. ^ Mathieu Valbuena: Dynamo Moscow sign France midfielder. BBC Sport
  9. ^ «France call up four new caps». Fédération Internationale de Football Association.
  10. ^ «Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré». Chronofoot.
  11. ^ «Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]